МУРАШО́Ў (Віктар Мікалаевіч) (н. 27.7.1935, г. Кранштат Ленінградскай вобл.),
расійскі і бел. скульптар. Скончыў Ленінградскі ін-т жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя Рэпіна (1961). З 1977 на Беларусі. Працуе ў станковай, манум. і мемар. скульптуры. Для творчасці характэрны лепшыя традыцыі рэаліст. мастацтва, глыбокія партрэтныя характарыстыкі вобразаў, вытанчаная мадэліроўка і абагульненасць форм. Сярод твораў «Пецька Спічкін» (1959), «Маці» (1964), «Міша Мароз» (1978), «Генерал Карбышаў» (1984), «Народны артыст Беларусі З.Бабій» (1995), партрэты П.Яршова (1975), М.Лужаніна (1983), П.Шыянка (1984), мемар. дошкі З.Бабію, А.Кавалёву, Ф.Гахаву ў Мінску, помнікі Дз.І.Салуніну ў г. Беламорск (1958), Дз.Карбышаву ў г. Цюмень (1968; абодва Расія), П.Кавалёву ў г.п. Клічаў Магілёўскай вобл. (1989) і інш. Аўтар герба Беларусі для Дома ўрада (1997).
Літ.:
Чаркина Г.И. Виктор Мурашов. Л., 1986.
Л.Я.Дзягілеў.
В.Мурашоў. Народны артыст Беларусі З.Бабій. 1995.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
uległy
uległ|y
падатлівы; пакорны; пакорлівы; паслухмяны;
być ~ym względem (wobec w stosunku do) kogo — слухацца каго; падпарадкоўвацца каму;
była we wszystkim ~a matce — яна ва ўсім слухалася маці
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
beg
[beg]
begged, -gging
1.
v.t.
1) прасі́ць (дапамо́гі, мі́ласьціны)
2) упро́шваць, малі́ць
He begged his mother — Ён упро́шваў сваю́ма́ці
3) ве́тліва прасі́ць
I beg your pardon — Выбача́йце; Прашу́ выбачэ́ньня
2.
v.i.
прасі́цца; падава́ць про́сьбу
to beg for mercy — прасі́ць лі́тасьці
•
- beg off
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
flout
[flaʊt]1.
v.t.
1) пагарджа́ць; не прыма́ць пад ува́гу
The foolish boy flouted his mother’s advice — Неразу́мны хлапе́ц ня прыня́ў пад ува́гу пара́ду свае́ма́ці
2) высьме́йваць, абсьме́йваць
2.
v.i.
кпіць, насьміха́цца
3.
n.
зьнява́га f.; кпі́ны pl., насьме́шкі pl., насьміха́ньні pl.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
us
[ʌs]
pron.
уско́сны склон ад we
1)
а) нас
He saw us — Ён нас ба́чыў
One of us — адзі́н з нас
б) to us — нам
в) with us — з на́мі, пры нас
Her mother lives with us — Яе́ма́ці жыве́ з на́мі
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
бу́хнуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак. і аднакр.
Разм. Грузна з шумам упасці; грымнуцца, кінуцца. Раздзеўшыся, Косця бухнуўся, як нежывы, у пасцель, але заснуць не мог.Адамчык.Маці, як стаяла, каменем бухнулася ў ногі [жаўнеру].Якімовіч.З гнязда пад дахам птушаня малое, Няўседлівае, выйшла на карніз, Слабыя крылы. Ледзьве ўзняло іх, І — от прыгода! — бухнулася ўніз.Калачынскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гу́нька, ‑і, ДМ ‑ньцы; Рмн. ‑нек; ж.
Зрэбная посцілка, пакрывала. Паўліку не страшна было легчы нават на водшыбе, але ён разаслаў гуньку побач з дзедам, накрыўся кажушком і нават прыкрыў свой твар.Сташэўскі.Маці накрыла гунькаю каня, бо было горача, а мух і аваднёў ён баяўся.. — іншы раз аж лажыўся ў аглоблях.Дамашэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зы́ркаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм.
1. Глядзець, паглядваць; шукаць каго‑, што‑н. вачамі. Ядвіся зыркала вачамі — то на маці, то на Хрысціну, гатовая вось-вось умяшацца ў спрэчку.Пестрак.Джвучка таптаўся ў парозе, зашпільваў каўнер кашулі і зыркаў вачамі па сценах, — шукаў сваю вопратку.Пташнікаў.
2. Ярка, асляпляльна бліскаць. Школа зыркала электрычнымі агнямі.Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ашаламі́ць, ‑ламлю, ‑ломіш, ‑ломіць; зак., каго.
1. Задурыць галаву. [Старая:] — Ашаломяць .. [вучні] цябе, дзеткі, за ўвесь дзень.Брыль.Ганна тройчы прыгубіла І чарку ўсю перакуліла. — Ой, буду п’яна — ашаломіць.Колас.
2. Аглушыць моцным ударам па галаве.
3. Зрабіць моцнае ўражанне, здзівіць; збянтэжыць. Тэлеграма аб смерці маці..[Веру] зусім ашаламіла.Дамашэвіч.Выпадак з арыштам зусім ашаламіў Андрэя.Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
начы́сціць, ‑чышчу, ‑чысціні, ‑чысціць; зак.
1.што. Старанна вычысціць. Язэп папрасіў Дашу прышыць белы каўнерык, а сам да бляску начысціў гузікі, спражку на рамяні, зорку на пілотцы, медалі.Асіпенка.
2.чаго. Чысцячы, нарыхтаваць у якой‑н. колькасці. Начысціць рыбы. □ Маці з Маняй начысцілі бульбы, расклалі на камінку агонь і паставілі чыгунок на трыножнік.Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)