Трубе́ль ‘трубач; той, хто трубіць’ (валож., ашм., Стан.). Рэдкае словаўтварэнне з суф. ‑ель назоўнікаў уякасці назвы асобы, “схільнай да пэўнага дзеяння” (Сцяцко, Афікс, наз., 38), магчыма, пад уплывам літоўскага суф. ‑ėlis, параўн. Атрэмбскі, Gramatyka, 2, 119. Да труба1 (гл.); поўнае фармальнае супадзенне па паходжанні з в.-луж.trubjel ‘поўнае сцябло’, ‘комін’, гл. Шустар-Шэўц, 1535; параўн. таксама н.-луж.tšubal ‘труба’, чэш.trouble ‘комін’, што дае падставы для рэканструкцыі прасл.*trǫbjel ‘трубка’ (Сной₂, 785).
бел. вучоны-аграхімік. Акад.АН Беларусі (1931), акад. УАСГНІЛ (1935), акад. Акадэміі с.-г.н. Беларусі (1957—61). Д-рс.-г.н. (1934), д-рхім.н. (1936), праф. (1927). Засл. дз. нав. Беларусі (1940). Скончыў Кіеўскі ун-т (1913). З 1921 заг. кафедры БСГА, у 1930—41 у Маскоўскай с.-г. акадэміі. У 1940—41, 1945—46 акад.-сакратар Аддзялення прыродазнаўчых і с.-г. навук АН Беларусі. Адначасова ў 1931—63 ва Усесаюзным НДІ угнаенняў і аграглебазнаўства. Навук. працы па вапнаванні кіслых глеб, вывучэнні ролі магнію ў вапнавых угнаеннях, уплыве вапны на біял.якасці насення, ужыванні мікраэлементаў пры вапнаванні глеб.
Тв.:
Вапнаванне глебаў БССР. Мн., 1951;
Известкование почв и применение микроэлементов. М., 1957;
Основные вопросы известкования дерново-подзолистых почв Советского Союза. М., 1957.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕ́ЕР Андрэй Казіміравіч, (1742—1807), эканаміст, батанік. Паходзіў з Саксоніі. Чл. Вольнага эканам.т-ва і Вольнага рас. сходу пры Маскоўскім ун-це. Аўтар «Батанічнага слоўніка» (кн. 1—2, 1781—83), гіст.-гасп. апісання Смелянскага графства (1787, засталося ў рукапісе) і інш.Уякасці агранома паходнай канцылярыі Р.А.Пацёмкіна ў 1785—86 склаў апісанне Крычаўскага староства Магілёўскай губ., дзе даў характарыстыку прадукцыйных сіл уладання ў цэлым і становішча сялян з мэтай пабудовы тут суднаверфі і высялення мясц. старавераў на Пд імперыі. У апісанні змясціў некалькі бел.фалькл. твораў, малюнак Крычава, выкананы пейзажыстам-баталістам М.Іванавым, і карту ўладання, складзеную каптэнармусам Рыжскага батальёна Ц.Неразуевым. Твор М. — каштоўная крыніца па гісторыі і культуры Беларусі. Упершыню надрукаваны са скарачэннямі Е.Раманавым у 1901.
Тв.:
Описание Кричевского графства 1786 г. // Могилевская старина. Могилев, 1901. Вып. 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАРМА́ЛЬНЫ ЭЛЕМЕ́НТ,
узорны гальванічны элемент, які служыць мерай эрс і напружання пастаяннага току. Выкарыстоўваецца ў вымяральнай апаратуры (напр., у патэнцыёметрах), прынцып дзеяння якой заснаваны на параўнанні з мерай.
УякасціН.э.найб. пашыраны ртутна-кадміевыя элементы Вестана з вадкім электралітам (насычаныя і ненасычаныя) і насычаныя без вадкага электраліту (малагабарытныя). Патрабаванні да Н.э. стандартызаваныя. Насычаны Н.э. з вадкім электралітам узнаўляе эрс з дакладнасцю да 0,0005%, змены эрс да 5 мкВ за год, найб. дапушчальны ток да 1 мкА. У пераноснай апаратуры выкарыстоўваюцца пераважна ненасычныя Н.э., якія маюць дакладнасць да 0,002%, змены эрс да 20 мкВ за год, найб. дапушчальны ток да 10 мкА, менш адчувальныя да мех. уздзеянняў і змен т-ры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАМЫСЛО́ВЫЯ ПАДЗЕ́МНЫЯ ВО́ДЫ,
падземныя воды, якія маюць у сабе карысныя выкапні (рэдкія і рассеяныя элементы, соль, соду) і выкарыстоўваюцца ў якасці гідрамінеральнай сыравіны. З П.п.в. здабываюць ёд, бром, літый, стронцый, рубідый і інш., таксама кухонную і калійную солі, соду. Асн. паказчык П.п.в. — колькаснае ўтрыманне карыснага рэчыва, мінім. канцэнтрацыя якога павінна забяспечыць рэнтабельнасць здабычы і перапрацоўкі. Мінім. канцэнтрацыі карысных кампанентаў складаюць у сярэднім: стронцый — 300 мг/дм3, бром — 250, калій — 100, ёд — 18, рубідый — 1, цэзій — 0,5 мг/дм3. Звычайна прымеркаваны да глыбінных частак буйных артэзіянскіх басейнаў, якія ўмяшчаюць высокамінералізаваныя воды і расолы хларыднага натрыевага (натрыева-кальцыевага) саставу. Здабыча карысных выкапняў з П.п.в. пашырана на Украіне, у ЗША, Германіі, Японіі, Чылі, Расіі, Туркменістане. На Беларусі (Прыпяцкі прагін) падрыхтавана для распрацоўкі некалькі такіх радовішчаў па здабычы брому і ёду.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУДЖЭ́ННЕ,
форма думкі, у якой змяшчаецца сцвярджэнне або адмаўленне чаго-н. адносна прадметаў і з’яў, іх уласцівасцей і сувязей. Складаецца з суб’екта (S; прадмет думкі) і прэдыката (P; частка С., у якой сцвярджаецца ці адмаўляецца што-н. адносна прадмета С.) і сімвалічна выяўляецца ў выглядзе формулы S ёсць (не ёсць) P. Паводле якасці адлюстраваных прадметаў вылучаюць сцвярджальныя і адмоўныя С.; паводле колькасці і аб’ёму адлюстраваных прадметаў — адзінкавыя, асобныя і агульныя С.; паводле характару сувязей паміж адлюстраванымі прадметамі і іх уласцівасцямі — умоўныя, раздзяляльныя і катэгарычныя С.; паводле ступені істотнасці для прадмета адлюстраванай уласцівасці — С. магчымасці (праблематычныя), С. рэчаіснасці (асертарычныя) і С. неабходнасці (ападыктычныя). Аснова тэорыі С. закладзена ў логіцы Арыстоцеля. У класічнай логіцы паняцце «С.» сінанімічнае выказванню і як самаст. аб’ект даследаванняў не вылучалася. Сувязі паміж С. як сродкамі выяўлення ацэначных адносін да пэўных прадметаў даследуюцца ў мадальнай логіцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКСА́МЕНТАВА Ніна Веньямінаўна (25.7.1934, г. Екацярынбург, Расія),
бел. геолаг. Д-р геолага-мінералаг. н. (1999). Скончыла Маскоўскі ун-т (1957). З 1969 уБел. геолагаразведачным НДІ. З 1986 у Ін-це геал. навук Нац.АН Беларусі. Навук. працы па геал. будове і тэктоніцы крышт. фундаменту Беларусі, петраграфіі і геахіміі магматычных і метамарфічных парод, эндагенных працэсах і іх ролі ў фарміраванні структурна-рэчыўных комплексаў і рудных фармацый, выкарыстанні горных парод уякасці сыравіны для атрымання буд. матэрыялаў.
Тв.:
Магматизм и палеогеодинамика раннепротерозойского Осницко-Микашевичского вулканоплутонического пояса. Мн., 2002;
Метадиабазы Микашевичского месторождения — нетрадиционное сырье для промышленности строительных материалов (разам з І.А.Лявіцкім, С.Я.Баранцавай) // Минерально-сырьевые ресурсы Беларуси 2002: состояние и перспективы освоения. Мн., 2002;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАСІ́ЎНАЕ ВЫ́БАРЧАЕ ПРА́ВА,
права асобы выбірацца ў выбарныя дзярж. органы і органы мясц. самакіравання; права быць зарэгістраваным уякасці кандыдата, праводзіць перадвыбарчую прапаганду і агітацыю, карыстацца ўсімі інш. правамі. У многіх дзяржавах валоданне П.в.п. абумоўлена рознымі павышанымі (у параўнанні з актыўным выбарчым правам) выбарчымі цэнзамі: узроставым, аселасці, адукац., службовым. Маёмасныя цэнзы для ажыццяўлення П.в.п. (пры выбарах у агульнанац. прадстаўнічыя органы) устаноўлены ў Канадзе, Аргенціне, Бельгіі, Коста-Рыцы і інш. Найчасцей абмежаванні датычаць павышанага ўзроставага цэнзу. На выбарах у верхнія палаты парламентаў гэты цэнз асабліва высокі, напр., у ЗША, Японіі, Індыі П.в.п. валодаюць грамадзяне, якія дасягнулі 30 гадоў (у ніжнюю — 25 гадоў), у Італіі адпаведна 40 і 25 гадоў. На Беларусі членам Савета Рэспублікі можа быць грамадзянін, які дасягнуў 30 гадоў і пражываў на тэр. адпаведнай вобласці, г. Мінска не менш як 5 гадоў, дэпутатам Палаты прадстаўнікоў (ніжняя палата) можа быць грамадзянін, які дасягнуў 21 года.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭНЬЕ́ (Régnier) Жан Луі Эбензер (1771—1814),
французскі ваенны дзеяч. Ген. дывізіі, граф. У арміі з 1792. Увайну 1812 камандаваў 7-м саксонскім корпусам «Вялікай арміі». Упач.ліп. 1812 яго корпус вылучаны са складу групы Жэрома Банапарта для дзеянняў уякасці заслону супраць войск 3-й Зах.рус. арміі. 27 ліп. корпус пацярпеў паражэнне ў Кобрынскім баі 1812 і адступіў да Слоніма. 12.8.1812 Р. разам з аўстрыйскім (12-м) корпусам К.Шварцэнберга атрымаў перамогу ў Гарадзечанскай бітве 1812 і ўдзельнічаў у праследаванні рус. войск да Луцка. Восенню 1812 корпус Р. прыкрываў тыл аўстр. войск ад 3-й Зах.рус. арміі. 15—16 ліст. ў Ваўкавыскім баі 1812 і 25 ліст. ў баі каля Брэст-Літоўска разбіў ахоўныя сілы 3-й Зах. арміі — вайск. групу Ф.В.Остэн-Сакена і прымусіў яе адступіць на Валынь. У час Лейпцыгскай бітвы 1813 трапіў у палон.
агульнааўстралійскі бел. прадстаўнічы орган. Створана ў снеж. 1976 на 1-й сустрэчы беларусаў Аўстраліі ў Мельбурне. Дзейнічае паводле статута. Кіруючы орган — Выканаўчы к-т, старшынямі якога былі К.Станкевіч (1980), М.Шэк (1982), А.Груша (з 1985). У 2002 рада аб’ядноўвала ў якасці калектыўных членаў 8 бел. арг-цый, у т. л.Бел. аб’яднанне ў Зах. Аўстраліі, Бел.цэнтр.к-ту Вікторыі, Бел. аб’яднанне ў Паўн. Аўстраліі, Бел.культ.-грамадскі клуб у Феерфілдзе і інш. Стварэнне рады мела на мэце дасягненне адзінства і згоды бел. супольнасці ў Аўстраліі. Асн. кірункі дзейнасці — арганізацыя нац., культ. і грамадскіх мерапрыемстваў, аказанне дапамогі ахвярам Чарнобыльскай катастрофы 1986, выкананне прадстаўнічых функцый і інш.У 1990 рада заснавала К-т дапамогі ахвярам Чарнобыля, у 1991 звярнулася да ўрада і парламента Аўстраліі з прапановай вызначыць квоты для эмігрантаў з раёнаў Беларусі, найб. забруджаных радыяцыяй.