у беларусаў пасудзіна для кармлення жывёлы; бандарны выраб. Падобна да цэбра, але меншых памераў (ёмістасць 15—20 л). Рабілі Р. з кароткіх клёпак, па форме — цыліндрычную ці крыху расшыраную ўверсе. Нярэдка мела ножкі, утвораныя трыма падоўжанымі клёпкамі. Яшчэ 2 больш доўгія клёпкі выступалі зверху і мелі адтуліны, утвараючы вушкі для пяньковай ці лыкавай почапкі. Звычайна ў Р. таўклі параную бульбу і замешвалі паўвадкі корм для свіней. У наш час амаль выйшла з ужытку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Вы́кіцяць ’вымазаць, выпацкаць’ (Клім.). Укр.киця́ти ’ўдараць’; ’у гульні ў жмуркі дакранацца да каго-небудзь, пасля чаго ён пачынае вадзіць’, польск.kicać дрыгаць, скакаць (звычайна аб дробных жывёлах)’, kic! ’выклічнік для адгону жывёлы’. Гукапераймальнае (Брукнер, 226).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Све́жані́на, свежына́ ‘свежае мяса, сала’, ‘мяса толькі што забітай жывёлы’ (ТСБМ, Нас., ТС, Сл. ПЗБ, Мат. Гом., Мат. Маг., Сл. Брэс., Нар. словатв., З нар. сл.). Укр.свіжина́, рус.свежени́на, свежина́. Да свежы; Фасмер, 3, 571.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
flair
[fler]
n.
1) то́нкае адчува́ньне, чуцьцё n.; нюх -у m. (і ў жывёлы)
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
аза́дак, ‑дка, м.
Задняя частка тулава жывёлы. Конь падкінуў азадкам, скочыў і пабег спорным трухам, не спыняючыся, па цвёрдай дарозе.Мурашка.Руды наш стаў дабёр і гладак, Аж чуць цягае ўжо азадак, Не верыцца, што ёсць і косці, І закруціўся зграбна хвосцік.Крапіва.// Задняя частка тушы. //Разм. Частка цела чалавека ніжэй спіны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Аддзяліць, выдзеліць з агульнага, цэлага; паставіць асобна, па-за сувяззю з іншымі. Адасобіць маладняк ад прадукцыйнай жывёлы. Адасобіць адзін працэс ад другога.// Выдзеліць які‑н. даданы член сказа ў гаворцы паўзамі і інтанацыяй, а на пісьме — знакамі прыпынку. Адасобіць акалічнасць, выражаную дзеепрыслоўным словазлучэннем.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ма́тачнік, ‑а, м.
1. Вялікая ячэя ў сотах, у якой выводзіцца пчаліная матка. // Скрыначка, прызначаная для адсадкі пчалінай маткі пры раенні.
2. Памяшканне для матак якога‑н. віду свойскай жывёлы. Матачнік для трусоў.
3.Спец. Расліна, якая выкарыстоўваецца для вырошчвання новых раслін.
4.Спец. Участак, дзе растуць насеннікі або саджанцы якіх‑н. раслін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гурт, -а́і -у, М -рце, мн. гурты́, -о́ў, м.
1. -у. Група людзей, натоўп.
Г. вучняў.
2. -у. Статак буйной рагатай жывёлы, авечак і пад.
На лузе г. авечак.
3.у знач.прысл.гу́ртам. Разам, сумесна; натоўпам.
Цягнуць г. воз.
Ісці г.
Бегчы г.
4. -а́. Група (у 2 знач.), якая выконвае поп- або рок-музыку.
Вядомы г.
|| памянш.гурто́к, -тка́, мн. -ткі́, -тко́ў, м. (да 1 і 2 знач.).
|| прым.гуртавы́, -а́я, -о́е.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
плод, -а, М -дзе, мн. плады́, -о́ў м.
1. Частка расліны, якая развіваецца з завязі (кветкі) і змяшчае ў сабе насенне.
Ядомыя плады.
2. Зародак дзіцяняці (чалавека, жывёлы) ва ўлонні мацеры.
3.перан., чаго. Прадукт якой-н. дзейнасці, вынік чаго-н.
Плады творчай працы.
|| прым.пладо́вы, -ая, -ае (да 1 знач.) іпло́дны, -ая, -ае (да 2 знач.; спец.).
Пладовыя дрэвы.
Пладовыя кансервы (вырабленыя з пладоў). Пладовы сад.
Плодная абалонка (якая акружае плод).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
чу́чала, -а, мн. -ы, чу́чал, н.
1. Напханая чым-н. скура жывёлы ці птушкі, якая знешнім выглядам нагадвае жывую жывёлу ці птушку.
Ч. зубра.
Ч. вароны.
2. Фігура, падобная на чалавека, для адпуджвання птушак у садзе, агародзе; пудзіла.
Агароднае ч.
3. Пра неахайнага, бруднага, дрэнна апранутага чалавека (разм., пагард.).
Што ў цябе за выгляд? Не чалавек, а ч.!
4.Ужыв. як лаянкавае слова (разм.).
Ч. ты гарохавае.
|| прым.чу́чальны, -ая, -ае (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)