назва Беларускай ваеннай акругі з 11.7.1940 да пач.Вял.Айч.вайны. У акругу ўваходзілі 3, 4, 10 і 13-я арміі. Камандуючы ген. арміі Дз.Р.Паўлаў, чл.Ваен. савета карпусны камісар А.Я.Фаміных, нач. штаба ген.-м. У.Я.Клімаўскіх. Штаб знаходзіўся ў Мінску. 22.6.1941 пераўтворана ў Заходні фронт 1941—44.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ІНТЭРНАЦЫЯНА́Л 4-ы»,
міжнародная леварадыкальная арганізацыя ў 1938—1950-я г.Засн. ў Парыжы Л.Д.Троцкім, які выступаў з канцэпцыяй сусв. рэвалюцыі і рэв.вайны. Меў нешматлікія секцыі ў краінах Еўропы, Лац. Амерыкі і ЗША, праводзіў кангрэсы, прапагандаваў трацкісцкія погляды. У 1953—63 раскалоўся на шэраг варагуючых цэнтраў (Міжнар. сакратарыят, Міжнар.к-т, Лац.-амер. бюро і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕВІТА́Н (Юрый Барысавіч) (2.10.1914, г. Уладзімір, Расія —4.8.1983),
расійскі дыктар радыё. Нар.арт. Расіі (1973). Нар.арг.СССР (1981). З 1931 працаваў на Усесаюзным радыё. Валодаў рэдкім па тэмбры і выразнасці голасам. Чытаў найб. важныя афіц. паведамленні, у т. л. ў перыяд Вял.Айч.вайны. Дыктарскі стыль вызначаўся высокай акцёрскай культурай, строгай узвышанасцю інтанацыі і адначасова дакладнасцю, прастатой, даступнасцю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕНЕЛА́Й (Menelaos),
у старажытнагрэч. міфалогіі спартанскі цар, адзін з найб. вядомых удзельнікаў Траянскай вайны, якая пачалася з-за выкрадання яго жонкі Алены траянскім царэвічам Парысам. Пасля ўзяцця ахейскімі войскамі Троі М. разам з Аленай шмат гадоў вандраваў па свеце, пакуль змог вярнуцца ў Спарту. Паводле міфа, М. пасля смерці перанесены ў казачныя Елісейскія палі (гл.Элізіум).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІЖНАРО́ДНЫ ДЗЕНЬ АБАРО́НЫ ДЗЯЦЕ́Й,
дзень мабілізацыі міжнар.сусв. грамадскасці ў абарону дзяцей ад пагрозы вайны, за захаванне іх здароўя, за іх выхаванне і адукацыю на дэмакр. аснове. Устаноўлены ў 1949 на Маскоўскай сесіі Савета Міжнар.дэмакр. федэрацыі жанчын у адпаведнасці з рашэннямі яе 2-га кангрэса. Адзначаецца штогод 1 чэрвеня. Упершыню адзначаны ў 1950 у 51 краіне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
О́ДЗІН,
у скандынаўскай міфалогіі вярх. бажаство. У глыбокай старажытнасці лічыўся богам ветру і буры, стваральнікам сусвету, багоў і людзей, пазней — богам вайны, апекуном гандлю і мараплаўства, гаспадаром вальхалы, валадаром валькірый. У міфалогіі стараж. германцаў кантынента О. адпавядаў Вотан.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РА́ТНІК,
1) ратны (ваенны) чалавек, які ўваходзіў у склад раці; воін апалчэння ў стараж.усх.-слав. дзяржавах і княствах Русі (9—14 ст.). У адрозненне ад воінаў княжацкай дружыны Р. набіралі на перыяд вайны (паходу) з рамеснікаў і сялян.
2) У Рас. імперыі — салдат дзярж. апалчэння. Р. лічыліся ваеннаабавязанымі запасу 2-й і 3-й чаргі, існавалі да 1917.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САНГМІ́,
абшчына ў Паўд. В’етнаме, дзе ў час в’етн.вайны (1964—73) амер. салдаты ў ходзе антыпартыз. аперацыі 16.3.1968 забілі каля 500 мірных жыхароў. Масавае забойства ў С. негатыўна паўплывала на знешнепаліт. пазіцыю ЗША і актывізавала антываен. настроі. 11—12.7.1972 у Мінску адбылася міжнар. сустрэча прыхільнікаў міру пад дэвізам «Няхай ніколі не паўтарыцца трагедыя Хатыні, Лідзіцы, Арадура, Хірасімы, Сангмі».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САФО́НАЎ (Міхаіл Фролавіч) (13.1.1925, в. Шастакі Дрыбінскага р-на Магілёўскай вобл. — 17.7.1996),
поўны кавалер ордэна Славы. У Вял.Айч. вайну з 1943 у партыз. атрадзе на Магілёўшчыне, з 1944 на фронце. Разведчык радавы С. вызначыўся ў 1944 пры захопе «языка» (Польшча) і ў 1945 у баях на тэр. Германіі. Пасля вайны да 1985 на гасп. рабоце.