Памянш.да кары 2 (у 1 знач.); невялікія кары. На дарозе вяршаліну ўскінулі на каркі ды прывязалі ланцугом гэтак жа, як і на пярэдніх санях.Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дэба́ты, ‑аў; адз.няма.
Абмеркаванне якога‑н. пытання; спрэчкі. Пасля даклада пачаліся дэбаты. Спыніць дэбаты. □ Пазіраючы ажыўлены рух навакол парламента, мы ўспомнілі, што сёння адбываюцца дэбаты па ратыфікацыі .. пагадненняў.Лынькоў.
[Фр. debats.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Вялікая група заходнеславянскіх плямён, якія насялялі ўзбярэжжа Балтыйскага мора ад ракі Лабы [Эльбы] да ракі Одры [Одэра].
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пру́сы, ‑аў; адз. прус, ‑а, м.
Група балтыйскіх плямён, якія насялялі паўднёвае ўзбярэжжа Балтыйскага мора паміж ніжнім цячэннем рэк Віслы і Нёмана і былі заваяваны ў 13 ст. нямецкімі рыцарамі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тэ́рмы, ‑аў; адз.няма.
1.Гіст. Грамадскія лазні ў Старажытным Рыме з заламі для спорту, сходаў і пад.
2.Спец. Падземныя воды і крыніцы, якія маюць тэмпературу вышэй 20°C.
[Грэч. thermē — цяпло, гарачыня.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Паўднёваславянскі народ, што складае асноўнае насельніцтва Чарнагорыі, якая ўваходзіць у склад Сацыялістычнай Федэратыўнай Рэспублікі Югаславіі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шо́рты, ‑аў; адз.няма.
Штаны з кароткімі (вышэй каленяў) калошамі. Прыбраўшы посуд, Лена надзела шорты, кеды, клятчастую паўбойку і рашыла прагуляцца ўздоўж ракі, як казаў Ігар, на максімальную адлегласць.Пінчук.
[Англ. shorts.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
італьянская артыстка балета і спявачка; адна з відных прадстаўніц рамант. балета. Вучылася ў балетнай школе т-ра «Ла Скала». У 1832—53 выступала на сцэнах многіх т-раў Італіі і за мяжой, у т. л. ў Лондане, Парыжы, Пецярбургу; з 1833 разам з Ж.Перо, настаўнікам і мужам, які ў многім вызначыў яе творчы лёс. Сусв. вядомасць ёй прынесла першае выкананне напісанай для яе партыі Жызэлі («Жызэль» А.Адана) у Парыжскай оперы (1841). Сярод інш. партый: Эсмеральда («Эсмеральда» Ц.Пуні), Пахіта («Пахіта» Э.Дэльдэвеза), Перы («Перы» Ф.Бургмюлера). У балетах «Чатыры стыхіі» Дж.Баеці, «Па-дэ-катр» і «Поры года» Пуні танцавала разам з М.Тальёні, Л.Гран, Ф.Чэрыта. Валодала драм. талентам. Яе творчасць прадвызначыла многія дасягненні віртуознага жаночага танца 2-й пал. 19 ст. Яе кар’еру спыніў няшчасны выпадак у 34-гадовым узросце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСА́М,
буйнейшы штат на ПнУ Індыі, каля падножжа Усх. Гімалаяў, амаль цалкам аддзелены ад Індыі краінай Бангладэш. Пл. 78,5 тыс.км². Нас. 22,4 млн.ч. (1991), гарадскога 8,4%. Адм. цэнтр — г. Дыспур. Найб. гарады Гувахаты, Дыбругарх, Тынсукія, Дыгбой. Займае акаймаваныя падножжам Усх. Гімалаяў плато Шылонг і Асама-Бірманскімі гарамі даліну р. Брахмапутра, на якой знаходзіцца буйнейшы ў свеце рачны в-аў Маджулі — цэнтр рэлігійнага паломніцтва.
Клімат трапічны, мусонны, з вельмі вільготным летам. Ападкаў больш за 2000 мм за год (у Асамскіх гарах больш за 10 000 мм за год). Трапічныя вечназялёныя і мяшаныя лясы займаюць больш за ⅓ плошчы Асама. Вядучыя галіны гаспадаркі — вытворчасць чаю і джуту, а таксама рысу, бавоўны, алейных культур. Нафтаздабыча (амаль 50% сырой нафты Індыі) і нафтаперапрацоўка; прадпрыемствы па вытв-сці фанеры, паперы, тары, запалак, мінер. угнаенняў. На ўсх. беразе р. Брахмапутра — нац. парк Казіранга.