Луба́к ’стары, худы конь’ (Юрч.), лубі́на ’тс’ (ветк., Мат. Гом.). Да луб 1 (гл.). Аб суфіксе ‑ак гл. Сцяцко (Афікс. наз., 146); экспрэсіўнасць, як у здыхля́к.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вяшчу́ць ’прадказваць, прадчуваць’ (Юрч.). Цяжка вытлумачыць толькі фанетычна. Відаць, уплыў чуць ’адчуваць’. Магчыма таксама, што вяшчуць < ітэратыва вяшчуваць, але і апошнюю форму трэба тлумачыць як кантамінацыю.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дабру́ткі ’зусім добры (цэлы)’ (Сцяц.). Такая суфіксацыя як быццам не характэрна для бел. мовы. Таму можна лічыць, што гэта запазычанне з польск. dobrutki (утварэнне ад dobry).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Малазён ’немаўля, грудное дзіця’ (Федар. 7). Утворана, як маладзей (гл.), з mold‑ і суф. ‑ěnъ. Мена дз > з (гл. Карскі, 1, 350–351). Да малады́ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Маргаві́ца ’маланка’ (лоеў., ДАБМ, к. 311; Ян.). Балтызм. Параўн. літ. mirgė̃ti ’мігаць, мігцець’, mar̃guoti ’тс’, лат. mir̃gu, mir̂dzêt ’пералівацца, бліскаць’. Суфікс аформлен, як у лексемы бліскавіца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ме́льстынь, мяльстыня́ ’мель, доўгая каса ў рацэ, возеры’ (нясв., Яшк.). Утварэнне з суфіксамі ‑ынь (‑ыня) прасл. ‑ynʼi ад прыметніка мелісты (як пустыня ад pustъ і ‑ynʼi).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мышняк, мышнік ’месца, зарослае мохам Dumetum’ (Гарб.), ’зараснік, участак, які зарос кустамі’ (ковенск., Антановіч, дыс.). Да мох (гл.). Аб суфіксе -як гл. Сцяцко, Афікс. наз., 131.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

На́валка ’чахол на падушку’ (БРС, Сцяшк., Бяльк.), рус. на́волока ’тс’. Беларуская форма з на́валака ’тс’, відаць, успрынятая як звычайная форма пры памянш. на́валачка; гл. наст. слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Крыпа́ніца ’сяннік’ (Шатал.). Магчыма, да крапаць 2 (гл.) ’начыняць, напіхваць’. Тады крыпаніца ’нешта иапіханае, сяннік’; *крапанец ад крапаць, як ляжанец ад ляжаць (Сцяцко, Афікс. наз., 27).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жгуто́к ’вяроўка’ (Касп.). Ад жгут (гл.) з суфіксам ‑ок (гл.) (Сцяцко, Афікс. наз., 168) і пэўнымі семантычнымі зрухамі ў адносінах да зыходнай формы (як лакаток ’падлакотнік’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)