САЕ́ВІЧ (Канстанцін Фёдаравіч) (н. 12.7.1956, в. Ясень Пружанскага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. вучоны ў галіне лесазнаўства і аховы прыроды. Д-рбіял.н. (1992), праф. (1998). Скончыў Бел.тэхнал.ін-т (1978). З 1994 у Бел.агр.тэхн. ун-це (з 1997 дэкан). Навук. працы па тэарэт. канцэпцыі трафічных біягеацэнатычных гарызонтаў, кармавой ёмістасці ўгоддзяў, уліку ніжніх ярусаў расліннасці і карысных дзікарослых раслін, нарыхтоўцы лек. раслін, арганізацыі вучэбных лясніцтваў і паляўнічых гаспадарак.
Тв.:
Охрана возобновимых ресурсов. Мн., 1992;
Мониторинг лесных экосистем. Мн., 1992;
Аналіз экакліматычных паказчыкаў у лесе і на адкрытым месцы. Мн., 1996.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САМА́РА,
горад у Іраку, на левым беразе р. Тыгр (мухафаз Багдад). Заснаваны ў 836 на месцыстараж. паселішча як рэзідэнцыя Абасідаў. Пасля пераносу халіфам Мутамідам (870—892) сталіцы халіфата ў Багдад С. заняпала. У 1911—13 ням. археолаг Э.Герцфельд даследаваў руіны стараж. горада: рэгулярныя ў плане грандыёзныя палацы з садамі, мячэці, маўзалеі, жылыя пабудовы (усе з абпаленай цэглы, радзей сырцу). На правым беразе р. Тыгр — руіны замка Каср аль-Ашык (878—882) з 3 параднымі палацамі і васьміграннага купальнага маўзалея Кубат ас-Сулайбія. У С. знойдзены сюжэтныя і арнаментальныя размалёўкі, разны стук, мастацкая люстравая кераміка і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКРЫ́ПКА,
у беларусаў традыц. прылада для зімовай лоўлі рыбы; стаўная пастка ў выглядзе аднагорлавага буча з прыбудаваным да ўваходу карытцам. Наз. таксама кош. С. ставілі ў палонцы на неглыбокім месцы так, каб карытца знаходзілася ў адкрытай вадзе, а конус — пад лёдам. Рыба, што з-за недахопу кіслароду ў вадзе імкнулася да паверхні вадаёма, трапляла ў карытца, а пасля, шукаючы выхаду з яго, праз горла заходзіла ў буч. Як і пры лоўлі каробкамі, палонку закрывалі галінкамі, сенам і снегам (каб не замярзала вада). Рыбачылі С. на Палессі, вядома таксама на Магілёўшчыне і ПнУ Гомельшчыны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Па́сека, пасе́ка, па́сіэка, па́сіка, па́сяка ’поле на месцы расчышчанага лесу’ (ТСБМ, Нас., Шат., Сл. ПЗБ, Бес.), ’поле ў лесе’ (Выг.), ’невялікая купа дрэў або гай у полі (дубняк, алешнік)’ (ТС), ’месца, дзе нядаўна быў высечаны лес’ (Некр., Серб.), ’папялішча’ (Маш.), ’месца, дзе стаяць вуллі’ (ТСБМ, Грыг., Маш., Сл. ПЗБ). Укр.па́сіка, рус.па́сека, польск.pasieka, чэш.paseka. Прасл.po‑sěka, якое з po‑sěkti ’пасячы’ — першапачаткова ’высечаныя кусты, якія спальваліся, і на іх месцы рабілася поле’ (Махэк₂, 436), пазней і ’расчышчанае месца для вулляў’ (Праабражэнскі, 2, 26; Брукнер, 398; Фасмер, 3, 211). Сюды ж бяроз.па́сек ’пчаляр’ (Сл. ПЗБ). Больш падрабязна гл. таксама Мюллер (ZSl., 17, 1972 (1), 27), Каткоў (УЗ МОПИ, 341 (1969), 139).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Па́цепнік, паціпнік, пацапнік, пацяпнік, пацемнік, пацэпнік, поцепнік ’драбналессе, хмызняк, кусты’, ’густы невялікі лес’ (Нас., Мядзв., Юрч., ТС), слаўг.поцябнік, поцяпнік ’тс’ (Яшк.), ’дробныя, абцярэбленыя сукі; дробныя дровы з парасніку’ (Нас.; маг., Яшк.), ’дробны лес, які застаўся на месцы высечанага лесу’ (Касп.). Беларускае. Утворана, як і па‑рас‑нік ’малады лес’. У якасці роднасных іншаславянскіх лексем можна ўказаць польск.ciepać, ciepnąć, ćpać, ćpić ’кідаць, кінуць, ціснуць’, ’ударыць’, ’махнуць’ (параўн. фразу: Глядзі, які лес вымахаў/), якія можна зблізіць семантычна са значэннем бел. слова ’дробныя, абцярэбленыя сукі, дровы’. Другая група значэнняў ’драбналессе; густы, невялікі лес на месцы высечанага’ працягвае семантыку літ.stieptis ’выцягвацца, цягнуцца ўверх’, лат.stiepties ’тс’, ’расці’ пра хуткі рост. У гэтым выпадку можна бачыць балтызм.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Плях!1 ’боўць, шабулдых!’ (Шат.), ’плясь, ляп!’ (Шат.; сміл., Стан.), ’гук ад удару па мяккім месцы’ (Варл.), плях! — пра імклівы бег, пра ўдар (мсцісл., Нар. лекс.). Гукапераймальнае. Роднаснае да плясь! (гл.). Сюды ж: пля́хаць ’шлёпаць, хадзіць па гразі’ (Шат.), ’наносіць удары’ (сміл., Стан., Шат.), пля́хнуць ’ударыць’, ’пабегчы’ (Юрч.), ’ударыць па мяккім месцы’ (Варл.), ’плюснуць, абліць’ (Касп.), пля́хнуцца ’пляснуцца’ (Шат.), пля́хацца ’плёскацца (у вадзе)’ (беласт., Сл. ПЗБ; карэліц.Шатал.). Параўн. плёхаць (гл.).
Плях2 ’плешына, прагаліна’ (шчуч., Сцяшк. Сл.). Да плех1 (гл.). Галосны ‑я‑ з’явіўся, відаць, у выніку абагульнення асновы з пляха́ ’лысіна’, ’агрэх’ (швянч., Сл. ПЗБ), пляха́ ’абсевак’ (паст., ЛА, 2). Не выключана таксама, што плях можа быць запазычаннем з ням.Fleck ’пляма’, ’кавалак зямлі’, ’лапіна, акравак’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
цераблі́чанне Поле на месцы выцерабленага лесу (Слаўг.).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
злачы́нства, ‑а, н.
Грамадска небяспечнае дзеянне (або бяздзеянне), якое парушае закон і падлягае крымінальнай адказнасці. Крымінальнае злачынства. Дзяржаўнае злачынства. Ваеннае злачынства. □ Філістовіч яшчэ пэўны час спрабаваў выкручвацца, але вопытны следчы крок за крокам выкрываў усё новыя злачынствы былога гітлераўскага служкі.Паслядовіч.
•••
На месцы злачынствагл. месца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зуба́сты, ‑ая, ‑ае.
1. З вялікімі, вострымі зубамі; з вялікай колькасцю зубоў. Вялікі зубасты шчупак стаяў у вадзе нерухома, як затопленае палена, падпільноўваючы на мелкім месцы верхаводак і сяляў.В. Вольскі.
2.перан. Дзёрзкі, востры на язык. — Славік у мяне зубасты хлапчук, стойкі ў сваіх намерах.Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
канцавы́, ‑ая, ‑ое.
Які знаходзіцца на канцы чаго‑н., з’яўляецца канцом. Канцавы прыпынак аўтобуса. □ Міхал з Антосем, як старыя, Займалі месцы канцавыя І іх трымаліся выключна.Колас.Да лесу ад Андрэя зусім блізка: ён жыў з самага краю Лонвы, яго хата была канцавая ў вёсцы.Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)