ШАЎКУНЕ́НКА Аляксей Аляксеевіч (21.3.1884, г. Херсон, Украіна — 12.3.1974),
украінскі жывапісец. Нар.маст.СССР (1944). Правадз.чл.АМСССР (1947). Скончыў Адэскае маст. вучылішча (1908), Пецярб.АМ (1917). З 1926 выкладаў у адэскіх палітэхнікуме выяўл. мастацтваў, маст. ін-це (з 1935 праф.), у 1936—65 праф. Кіеўскага маст. ін-та. Пісаў псіхал. партрэты: В.Забалотнага (1942), Б.І.Якаўлева (1944), С.А.Каўпака (1945), М.Рыльскага (1944—45), М.Літвіненка-Вольгемут (1947), Ф.І.Трушына (1949), індустр. пейзажы: серыі акварэлей «Адэскі суднабудаўнічы завод» (1929—30), «Днепрабуд» (1930—32), «Луганскі паравозабудаўнічы завод» (1936). Значнае месца ў творчасці належыць пейзажам Украіны, Малдавіі, Кабардзіна-Балкарыі, Башкірыі. Дзяж. прэмія Украіны імя Т.Шаўчэнкі 1970.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШТЫКО́Ў Цярэнцій Фаміч (13.3.1907, хутар Любкі Гарадоцкага р-на Віцебскай вобл. — 25.10.1964),
савецкі, парт. і дзярж. дзеяч, дыпламат, ген.-палкоўнік (1944). З 1931 на камсам., парт. і сав. рабоце ў Ленінградзе. У 1938—42 2-гі сакратар Ленінградскага абкома ВКП(б). У Вял.Айч. вайну чл. ваеннага савета Ленінградскага, Волхаўскага, Карэльскага, 1-га Далёкаўсх. франтоў, Прыморскай групы войск. Пасля вайны чл.Ваен. савета, нам. камандуючага войскамі Прыморскай ваен. акругі. У 1948—51 надзвычайны і паўнамоцны пасол СССР у КНДР. У 1959—61 у Венгрыі. У 1951—59 на парт. рабоце: 1-ы сакратар Наўгародскага абкома, Прыморскага крайкома КПСС. Потым у органах парт.-дзярж. кантролю. Чл.ЦККПСС у 1956—61. Дэп. Вярх. СаветаСССР у 1937—50, 1954—62.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШУ́ЛЬМАН Зіновій Пінхусавіч (н. 23.2.1924, ст. Пціч Петрыкаўскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. фізік. Д-ртэхн.н. (1970), праф. (1971). Засл. дз. нав.
Беларусі (1989). Скончыў Ленінградскі політэхн.ін-т (1953). З 1957 у Ін-це цепла- і масаабмену Нац.АН Беларусі (у 1971—89 заг. лабараторыі). Навук. працы па рэафізіцы, гідрамеханіцы, цеплафізіцы, цеплатэхніцы, біямед. рэалогіі. Сфармуляваў закон нелінейна-вязкапластычнага цячэння (1967). Даў тэарэт. тлумачэнне з’яве зацягвання гідрадынамічнага адрыву пры абцяканні затупленых цел палімернымі растворамі, распрацаваў тэарэт. асновы электра- і магн. рэалогіі.
Тв.:
Конвективный тепломассоперенос реологически сложных жидкостей. М., 1975;
Магнитореологический эффект. Мн., 1982 (разам з В.І.Кардонскім);
Нестационарные процессы конвективного переноса в наследственных средах. Мн., 1983 (разам з Б.М.Хусідам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШЧЫЛІНАВА́ННЕ ГЛЕ́БЫ,
праразанне ў глебе ўпоперак схілу шчылін глыбінёй 40—60 см на адлегласці 100—150 см адна ад адной для рэгулявання паверхневага сцёку і больш поўнага паглынання талых і ліўневых вод.
Выкарыстоўваецца як аграпрыём для паляпшэння водна-фіз. уласцівасцей слабафільтруючых (гліністых і сугліністых) глеб, аховы іх ад воднай эрозіі і павышэння ўрадлівасці схілавых зямель. Робіцца шчылінарэзнымі машынамі на пашах, зябліве, пасевах шматгадовых траў і азімых культур; часовае Ш.г. з кратаваннем сенажацяў, пашаў і лугоў — шчылінарэзамі-кратавальнікамі і шчылінадрэнажнымі машынамі (гл.Дрэнажныя машыны).
В.М.Кандрацьеў.
Шчылінаванне глебы: а — схема рыхліцеля-шчылінавальніка канструкцыі БелНДІ меліярацыі і лугаводства (1 — рама, 2 — сферычныя дыскі, 3 — лыжа, 4 — стойкі рыхліцеля з наканечнікам, 5 — дыскавыя рыхліцелі); б — схема паглынання вады на схіле пры шчылінаванні пад сельскагаспадарчыя культуры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ю́НКЕРСТВА (ад юнкер),
нямецкія буйныя землеўладальнікі з дваран. Грамадскі клас дваран-землеўладальнікаў склаўся ў 16 ст. ва Усх. Прусіі. Сац. аснова Ю. — дваранства-рыцарства. Юнкеры мелі ў сваіх маёнтках, а таксама ў дзяржаве (да 1860-х г.) непадзельную ўладу (пазней падзялялі яе з буржуазіяй). Пасля вызвалення герм. сялян ад прыгону (1-я пал. 19 ст.) маёнткі юнкераў ператварыліся ў капіталіст. гаспадаркі. Юнкеры былі ядром кансерватыўных ням. партый, выступалі за актыўную знешнюю палітыку. Пасля 2-й сусв. вайны ва Усх. Германіі ў межах агр. рэформы Ю. ліквідавана як клас. У ФРГб. юнкерскія гаспадаркі ператварыліся ў буйныя с.-г. прадпрыемствы, якія складаюць частку сістэмы дзярж.-манапалістычнага капіталізму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯКАБСО́Н Леанід Веньямінавіч (15.1.1904, С.-Пецярбург — 17.10.1975),
расійскі артыст балета, балетмайстар. Засл. дз. маст. Расіі (1957). Скончыў Ленінградскае харэаграфічнае вучылішча (1926). У 1926—33, 1942—50 і 1955—75 артыст і балетмайстар Ленінградскага т-ра оперы і балета, у 1933—42 — Вял.т-ра ў Маскве. З 1969 арганізатар і маст. кіраўнік ансамбля «Харэаграфічныя мініяцюры». Харэограф-наватар. Паслядоўнік ідэй М.Фокіна. Пашырыў выразныя магчымасці танц. пластыкі ў розных жанрах. Паставіў балеты «Шурале» Ф.Яруліна (1950), «Спартак» А.Хачатурана (1956), «Клоп» Ф.Атказава і Р.Фірціча (1962), «Дванаццаць» Б.Цішчанкі (1964), харэаграфічныя мініяцюры, а таксама аб’яднаныя ў цыклы, спектакль «Харэаграфічныя мініяцюры» (1958; у 1960 экранізаваны) і інш.Дзярж. прэмія СССР 1951.
Літ.:
Л.Якобсон. Л.;
М., 1965;
[Якобсон И.Д., Зайдельсон В.] Беседы о Л.Якобсоне. СПб., 1993.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯНПО́ЛЬСКІ Борух Залманавіч (10.4.1898, г. Глухаў, Украіна —5.12.1975),
бел. акцёр. Засл. арт. Беларусі (1946). Скончыў студыю пры Дзярж.яўр. т-ры Беларусі (1931) і працаваў у гэтым т-ры. У 1936—58 у Бел. т-ры імя Я.Купалы. У 1960—67 рэжысёр Белдзяржфілармоніі. Выканаўца камед. і характарных роляў. Майстар эпізоду. Створаныя ім вобразы вылучаліся выразнай формай, яркімі сцэн. дэталямі ў раскрыцці характару: Батура («Партызаны» К.Крапівы), Нічыпар («Пагібель воўка» Э.Самуйлёнка), Маёр («Канстанцін Заслонаў» А.Маўзона), Ігнат Буйніцкі («Шчасце паэта» В.Віткі), Аптэкар («Рамэо. і Джульета» У.Шэкспіра), маркіз Рыкарда («Сабака на сене» Лопэ дэ Вэгі), Лефлеш («Скупы» Мальера), Харытонаў («Рускія людзі» К.Сіманава), Ракала («За тых, хто ў моры!» Б.Лаўранёва) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЎСЯ́ННІКАЎ Міхаіл Іванавіч (н. 1.1.1924, г. Адэса, Украіна),
расійскі і бел. вучоны ў галіне отарыналарынгалогіі. Д-рмед.н. (1972), праф. (1974). Скончыў Адэскі мед.ін-т (1948). У 1951—56 у клініцы НДІ туберкулёзу (Адэса). З 1956 у ін-це ўдасканалення ўрачоў (г. Запарожжа). З 1962 у ін-це ўдасканалення ўрачоў (Кіеў). У 1964—85 у Гродзенскім мед. ін-це (заг. кафедры). Навук. працы па отарыналарынгалогіі, хірургіі вуха.
Тв.:
Отдаленные результаты мастоидопластики при хирургическом лечении больных хроническими гаойными средними отитами // Вестн. оториноларингологии. 1970. № 5;
Способ пластики при атрезии наружного слухового прохода // Там жа. 1975. № 4;
Костнопластическая фронтотомия при невоспалительных заболеваниях лобных пазух (разам з Б.М.Шнэйдэрам) // Журн. ушных, носовых и горловых болезней. 1978. № 3.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРСУКО́Ў Уладзімір Георгіевіч (н. 25.7.1954, с. Верашчакі Бранскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне прыкладной механікі. Д-ртэхн.н. (1999). Скончыў БШ (1977). З 1978 у ін-це механікі металапалімерных сістэм (з 1989 заг. лабараторыі), з 1993 у Аддзеле праблем рэсурсазберажэння Нац.АН Беларусі (заг. лабараторыі, з 1999 нам. дырэктара). З 2000 у Гродзенскім ун-це (праф., з 2001 заг. кафедры). Навук. працы па тэорыі машын для перапрацоўкі палімераў, тэорыі трэння ў дысперсных матэрыялах, тэхнал. механіцы. Распрацаваў асновы нелінейнай тэорыі фрыкцыйнага пластычнага кантакту ў дысперсных матэрыялах і яе тэхнал. дастасаванняў.
Тв.:
Технологическое трение при экструзии композитов. Гродно,1998 (разам з А.І.Свірыдзёнкам);
Технология переработки высоконаполненных композитов. Гомель, 2000 (разам з В.М.Шапавалавым, Б.І.Купчынавым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕРГ (Berg) Пол (н. 30.6.1926, Нью-Йорк),
амерыканскі біяхімік; адзін з заснавальнікаў генетычнай інжынерыі. Чл.Нац.АН ЗША (1966), Амер. акадэміі мастацтваў і навук (1966), замежны чл.Франц.АН (1981). Скончыў Пенсільванскі ун-т (1948) і ун-т Вестэрн-Рэзерв (1952; г. Кліўленд). З 1953 ва ун-це Дж.Вашынгтона (г. Сент-Луіс), з 1959 праф. Станфардскага ун-та. Навук. працы па біяхіміі нуклеінавых к-т, малекулярнай біялогіі. Атрымаў рэкамбінантныя (складзеныя з генаў розных арганізмаў) малекулы дэзоксірыбануклеінавай к-ты (ДНК). Ініцыятар часовай забароны даследаванняў такіх ДНК да высвятлення іх бяспекі для чалавецтва («мараторый Б.»; 1974). Нобелеўская прэмія 1980 (з У.Гілбертам, Ф.Сенгерам).
Тв.:
Рус.пер. — Гены і геномы. Т. 1—2. М., 1998 (разам з М.Сінгер).