Біндзю́га ’край зямлі непасрэдна над возерам ці над рэчкай’ (Мат. Гродз., Сцяшк. МГ). Здаецца (параўн. і геаграфію слова), запазычанне з польск. binduga ’месца каля ракі, дзе кладуць лес на сплаў’ (а гэта, як мяркуе Брукнер, 27, можа быць звязана з рус. бендюга, биндюга, бендюжник). Параўн. ст.-бел. бендюга ’месца сплаву лесу’ (Булыка, Запазыч.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ва́бік1 ’адкрытая скрыначка, якая ставіцца на дрэве для лоўлі пчол’ (Сцяшк. МГ, Мат. Гом., Мат. Гродз., З нар. сл.), вабык ’вулей з калоды ў лесе’ (Анох.). Да вабіць (гл.). Гл. таксама вабіла.

Ва́бік2 свісток для прынаджвання дзікіх птушак’ (БРС, Інстр. II). Рус. вабик, польск. wabik. Да вабіць (гл.). Гл. таксама вабіла.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Валяр’я́н ’травяністая лекавая расліна, Valeriana officinalis L.’ (БРС, КЭС, Сцяшк. МГ, Кіс.). Іншыя назвы: маун, аўрыян, дуброўка, капроўнік лесавы, грудоўка. Рус. валериана, укр. валеріана, польск. waleriana, в.-луж. bałdrijan, н.-луж. bandrija, славац. valeriána, балг. валериан, серб.-харв. валерја́на. Да лац. valeriana < Valeria ’назва мясцовасці’ (Фасмер, 1, 269; Шанскі, 1, В, 11).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ва́та ’вата’ (БРС); ’баваўняная пража дамашняга прадзення’ (Влад., 198). Рус. ва́та, укр. ва́та ’вата’, польск. wata і г. д. Запазычанне з ням. Watte ’вата’ або франц. ouatte (першакрыніцай ням. слова праз пасрэдніцтва раманскіх моў з’яўляецца с.-лац. vadda) (Праабражэнскі, 1, 67; Фасмер, 1, 278; Клюге, 843; гл. таксама Шанскі, 1, В, 23).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ва́хта1 ’вахта, пост’ (Нас., БРС). Ст.-бел. вахта (з XVI ст.; Булыка, Запазыч.). Рус. ва́хта, укр. ва́хта. Запазычанне з польск. wachta < ням. (Гараеў, 40; Фасмер, 1, 280; Шанскі, 1, В, 27) або прама з ням. Wacht (Праабражэнскі, 1, 68).

Ва́хта2 ’хвалі на рацэ; кругі ад кінутага ў ваду прадмета’ (Сцяц.). Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ве́нца ’абадок (пасудзіны); абадок, кольца’ (БРС, Шатал.). Укр. ві́нця мн. л., н. р. ’край пасудзіны’. Можна меркаваць, што гэта слова ўзнікла метафарызацыяй да *věnъkъ, *věnъkъ. Параўн. рус. дыял. ве́нчик ’тоўсты аплёт па верхняму краю снеткавага каша’, вене́ц ’горны хрыбет кругам, паўкругам; край высокага стэпу і г. д.’ Параўн. Рудніцкі, 1, 430–431.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ветэрына́р (КТС, БРС), сюды ж сапсаваныя дыялектныя формы віціна́р, веціна́р (КТС, Сцяшк. МГ, Мат. Гом.), а таксама ветэрынарыя, ветэрынарны, ветэрынарскі. У бел. мову запазычана з рус. < ням. Veterinär < лац. veterinarius < лац. veterīnus ’цяглавая скаціна’ < першасн. veheterinus < vehere ’ехаць’ (Фасмер, 1, 306; Шанскі, 1, В, 78; КЭСРЯ, 78; БЕР, 1, 138; Голуб-Ліер, 506).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Аме́цце (БРС), амеці ’аўсяная мякіна, дробныя кускі саломы, асцё’ (Янк., Шат., Некр., Булг., Смул.), амёты, амеціны ’тс’ (Выг. дыс.), рус. омёт, макед. омете ’дрэнная мука, якую скормліваюць свінням’, славен. ometi ’мучныя адходы’. Усе гэтыя паралелі даюць падставу для рэканструкцыі прасл. ometъ, якое паходзіць ад mesti (< met‑ti), гл. месці (Выгонная, Лекс. Палесся, 83).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Арля́к ’гатунак папараці, Pteridium aquilinum’. Рус., укр. орляк. Назвы папараці і ў іншых народаў звязваюцца з паняццем птушак, крылляў: параўн. лацінскую назву, славац. kapraď orličí, чэш. křídlatěnec (Махэк, Jména rostl., 33), таму, магчыма, гэта не пераклад лацінскай назвы, а самастойнае ўтварэнне паводле знешняга выгляду лісця, якое нагадвае крылле птушкі; не выключана таксама калька.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

-снабі́ць, параўн. сыснабіць (*саснабіць) ‘заспакоіць, супакоіць’ (Бяльк.). Магчыма, роднаснае ст.-слав. сънабъдѣти ‘захаваць, зберагчы, выратаваць’, адкуль рус. снабди́ть ‘забяспечыць’, чэш. snábděti ‘назіраць, сузіраць, забяспечваць’, серб.-харв. снабдети ‘забяспечыць’, ц.-слав. набъдети ‘ахоўваць’, прыставачнага ўтварэння ад бъдъти, што да прасл. *bъděti ‘быць бадзёрым, клапаціцца’, гл. Фасмер, 3, 696; Трубачоў, Этимология–1972, 28; Глухак, 568.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)