Татуі́раваць ’рабіць татуіроўку’ (ТСБМ), татуява́ць ’тс’ (Некр. і Байк.), татуава́ць ’тс’ (Ласт.). Запазычана праз рус. татуи́ровать або польск. tatuować ’тс’ з франц. tatouer ’тс’, якое праз англ. tattoo ’тс’ запазычана з палінезійскіх моў, дзе таіц. tatau, tatu ’пракол, знак, зроблены на скуры’ (Фасмер, 4, 28; ЕСУМ, 5, 528; Голуб-Ліер, 481).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Таўпе́ка ’непаваротлівая, няўдалая жанчына’ (Сл. ПЗБ). Параўн. укр. товпі́га, товпи́га ’тоўсты, нязграбны чалавек’, рус. толпы́га, толпе́га ’хто пхаецца ў натоўпе; непаваротлівая, нязграбная асоба’. Хутчэй за ўсё, аддзеяслоўны назоўнік ад таўпіць, таўпехацца, гл. Украінскае слова звязваюць з товба (гл. тоўба, ЕСУМ, 5, 589), рускае — з толпа (гл. таўпа, Фасмер, 4, 74).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

То́га ’верхняе мужчынскае адзенне, доўгі плашч без рукавоў у суддзяў, старажытных рымлян і інш.’ (ТСБМ, Некр. і Байк.). Культурнае запазычанне праз рус. то́га, польск. toga з лац. toga ’тс’ < tego, tegere ’закрываць, прыкрываць’, роднаснага грэч. στέγω ’пакрываю, закрываю’, ст.-інд. sthágati, sthagayati ’захутвае; пакрывае’ (ЕСУМ, 5, 590; Голуб-Ліер, 484).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тру́нкаць ‘паволі ісці’ (Сцяшк. МГ). Параўн. рус. дыял. труни́ть ‘ісці, трусіць’, тру́нка ‘трусца’, серб. тру́ни ‘мяце, сыпле (пра снег)’, фактычна ‘трусіцца’, што дазваляе Варбат (Исслед., 558) рэканструяваць прасл. *trúniti ‘брудзіць, церушыць’. Беларускі дзеяслоў мае, хутчэй за ўсё, імітатыўны характар, пра што сведчыць словаўтварэнне з суф. ‑к‑, характэрнае для гукапераймальных дзеясловаў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трыпу́цень ‘голуб-вяхір, Palumbus torquatus’ (Мядзв.). Параўн. укр. три́путень, три́потень, а таксама при́путень ‘голуб Columba palumbus L.’, рус. припутень ‘тс’. Ад пры ‘каля’ і пуць ‘шлях, дарога’ — гэта птушка часта водзіцца ля дарог, назва ўтворана аналагічна да ўкр. поруче́йник, побере́жниця, підʼя́лівчак, подборозня́ і інш. (Булахоўскі, Вибр. пр., 3, 227–228).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ту́ебень ‘дурань, тунеядзец’ (Мат. Маг. 2), ту́ібень ‘гультай’ (Юрч. Фраз. 1). Відаць, не можа разглядацца асобна ад сту́ібень ‘дурань’ (гл.), магчыма, варыянта з s‑mobile ў выразе стаяць як статуй, стуібень, стуіб (Вушац. сл.). Параўн. рус. дыял. ту́ебень лесно — лаянкавы выраз, ту́ймень ‘дурнаваты, гультаяваты і непаваротлівы’ (СРНГ). Няясна, параўн. тую́ба, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тулі́чны ‘прысутны’ (Ласт.). Магчыма, штучнае ўтварэнне па ўзоры тубы́льскі, дыял. тубы́льны ‘мясцовы, тутэйшы’ (гл. тубылец) — ту2 (гл.) і лічны ‘шматлікі’ (гл.), хутчэй ‘наяўны’ ад рус. быть налицо ‘быць у наяўнасці’; аўтарскі наватвор, каб пазбегнуць «барбарызма» прысу́тны (гл. прысутнічаць), які «павінен быць безумоўна адкінуты як нязгодны з духам мовы» (Ласт, 555).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тусме́ць (тусмѣць без тлумачэння, Шымк. Собр.) ‘марнець ад гора, перажыванняў’ (Юрч. Вытв.), тусмі́ць ‘даводзіць да перажыванняў, гора’ (Юрч. СНЛ), тусме́нне ‘марненне’ (Юрч. Вытв.), ту́сменны ‘цьмяны’ (чач., Жыв. НС), параўн. рус. разан., арл., цвяр. тусме́ць ‘цямнець, губляць бляск; змяркацца’, смал., бран. тусмя́ный ‘зямлісты; змрочны, пануры’ (СРНГ). Другаснае ўтварэнне ад туснець? Гл. тускнець.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Тымэ́рава, тымэ́рова ‘цемната’ (брэсц.), тэмра́ва ‘тс’ (брэсц., драг., стол., Вярэніч, вусн. паведамл.). Параўн. укр. те́мрява, рус. курск. те́мрива і те́мриво, славац. temrava ‘тс’. Узыходзяць да прасл. *tьmьr‑, роднаснага ст.-інд. tamrás ‘які засціць, робіць цёмным’, ст.-в.-ням. dëmar ‘цемра, змрок’ (Фасмер, 4, 41; Брукнер, 65; ЕСУМ, 5, 544). Гл. цемра.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

І́рны корань ’Acorus calamus L.’ (Кіс.). Рус. и́рный ко́рень, дыял. ир ’расліна Acorus calamus L.’, ирь ’расліна Acorus verus L.’, укр. дыял. ір ’аер’. У рускай пісьменнасці иръ, ирово корение ’аер’ зафіксавана з XVII ст. Форма ир — скарачэнне ад аир, запазычанне з тур. ágir < грэч. ἄκορος (Мяркулава. Очерки, 55). Гл. аер.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)