РАГУ́ЛЬКІ (Delphinium),

род кветкавых раслін сям. казяльцовых. Каля 250 відаў. Пашыраны ва ўмераным поясе Паўн. паўшар’я і ў гарах трапічнай Афрыкі. На Беларусі 1 від — Р. высокія (D. elatum), занесены ў Чырв. кнігу. Трапляецца ў рэдкалессі, сярод хмызнякоў, па лугах. У культуры вырошчваюць гібрыдныя формы, аб’яднаныя ў групу буйнакветных (D. grandiflorum).

Лісце чаргаванае, шматрассечанае. Кветкі няправільныя, буйныя, сінія, блакітныя, фіялетавыя, сабраныя ў гронку ці мяцёлчатае суквецце. Плод — лістоўка. Лек., інсектыцыдныя, дэкар. расліны.

В.​М.​Прохараў.

Рагулькі высокія.

т. 13, с. 202

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РАЁК,

1) від прадстаўлення на кірмашах у некат. еўрап. краінах, у т. л. ў Расіі і на Беларусі, у 18 — пач. 20 ст. Р. наз. скрынку з дзвюма круглымі адтулінамі з павелічальнымі шкельцамі, праз якія гледачы разглядвалі прымацаваныя да вяртушкі ўнутры скрынкі карцінкі рэліг. і свецкага зместу, нар. лубкі, пазней фотаздымкі з відамі гарадоў і інш. Паказ суправаджаўся вершаванымі тлумачэннямі акцёра-раёшніка. Раёшнікамі ці ралёшнікамі часта наз. бел. батлеечнікаў.

2) Устарэлая назва верхняга яруса глядзельнай залы ў тэатры.

т. 13, с. 246

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РАМБО́ЭДР (ад ромб + грэч. hedra аснова, грань),

1) від паралелепіпеда (звычайна нахілены), грані якога з’яўляюцца роўнымі ромбамі. Па крайняй меры 2 вяршыні Р. такія, што ўсе прылеглыя да іх вуглы роўныя паміж сабой. Паралелепіпед з’яўляецца Р. тады і толькі тады, калі ён мае вось сіметрыі 3-га парадку; гл. Сіметрыя.

2) Р. у геалогіі — простая форма крышталёў трыганальнай сінганіі (6-граннік з гранямі ў выглядзе ромбаў). Такую форму маюць крышталі шэрагу мінералаў (кальцыт, магнезіт, радахразіт, смітсаніт і інш.).

т. 13, с. 300

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Diszipln f

1) дысцыплі́на;

die ~ beflgen захо́ўваць дысцыплі́ну;

die ~ hlten* [whren] падтры́мліваць дысцыплі́ну;

die ~ verltzen [untergrben*] паруша́ць дысцыплі́ну

2) -, -n прадме́т, (вучэбны, навукі); від спо́рта

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Пялётка ’бярэт’ (паст., Сл. ПЗБ). Запазычана з польск. pilotka ’пілотка’, ад pilot ’пілот’, г. зн. ’шапка, першапачаткова характэрная для пілотаў’, параўн. піло́ткавід вайсковай шапкі’ (запазычана з рус. пило́тка ’тс’, ад пило́т ’лётчык’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Стрыві́ць ‘азярэдзіць’ (бялын., Нар. сл.), стрыўё ‘старадаўні від азяроду, у якім папярочныя жэрдкі клаліся на елкі з часткова абрубленымі сукамі’ (там жа). Да астрова (гл.) з адпадзеннем пачатковага а‑, характэрным для гаворак Магілёўшчыны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ту́бельвід гэбля’: тубелям дзелаюць філінговыя дзверы (свісл., Шатал.), ту́блі выбіраюць вузкія фальцы на абшыўцы (Сцяшк.). Не зусім ясна. Відаць, з ням. dóppelt, ці ⁺Doppelhobel ‘гэбель, які выбірае падвойныя пазы’ (гл. яшчэ дубальт).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тушні́від туфель’ (Касп.). Няясна. Лаўчутэ (Балтизмы, 134) упершыню аднесла слова да балтызмаў, прыняўшы кантамінацыю літ. pùšnys ‘доўгія боты ў паляўнічых і рыбакоў’ ад puškė́ti ‘брысці па вадзе’ і туфлі (гл.), што малаверагодна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

курбе́т

(фр. courbette)

1) скачок з падагнутымі пярэднімі нагамі, які выконвае верхавы конь;

2) від акрабатычнага скачка;

3) перан. нечаканая выхадка, дзіўны ўчынак.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

метані́мія

(гр. metonymia)

від тропа, замена аднаго слова другім на аснове сувязі іх значэнняў па сумежнасці (напр. «горад прачнуўся» замест «жыхары горада прачнуліся»).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)