БАРСУКО́Ў Уладзімір Георгіевіч (н. 25.7.1954, с. Верашчакі Бранскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне прыкладной механікі. Д-р тэхн. н. (1999). Скончыў БШ (1977). З 1978 у ін-це механікі металапалімерных сістэм (з 1989 заг. лабараторыі), з 1993 у Аддзеле праблем рэсурсазберажэння Нац. АН Беларусі (заг. лабараторыі, з 1999 нам. дырэктара). З 2000 у Гродзенскім ун-це (праф., з 2001 заг. кафедры). Навук. працы па тэорыі машын для перапрацоўкі палімераў, тэорыі трэння ў дысперсных матэрыялах, тэхнал. механіцы. Распрацаваў асновы нелінейнай тэорыі фрыкцыйнага пластычнага кантакту ў дысперсных матэрыялах і яе тэхнал. дастасаванняў.
Тв.:
Технологическое трение при экструзии композитов. Гродно,1998 (разам з А.І.Свірыдзёнкам);
Технология переработки высоконаполненных композитов. Гомель, 2000 (разам з В.М.Шапавалавым, Б.І.Купчынавым).
т. 18, кн. 1, с. 345
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)