легіслату́ра, ‑ы, ж.
Спец.
1. Прадугледжаны законам тэрмін паўнамоцтваў заканадаўчых органаў.
2. Сукупнасць заканадаўчых органаў у некаторых краінах (напрыклад, у Англіі, у многіх штатах ЗША).
[Ад лац. legislator — заканадавец.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мадулява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; незак.
Спец.
1. Пераходзіць з адной танальнасці ў другую. Мадуляваць голасам.
2. што. Рабіць мадуляцыю (у 2 знач.). Мадуляваць электрычны ток.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мака́о 1, нескл., н.
Род азартнай картачнай гульні.
мака́о 2, нескл., м.
Спец. Бразільскі папугай з роду араравых, які вылучаецца яркім апярэннем і доўгім хвастом.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дваі́ць, дваю, двоіш, двоіць; незак., што.
1. Рабіць парным; здвойваць. Дваіць ніткі.
2. Паўторна ўзорваць, пераворваць. Дваіць папары.
3. Спец. Дзяліць папалам; раздвойваць. Дваіць скуры.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
многагало́ссе, ‑я, н.
1. Адначасовае гучанне многіх галасоў; шум ад мноства галасоў, гукаў.
2. Спец. Адначасовае гучанне ў вакальным або інструментальным творы некалькіх галасоў; поліфанія.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
награні́ць, ‑граню, ‑граніш, ‑граніць; зак., што.
Спец. Апрацаваць граненнем які‑н. прадмет. Награніць крыштальнае шкло. // чаго. Прыгатаваць шляхам гранення нейкую колькасць чаго‑н. Награніць алмазаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абагаці́ць, ‑гачу, ‑гаціш, ‑гаціць; зак., што.
Спец. Палепшыць якасць чаго‑н., зрабіць багацейшым яго змест, уносячы ці выдаляючы пэўнае рэчыва, састаў і пад. Абагаціць руду.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абва́лка, ‑і, ДМ ‑лцы, ж.
1. Тое, што і абвальванне. У тунэлі скончылася абвалка пароды.
2. Спец. Аддзяленне мяса ад касцей. Абвалка мясной тушы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ры́гель, ‑я, м.
1. Спец. Папярочная гарызантальная бэлька ў будаўнічых канструкцыях (у каркасных збудаваннях злучае калоны, у фермах — кроквы і пад.).
2. Засаўка ў замку.
[Ням. Riegel.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рэве́рсія, ‑і, ж.
Спец.
1. З’яўленне ў арганізмаў прыкмет, уласцівых толькі іх далёкім продкам; атавізм.
2. Тое, што і рэверсіраванне.
3. Зварот маёмасці ранейшаму ўладальніку.
[Ад лац. reversio — зварот.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)