вострае інфекцыйнае захворванне чалавека, млекакормячых жывёл і птушак з пашкоджаннем унутр. (у т. л. лімфоідных) органаў, ц. н. с., вачэй, іншы раз плода ў жанчын (пры захворванні ў час цяжарнасці). Узбуджальнік — бактэрыя лістэрыя, якая захоўваецца ў глебе, сцёкавых водах, кармах, пыле. Заражэнне адбываецца пры кантакце з хворым (носьбітамі Л. бываюць і здаровыя людзі і жывёлы), праз ежу, аэрагенным і палавым шляхамі, пры цяжарнасці (праз плацэнту) і родах. Трансплацэнтарны Л. у нованароджаных працякае асабліва цяжка ў першыя 2—4 дні (сепсіс, задышка, сутаргі, іншы раз смерць); пры заражэнні ў час родаў хвароба выяўляецца пасля 7 дзён жыцця менінгітам, менінгаэнцэфалітам. Лячэнне тэрапеўтычнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЧАТО́ЧНІКІ,
парныя вывадныя пратокі нырак у пазваночных жывёл і чалавека, якія адводзяць мачу ў мачавы пузыр або клааку. Адрозніваюць 3 тыпы М. адпаведна 3 тыпам нырак. М. пранефраса (першаснанырачныя каналы) у паслязародкавым перыядзе функцыянуюць у кругларотых і адкрываюцца ў мочапалавы сінус; М. мезанефраса (першасныя, ці вольфавы каналы) — у рыб і земнаводных; метанефраса (другасныя) — у паўзуноў, птушак, млекакормячых. У чалавека М. размешчаны ў забрушыннай прасторы і ў малым тазе, маюць форму трубкі са звужэннямі і расшырэннямі; злучаюць нырачную лаханку з мачавым пузыром. Сценка М. мае 3 абалонкі: унутраную (слізістая, высланая пераходным эпітэліем), сярэднюю (забяспечвае рух мачы ў мачавы пузыр пры любым становішчы цела) і вонкавую.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕДАЎКА́ЗЧЫКАВЫЯ, медаведы (Indicatoridae),
птушкі сям. дзятлападобных. 4 роды, 14 відаў. Пашыраны ў Афрыцы на Пд ад Сахары (9 відаў), у Гімалаях і Паўд.-Усх. Азіі Жывуць на дрэвах, у лясах і саваннах. Медаўказчык жаўтаногі (Melignomon eisentrauti) занесены ў Чырв. кнігу МСАП.
Даўж. да 20 см. Апярэнне шаравата-бурае або аліўкавае. Крылы вострыя. Дзюба ў адных тоўстая, тупая, у другіх тонкая, вострая. Кормяцца насякомымі, воскам. Паблізу ад пчаліных гнёздаў узнімаюць крык (адсюль назва), што прыцягвае ўвагу медаеда або чалавека. Карыстаюцца рэшткамі воску разбуранага гнязда. Гнездавыя паразіты. Яйцы падкладваюць у гнёзды інш.птушак; птушаняты М. забіваюць птушанят гаспадароў гнязда.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУЧНЫ́ КЛЕШЧ (Tyroglyphus farinae, або Acarus siro),
членістаногая жывёла сям. акарыд надсям. свірнавых кляшчоў. Пашыраны ўсюды. Жывуць у.харч. і фуражных прадуктах, глебе, гнёздах птушак і грызуноў. Пашкоджваюць насенне, збожжа, крупы, муку, сена, салому, сушаныя агародніну, садавіну, грыбы і інш., заражаюць іх гніласнымі мікробамі.
Цела даўж. 0,3—0,7 мм (самкі даўжэйшыя), авальнае. Покрывы тонкія, белаватыя, глянцавітыя, паўпразрыстыя, з рэдкімі шчацінкамі. Ротавыя органы (грызучыя) і ногі ружовыя ці бурыя. Развіццё са складаным ператварэннем (5 стадый). У неспрыяльных умовах утвараецца дадатковая ўстойлівая стадыя — гіпопус спакою або рассяляльны гіпопус (на насякомых). Гл. таксама Кляшчы.
Мучны клешч: 1 — самец; 2 — самка; 3 — рассяляльны гіпопус (а — зверху, б — знізу).
атрад бескілявых птушак. Вядомы з верхняга пліяцэну (каля 2—7 млн. гадоў назад). 1 сям., 2 віды: Н. паўночны, або звычайны (Rhea americana), і Н. даўгадзюбы, або дарвінаў (R. pennata, або Pterocnemia pennata). Пашыраны ў стэпах і паўпустынях Паўд. Амерыкі. Трымаюцца групамі. Падвід Н. даўгадзюбага (R.p.tarapacensis) — у Чырв. кнізе МСАП.
Выш. да 170 см, маса да 50 кг. Апярэнне бураватае, шэрае. Крылы развітыя, але няздатныя да палёту. Ногі трохпальцыя. Добра бегаюць і плаваюць, кормяцца раслінамі, малюскамі, чарвямі, яшчаркамі. Палігамы. Некалькі самак (3—8) адкладваюць яйцы ў адно гняздо (да 30 яец); наседжвае самец.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕКТА́РНІЦЫ, нектарніцавыя,
нектаркі (Nectariniidae),
сямейства пеўчых птушакатр. вераб’інападобных. 8—11 родаў, 104—116 відаў. Пашыраны ў Паўд. Азіі, Аўстраліі і Афрыцы. Жывуць у лясах, садах, зарасніках кустоў, гарах. Робяць сезонныя міграцыі, звязаныя з масавым цвіценнем раслін, удзельнічаюць у іх апыленні. 1 від у Чырв. кнізе МСАП.
Даўж. да 25 см, маса да 20 г. Дзюба доўгая, тонкая, часта выгнутая, краі наддзюб’я злёгку зазубраныя. Афарбоўка самцоў яркая, з метал. адлівам, самак — зеленавата-шэрая. У некат. відаў самцы і самкі афарбаваны аднолькава, у цьмяныя колеры. Кормяцца насякомымі, павукамі, пладамі, нектарам кветак (адсюль назва).
род птушаксям. пастушковых атр. жураўлепадобных. 18 відаў. Пашыраны на ўсіх мацерыках, акрамя Антарктыды. Жывуць на балотах, вільготных лугах. Актыўныя ўначы. На Беларусі 2 віды: П. звычайны (P. porzana) і П. малы (P. parva), нар. назва малая вадзяная курачка, занесена ў Чырв. кнігу Беларусі.
Даўж. да 28 см, маса да 130 г. Апярэнне чорнае, шараватае, бураватае з стракацінкамі.
Крылы кароткія. Ногі і пальцы доўгія. Добра бегаюць і плаваюць. Часта і гучна свішчуць, нібы пастух, што паганяе статак (адсюль назва). Корм пераважна жывёльны. Гняздуюцца на зямлі. Нясуць да 18 яец. Аб’ект палявання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕ́НАЧКІ (Phylloscopus),
род птушаксям. валасянкавых атр. вераб’інападобных. 30 відаў. Пашыраны ў Еўразіі, 1 від пранікае на Аляску. Жывуць у лясах, гаях, лесапарках, садах. Гняздуюцца на зямлі, часам на кустах. На Беларусі 4 пералётныя віды: П.-вяснічка (Ph. trochilus, нар. назва будаўнічок), П.-жаўтаброўка, або П.-трашчотка (Ph. sibilatrix), П. зялёная (Ph. trochiloides) і П.-цянькоўка (Ph. collybitus).
Даўж. да 14,5 см, маса да 12,5 г. Апярэнне пераважна няяркае, бураватае або зеленаватае, ніз цела жаўтаваты; у некат. над вокам светлая палоска. Кормяцца насякомымі, павукамі, часам ягадамі. Нясуць да 8 яец.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЫГАЖУ́НІ (Calopterygidae),
сямейства стракоз падатр. раўнакрылых. Каля 70 відаў. Пашыраны ў Еўразіі і Паўн. Афрыцы. Трапляюцца па берагах рэк і ручаёў. На Беларусі 2 віды: П. бліскучая (Calopteryx splendens) і П.-дзяўчына (C. virgo).
Размах крылаў да 35 мм. Афарбоўка залаціста-зялёная або сіняя. Ротавыя органы грызучыя. Драпежнікі; дарослыя ловяць насякомых на ляту, лічынкі кормяцца дробнымі воднымі беспазваночнымі. Яйцы адкладваюць у тканкі водных раслін. Лічынкі маюць 3 шчэлепы на канцы брушка, развіваюцца ў праточных вадаёмах з глеістым дном і зараснікамі водных раслін. Корм для рыб і каляводных птушак.
А.Дз.Пісаненка.
Прыгажуні: 1 — бліскучая; 2 — прыгажуня-дзяўчына (а — самка; б — самец).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУ́ДЗЕЛІ (ням. Pudel ад дыялект. pudeln плюхацца ў вадзе),
група пакаёва-службовых старажытных парод сабак. Каля 15 парод, пашыраны ва ўсіх краінах свету. Выкарыстоўваліся ў паляванні на вадаплаўных птушак (адсюль назва), зайцоў, для збору труфеляў.
Вылучаюць П. вялікага, або каралеўскага (выш. ў карку 45—58 см), сярэдняга, або малога (35—45 см), і карлікавага (28—35 см). Маса 6—50 кг. Поўсць доўгая, мяккая, хвалістая або «шнурам», чорная, белая, карычневая, серабрыстая ці абрыкосавая, якую стрыгуць на асобных участках цела. Канстытуцыя моцная, сухая. Галава выцягнутая, вушы звіслыя. Спіна кароткая, лапы сухія, прамыя. Хвост купіруюць. Тып паводзін рухомы, характэрны алюр — галоп.