Дзе́яць ’рабіць і да т. п.’ Таго ж паходжання, што і дзеяслоў дзець (гл.), г. зн. ад прасл. *dě(ja)ti < і.-е. *dhē‑ ’ставіць, класці, рабіць’. Гл. Трубачоў, Эт. сл., 4, 229–230.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Клу́нда ’хто сварлівы, бурклівы’ (Сл. паўн.-зах.). Магчыма, экспрэсіўнае ўтварэнне з суфіксам ‑да і назалізацыяй каранёвага вакалізму. Параўн. рус. шлёнда ад шляться. Тады шунда ад клуціць (< польск. kłócić). Параўн. клутня (гл.) таго ж паходжання.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Буроўка ’божая кароўка’ (З жыцця). Гл., акрамя таго, бароўка ’тс’. Відавочна, утварэнне ад асновы бар‑ для абазначэння авечак (гл. падрабязней пад бароўка). Форма буроўка (калі гэта не фанетычная змена), магчыма, узнікла пад уплывам бу́ры?

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Імгне́нне ’міг, момант’ (ТСБМ, Яруш.). З польск. mgnienie, таго ж кораня, што і міг (гл.), з пратэзай і‑. Вядома яшчэ ў старабеларускай мове XVI ст. як кампанент выразу въ мгненіи ока («Катэхізіс» С. Буднага).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кро́ме предлог с род. апрача́, апро́ч, акрамя́ (каго, чаго);

кро́ме того́ апро́ч (апрача́) таго́;

кро́ме как (кому и т. п.) апрача́ (каго і да т.п.);

кро́ме шу́ток без жа́ртаў.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

повести́сь сов., разг.

1. (подружиться) пасябрава́ць;

с кем поведёшься, от того́ и наберёшься посл. з кім павядзе́шся, ад таго́ і набярэ́шся;

2. (стать привычным) паве́сціся;

так повело́сь так павяло́ся.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

набра́ться набра́цца, мног. панабіра́цца;

набрала́сь це́лая гру́ппа набра́лася цэ́лая гру́па;

набра́ться хра́брости набра́цца хра́брасці;

с кем поведёшься, от того́ и наберёшься посл. з кім павядзе́шся, ад таго́ і набярэ́шся.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

dobitek :

na dobitek — у дадатак; да таго ж;

na dobitek złego — да ўсяго ліха;

na dobitek wszystkiego — у дадатак да ўсяго

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

дваццаці...

Першая састаўная частка складаных слоў; абазначае: 1) які мае дваццаць адзінак таго, што паказана ў другой частцы; напрыклад: дваццацігранны; 2) які складаецца з дваццаці адзінак або мерай у дваццаць якіх‑н. адзінак, напрыклад: дваццаціпавярховы, дваццацітонны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

залі́шне, прысл.

Разм. Звыш меры, занадта. Сяргей апраўдваецца залішне голасна, і Юрка прыкрывае яму рот далонню. Курто. Іван.. Цярэшка быў проста маўчун і не любіў залішне гаварыць там, дзе і без таго ўсё было ясна. Быкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)