Разм. Пачаць моцна і доўга буркаць. [Васіль:] — Я дастаў папяросу і вырашыў лепш памаўчаць. Ды тут на Вабрука найшла, як гавораць, хвіліна, — разбуркаўся, нібы пасмялеўшы бліжэй каля дому.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
2. Распусціць чуткі, плёткі пра каго‑, што‑н. Расславіць жанчыну на ўвесь раён.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рыда́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Моцна плакаць, усхліпваць, залівацца слязамі. Арына не гаварыла нічога. Толькі рыдала, горка, уголас, па-жаночы.Мележ.Слёзы засцілаюць святло, і .. [Вера], тулячы твар у Нініны грудзі, пачынае рыдаць...Мікуліч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КЫЗЫЛКУ́М (цюрк. чырвоныя пяскі),
пясчаная пустыня ў міжрэччы Амудар’і і Сырдар’і, на тэр. Узбекістана, Казахстана і Туркменістана. Абмежавана на ПнЗ Аральскім м., на ПнУр. Сырдар’я, на У адгор’ямі Цянь-Шаня і Паміра-Алая, на ПдЗр. Амудар’я. Пл. 300 тыс.км². З’яўляецца раўнінай з агульным нахілам на ПнЗ (выш. ад 300 м на ПдУ да 53 м на ПнЗ), мае замкнёныя ўпадзіны і ізаляваныя моцна расчлянёныя астанцовыя горы — Букантау (764 м), Кульджуктау (785 м), Тамдытау (922 м) і інш., складзеныя з моцна дыслацыраваных і метамарфізаваных палеазойскіх сланцаў, рагавікоў, вапнякоў, гранітаў. Горы пустынныя з выраўнаванымі вяршынямі, скалістымі схіламі. Радовішчы карысных выкапняў: золата (Мурынтау), газ (Газлі). Раўнінныя ўчасткі складзены пераважна з кайназойскіх глін і пяскоў, шмат такыраў. Пераважную ч. пустыні займаюць градавыя паўзамацаваныя масівы пяскоў, трапляюцца барханы. К. размешчана ў асноўным у сярэдняй падзоне пустынь умеранага пояса, а на Пд — на пераходзе да субтрапічных пустынь. Клімат рэзка кантынентальны. Сярэдняя т-растудз. 0—-9 °C, ліп. 26—29 °C. Ападкаў 100—200 мм за год. Рэк няма, але знойдзены артэзіянскія басейны. Глебы шэра-бурыя, пясчаныя; ёсць саланчакі, саланцы. У раслінным покрыве пераважаюць эфемеры, саксаул, кандым, пясчаная акацыя, палын. Характэрныя прадстаўнікі жывёльнага свету: антылопа-джэйран, воўк, грызуны, паўзуны; саксаульная сойка, чубаты жаваранак, драфа. У межах К. — Каракульскі, Кызылкумскі, Бадай-Тугай і Варданзінскі запаведнікі. Паліўное земляробства, гадоўля коз і авечак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ашчарэ́піць (БРС, Шат., Янк. Мат., Бір. Дзярж.), абшчарэпіць ’моцна абхапіць за шыю абедзвюма рукамі’, ашчарэпам ’ухапіўшыся абедзвюма рукамі’ (КЭС, лаг.). Ад ашчаперыць (гл.) з метатэзай у канцы слова (рэпі — перы).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Скаламбу́ха ‘страшная пачвара, здань, якой палохалі дзяцей’ (навагр., Жыв. сл.). Няяснае слова. Хутчэй за ўсё, дэрыват з суф. ‑ух(а) ад літ.skalam̃byti ‘гучна ўдараць; гучна лаяць’, ‘моцна біць, калаціць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
badly[ˈbædli]adv.(worse, worst)
1. дрэ́нна, ке́пска, бла́га
2. ве́льмі, на́дта;
The building is badly in need of repair. Будынку вельмі патрэбен рамонт;
be badly illмо́цна хварэ́ць;
She is badly ill. Яна моцна хварэе.
♦ be badly off быць бе́дным;
be badly off for smth. не мець дастатко́ва чаго́-н.;
He is badly off for friends. Яму не хапае сяброў.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)