двухко́лерны, ‑ая, ‑ае.

Які мае два розныя колеры ў афарбоўцы ці складаецца з дзвюх частак рознага колеру. Двухколерны флаг.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кантынента́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да кантынента, знаходзіцца на кантыненце. Кантынентальныя краіны. Кантынентальная Еўропа.

•••

Кантынентальны клімат гл. клімат.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кантыя́нства, ‑а, н.

Ідэалістычны філасофскі напрамак, які сваім вытокам мае вучэнне нямецкага філосафа 18 ст. Канта і яго паслядоўнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

канькабе́жны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да катання на каньках, звязаны з ім. Канькабежны спорт. Канькабежная секцыя. Канькабежны касцюм.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

карава́нны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да каравана. Караванны гандаль. // Па якім праходзяць караваны (у 1 знач.). Караванны шлях.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ка́рны, ‑ая, ‑ае.

Які мае сваёй мэтай караць каго‑н., прызначаны для пакарання. Карныя меры. Карныя органы. Карны атрад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

карэ́льскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да Карэліі, карэлаў, належыць ім. Карэльскі народ. Карэльская мова.

•••

Карэльская бяроза гл. бяроза.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ды́зельны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да дызеля. Дызельнае паліва. // Які працуе з дапамогай дызеля. Дызельны трактар. Дызельны поезд.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дэка́дны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да дэкады (у 1 знач.). У дэкадны тэрмін. // Разлічаны на дэкаду. Дэкадны план.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жа́ктаўскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да жакта, належыць яму. Спатканне адбылося.. у цесным.. пакойчыку драўлянай жактаўскай гасцініцы. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)