ШАЎКУНЕ́НКА Аляксей Аляксеевіч (21.3.1884, г. Херсон, Украіна — 12.3.1974),
украінскі жывапісец. Нар. маст. СССР (1944). Правадз. чл. АМ СССР (1947). Скончыў Адэскае маст. вучылішча (1908), Пецярб. АМ (1917). З 1926 выкладаў у адэскіх палітэхнікуме выяўл. мастацтваў, маст. ін-це (з 1935 праф.), у 1936—65 праф. Кіеўскага маст. ін-та. Пісаў псіхал. партрэты: В.Забалотнага (1942), Б.І.Якаўлева (1944), С.А.Каўпака (1945), М.Рыльскага (1944—45), М.Літвіненка-Вольгемут (1947), Ф.І.Трушына (1949), індустр. пейзажы: серыі акварэлей «Адэскі суднабудаўнічы завод» (1929—30), «Днепрабуд» (1930—32), «Луганскі паравозабудаўнічы завод» (1936). Значнае месца ў творчасці належыць пейзажам Украіны, Малдавіі, Кабардзіна-Балкарыі, Башкірыі. Дзяж. прэмія Украіны імя Т.Шаўчэнкі 1970.
Літ.:
Владич Л. Алексей Шовкуненко. М., 1983.
т. 17, с. 389
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)