азяро́д

1. Скразны вецер, пройма (Кар.).

2. Пераплёт на слупах, зроблены з жэрдзя для прасушкі снапоў збожжа, сушэння сена, траў, бульбоўніку; месца, дзе стаіць такое прыстасаванне (БРС).

в. Азяроды Мядз. (Лемц. Айк.), ур. Пад азерада́мі каля в. Яскавічы Сал.

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

Вяртлю́г ’бугарок у верхняй частцы бядровай косці’; ’злучальнае звяно дзвюх частак механізма, якое дазваляе адной з іх вярцецца вакол сваёй восі’ (БРС, КТС); ’мера пры куплі-продажу’ (Інстр. III); ’невялікае бярэмца сена’ (Бяльк.). Укр. вертлюг ’нерухомы вінт, на якім што-небудзь абарачаецца’; ’бугарок у верхняй частцы сцегнавай косці’, зах.-укр. верклю́гпрыстасаванне ў выглядзе літары Г для падвешвання кацялка над агнём’, рус. вяц. вертлю́гпрыстасаванне для ткання ў выглядзе дошчачкі з дзіркамі’; ’пятля і крук’; ’канец восі ў машыне, якая ўстаўлена ў гняздо’; ’непаседа’, ст.-рус. вертлюгъ, вертлугъ ’прыставанне, пры дапамозе якога абарачальны прадмет злучаецца з нерухомым’; ’прыстасаванне, якое забяспечвае рухомасць ствала гарматы’; ’тазасцегнавы сустаў’. Усходнеславянскае ўтварэнне ад назоўніка вьртьлъ > ве́рцель (гл.) і суф. ‑уг (Слаўскі, SP, 1, 68), якое атрымала значэнне ’абарачальны шпень’ (Шанскі, 1, В, 66). Сюды ж дэмінутыў віртлюжок ’скрутачак у выглядзе перавясла’ (Юрч. Фраз. 2). Крукоўскі (Уплыў, 162) мяркуе, што вяртлюг запазычана з рус. мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Со́шка ‘падстаўка з развілкай, якая выкарыстоўваецца пры стральбе з упору, а таксама прыстасаванне для ўпору ствала ручнога кулямёта, мінамёта’ (ТСБМ, Байк. і Некр.), ‘плужок’ (Нас.), ’акучнік’ (ТС, Сл. ПЗБ), ’баразна’ (Сл. ПЗБ). Памянш. да саха (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тачы́дла ’тачыльны станок, тачыла’ (Сл. ПЗБ, ЛА, 2), тачы́дло ’тс’ (Сцяц. Сл.; астрав., маст., Сл. ПЗБ; зэльв., слонім., маст., свісл., івац., ЛА, 2), ст.-бел. точыдло ’тс’ (Ст.-бел. лексікон). З польск. toczydłoпрыстасаванне для тачэння’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прылада; прыладдзе (зб.); прыбор (спец.); прыстасаванне, снасць, снасціна; начынне (зб.); інструмент, струмант; прычындалы (разм., мн.), прычындалле (разм., зб.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

гу́шкалка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

Прыстасаванне, на якім гушкаюцца для забавы; арэлі. Бывала, маці звязвала ўнізе тонкія зялёныя галінкі [бярозы] і атрымлівалася добрая гушкалка. Ваданосаў. Віктар помніць Лявона — вясёлага і гаваркога дзядзьку. Гэта ён ім з Ганікам прыладзіў паміж яблынь гушкалку. Б. Стральцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

карда́н, ‑а, м.

1. Прыстасаванне для падвесці, якое дапускае хістанне апор пры захаванні нерухомасці падвешанага цела.

2. Назва некаторых перадатачных прыстасаванняў, валоў (у аўтамабілях, трактарах і інш.). На Мінскім заводзе аўтаматычных ліній зроблены два агрэгатныя станкі, прызначаныя для свідравання і нарэзкі разьбы ў крыжавіне кардана. «Звязда».

[Ад уласн. імя.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

карму́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.

1. Прыстасаванне (у выглядзе карыта, скрынкі і пад.), у якое закладваюць корм для жывёлы, птушак. Птушыная кармушка. □ У кармушках зелянела атава. Броўка.

2. Разм. пагард. Пра месца, дзе можна пажывіцца, набыць што‑н. для сябе незаконным спосабам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сі́та, ‑а, М сіце, н.

Прыстасаванне ў выглядзе дробнай сеткі або металічнага ліста з дробнымі адтулінамі для прасейвання, працэджвання або сартавання чаго‑н. Валасяное сіта. Сартавальнае сіта. □ Пшаніцу пытлявала цэлы дзень, Мукі праз сіта насядала гурбы. Аўрамчык. Узялі невялікае драцяное сіта прасяваць пясок для цэменту. Дубоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трыно́жак, ‑жка, м.

Падстаўка на трох ножках, а таксама прыстасаванне рознага прызначэння, якое складаецца з трох палак, жэрдак і пад. Маці з Маняй начысцілі бульбы, расклалі на камінку агонь і паставілі чыгунок на трыножак. Якімовіч. За разложыстым дубам я заўважыў нізенькі трыножак — мальберт з няскончаным эцюдам. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)