гінецэ́й

(гр. gynaikeios = жаночы)

сукупнасць пладалісцікаў у кветцы, якія ўтвараюць адзін або некалькі песцікаў — жаночых органаў кветкі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

антрапаге́я

(ад антрапа- + гр. ge = Зямля)

сукупнасць экасістэм, якія ствараюцца ў выніку творчай або разбуральнай дзейнасці чалавека.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

біятэхнало́гія

(ад бія- + тэхналогія)

сукупнасць метадаў і прыёмаў атрымання карысных чалавеку прадуктаў пры дапамозе жывых агентаў 4.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

га́ма-дэфектаскапі́я

(ад гама + дэфектаскапія)

сукупнасць метадаў выяўлення ўнутраных дэфектаў матэрыялаў і вырабаў пры дапамозе гама-апарата.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

паралітарату́ра

(ад пара- + літаратура)

сукупнасць псеўдатвораў (коміксаў, кароткіх пераказаў вядомых твораў), якія навадняюць кніжныя рынкі многіх краін.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

прафіла́ктыка

(гр. prophylaktikos = ахоўны, засцерагальны)

сукупнасць папераджальных мерапрыемстваў супраць чаго-н. непажаданага (у медыцыне, тэхніцы і г.д.).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

секс

(лац. sexus = пол)

сукупнасць псіхічных рэакцый, перажыванняў і ўчынкаў, звязаных з праяўленнем і задавальненнем палавых пачуццяў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

сінало́гія

(ад п.-лац. Sinae = Кітай + -логія)

сукупнасць навук, якія вывучаюць мовы, культуру і гісторыю Кітая; кітаязнаўства.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

сінані́міка

(ад гр. synonymos = аднайменны)

1) сукупнасць сінонімаў якой-н. мовы;

2) раздзел лексікалогіі, які вывучае сінонімы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

эндагено́та

(ад энда- + ген)

сукупнасць генаў рэцыпіента пры ўсіх формах пераносу генетычнага матэрыялу ў бактэрый (параўн. экзагенота).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)