назва Рудабельскай і суседніх валасцей Бабруйскага пав., дзе на працягу ўсяго перыяду акупацыі Беларусі войскамі Германіі (1918) і Польшчы (1919—20) захоўвалася сав. ўлада. Яе ўстанаўленнем кіраваў Рудабельскі вал. рэўком, рэарганізаваны ў час барацьбы з польск. корпусам Доўбар-Мусніцкага (студз.—лют. 1918) у штаб па фарміраванні Чырв. гвардыі, а ў час ням. акупацыі — у падраённы к-т РКП(б). Яго члены: А.Р.Салавей (старшыня), Л.Я.Адзінцоў, М.А.Ляўкоў, М.Ф.Ус, Н.Я.Званковіч. Пазней у Р.«р.» ўвайшлі суседнія воласці Бабруйскага, Мазырскага і Рэчыцкага пав. Партызаны в. Рудобелка і навакольных вёсак ахоўвалі тэр. воласці ад нападаў ням. акупантаў і польскіх легіянераў, і вялі агітацыю сярод мясц. насельніцтва і салдат варожых фарміраванняў. Яшчэ да адступлення немцаў партыз. атрады Салаўя і інш. ўвайшлі ў г. Бабруйск і перашкодзілі акупантам вывезці нарабаваную маёмасць. У час польск. акупацыі дзейнічалі партыз. атрады пад кіраўніцтвам Ляўкова, П.Дз.Малаковіча, Ц.К.Валадзько, А.К.Паланейчыка і інш.
У студз. 1920 польск. камандаванне накіравала супраць рудабельскіх партызан карную экспедыцыю, якая спаліла некалькі вёсак, у т. л. Рудобелку. У 1920 на ўрачыстым сходзе з нагоды вызвалення жыхары Рудобелкі перайменавалі сваю воласць у Акцябрскую. Пра Р.«р.» напісаны кнігі, пастаўлены спектакль, зняты кінафільм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЛО́НІМСКІ БЕЛАРУ́СКІ ДРАМАТЫ́ЧНЫ ТЭА́ТР.
Створаны 1.1.1990 у г. Слонім Гродзенскай вобл. на базе Слонімскага нар. тэатра. Заснавальнік і першы кіраўнік М.Варвашэвіч. У рэпертуары пераважаюць спектаклі камед. жанру, пастаўленыя ў традыцыях бел.нар. тэатра: «Прымакі» Я.Купалы, «Не забыцца і паспець на сябе хамут адзець» Л.Родзевіча, «Лекі ад кахання» і «Каханне з падманам» У.Галубка. Ставяцца п’есы сучасных бел. драматургаў: «Сабака з залатым зубам» У.Сауліча, «Жаніх па перапісцы» А.Федарэнкі, «Чужыя грошы» У.Бутрамеева, «Камедыя» У.Рудава паводле твораў К.Марашэўскага і Ф.Аляхновіча, «Чарнакніжнік» С.Кавалёва паводле твораў Я.Баршчэўскага. Значнае месца ў рэпертуары тэатра займаюць п’есы класічнай і сучаснай рус. і замежнай драматургіі: «Жаніцьба Бальзамінава» і «На бойкім месцы» А.Астроўскага, «Сямейны партрэт з чужым» С.Лабазёрава, «Пакуль яна памірала» Н.Птушкінай, «Мы ідзём глядзець «Чапаева» А.Данілава, «Гаспадыня гасцініцы» К.Гальдоні, «Непаразуменне» А.Камю, «Жарты Парыжа» К.Манье. Сярод пастановак для дзяцей: «Чарадзейныя суніцы», «Хітрыкі бабы Ягі», «Апошні дыназаўрык», «Добры змей», «Маўглі» А.Якімовіча, «Драўляны рыцар» Кавалёва, «Прынцэса і салдат» У.Ягоўдзіка, «Дзед Мароз і Лясун» Л.Рублеўскай, «Зайка-зазнайка» С Міхалкова, «Папялушка» Т.Габэ, «Кот у ботах» С.Пракоф’ева і Г.Сапгіра.
С.М.Чыгрын.
Слонімскі беларускі драматычны тэатр. Сцэна са спектакля «Непаразуменне» А.Камю.Слонімскі беларускі драматычны тэатр. Сцэна са спектакля «Пакуль яна памірала» Н.Птушкінай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ЧЫРВО́НАГА КРЫ́ЖА» Беларускае таварыства,
нацыянальнае, недзярж. добраахвотнае грамадскае т-ва, якое аказвае дапамогу ахвярам узбр. канфліктаў і катастроф, адзінокім, інвалідам і састарэлым, удзельнічае ў арганізацыі дапамогі насельніцтву ў экстрэмальных сітуацыях, у т. л. ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.
Першае на Беларусі т-ва апекі параненых і хворых у ваен. час існавала ў 1866—87. Як т-ва «Ч.К.» існуе на Беларусі з 1921. У 2-й пал. 1940-х г. яго санітарна-эпідэміял. атрады ўдзельнічалі ў абеззаражванні тэр., ліквідацыі і прафілактыцы брушнога тыфу. Пад апекай т-ва знаходзіліся ўсе дзіцячыя дамы, арганізоўваліся лагеры для дзяцей-сірот. З 1960-х г. патранажныя сёстры т-ва «Ч.К.» даглядалі інвалідаў Вял.Айч. вайны, у 1960—80 сан. інспектары і сан. дружынніцы значна павысілі сан. культуру, прафілактыку захворванняў і добраўпарадкаванне населеных месц. У 1991 Бел.т-ва «Ч.К.» (назва з 1994) стала недзярж. арг-цыяй. Яго вышэйшы орган — з’езд (1 раз у 5 гадоў), паміж з’ездамі кіруе Рэсп.к-тБел. «Ч.К.», які ў пач. 2000-х г. меў у падпарадкаванні 6 абл., 179 гар. і раённых арг-цый, Дарожжы к-т «Ч.-к.» У 1995 т-ва Беларусі прызнана 168-м членам Міжнар. руху «Ч.К.» і «Чырвонага Паўмесяца». Працуе па праграмах: «Служба міласэрнасці». «Чарнобыль», «Служба катастроф», «Донарства», «Бежанцы» і інш.Гл. таксама арт.«Чырвоны Крыж».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЗНЕ́Ц (Kuznets) Сайман Сміт (сапр. Сямён Абрамавіч; 30.4.1901, г. Пінск, Брэсцкая вобл. — 9.7.1985),
амерыканскі эканаміст і статыстык; адзін з заснавальнікаў эмпірычнай эканомікі і колькаснай эканам. гісторыі. Д-р філасофіі (1926). Чл.Нац.АН ЗША (1972). З 1922 у ЗША. Скончыў Калумбійскі ун-т (1924). У 1927—60 у Нац. бюро эканам. даследаванняў. Адначасова праф. ун-таў штата Пенсільванія (1930—54), Дж.Гопкінса (1954—60), Гарвардскага (1960—71). У 1949—68 старшыня к-та па эканам. росце пры ўрадзе ЗША, адначасова ў 1950—60-я г.эканам. саветнік урадаў Кітая, Японіі, Індыі, Тайваня і Ізраіля. У 1949 прэзідэнт Амер.статыст., у 1954 — Амер.эканам. асацыяцый. Навук. працы і даследаванні ў галіне эканаметрыі, эканам. статыстыкі і гісторыі і інш. Даў першыя афіц. ацэнкі нац. даходу ЗША (1932—34), зрабіў вызначальны ўклад у распрацоўку методыкі падліку валавога нац. прадукту. Адкрыў 20-гадовы перыяд ваганняў хуткага і павольнага эканам. росту (цыкл К., 1930), залежнасць паміж няроўнасцю даходаў і эканам. ростам краін, якія развіваюцца (крывая К., 1955). Адным з першых раскрыў ролю капіталаўкладанняў у чалавечы фактар як аснову сучаснага эканам. росту (1966). Асн. працы «Капітал у амерыканскай эканоміцы» (1961), «Сучасны эканамічны рост» (1966), «Эканамічны рост нацый» (1971), «Рост і структурныя змены» (1979), «Эканамічнае развіццё, сям’я і размеркаванне даходаў» (выд. 1989). Нобелеўская прэмія 1971.
Літ.:
Абрамовиц М. Сейман Кузнец (1901—1985) //THESIS. 1993. Т. 1, вып. 2.
1. Зрабіць свежым, чыстым. Першы снег асвяжыў паветра, зрабіў яго прыемным для чалавека.Галавач.Разам з кветкамі ў пакой уварвалася вясна, асвяжыла яго, упрыгожыла.Васілевіч.// Выклікаць адчуванне свежасці, халадку; ахаладзіць. І хоць Алесю ў той час не хацелася піць, ён нахіліўся, і прыемны халадок асвяжыў яго ўсяго.Броўка.
2. Аднавіць сілы, вярнуць бадзёрасць. Тацяна.. напілася, чэрпаючы ваду прыгаршчамі, пражыла вочы. Вада асвяжыла, прагнала сон.Шамякін.
3. Абнавіць, паднавіць. Асвяжыць фарбы. Асвяжыць туалет. □ Учора.. [суседка] прыйшла да іх, пасядзела трошкі, пагаварыла, ды кажа: — Пайду хіба дахаты. Думаю к святу аканіцы асвяжыць.Пальчэўскі.
4. Аднавіць у памяці. Трэба было яшчэ раз перад дзяржаўным экзаменам.. асвяжыць усё ў сваёй памяці.Шахавец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ініцыяты́ва, ‑ы, ж.
1. Самастойны пачын, першы крок у якой‑н. справе, абумоўлены ўнутраным пабуджэннем да дзеяння. Зрабіць па сваёй ініцыятыве. □ Па ініцыятыве тэатра і ў супрацоўніцтве з ім пісаў К. Чорны п’есу «Бацькаўшчына».«Полымя».// Вядучая роля ў якіх‑н. дзеяннях. Узяць ініцыятыву ў свае рукі. □ — Соль — патрэба найважнейшая, — зноў перахапіў ініцыятыву гаваркі стары Хвядос, — але ці да справы гаварыць пра яе ў такі для партызан час?Кавалёў.
2. Здольнасць да самастойных актыўных дзеянняў; прадпрымальнасць. Выхаванне ініцыятывы. Гаспадарчая ініцыятыва. Разгортваць ініцыятыву. □ [Русаковіч:] Трэба даць прастор творчай ініцыятыве.Крапіва.Колькі здольнасці ў гэтага чалавека, колькі энергіі, вытрымкі, разумнай ініцыятывы!Кулакоўскі.
•••
Заканадаўчая ініцыятыва — права ўзбуджаць пытанне аб выданні новых законаў і ўносіць на разгляд законапраекты ў заканадаўчы орган.
[Фр. initiative.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зло, ‑а, н.
1. Усё нядобрае, шкоднае, благое; проціл. дабро. [Закон] паказвае рабіць дабро і пазбягаць зла, імкнуцца да мірнага жыцця, не парушаючы спакою другіх.Алексютовіч.Уладзімір Ільіч папярэджваў аб небяспецы шавінізму, нястомна заклікаў да самай рашучай барацьбы з гэтым злом.«Полымя».// Бяда, няшчасце. Знайсці забойцу, гада-звера, Што прычыніў такое зло.Колас.
На зло (злосць)каму — так, каб даняць, раззлаваць каго‑н., зрабіць непрыемнасць каму‑н. [Анісся] на зло [брату].. пайшла за Сяргея.Лынькоў.
Непраціўленне злу насіллемгл. непраціўленне.
Як на зло (злосць) — не ў час, не к месцу, не тады, калі трэба. Раптам зверху на яго Шухнула салома. Як на зло, сама сабой З’ехала ахапкам.Гілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лі́нуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
1. Рэзкім рухам выліць, узліць якую‑н. вадкасць. Чалавек нагнуўся к вадзе, дастаў з кішэні мыла, памачыўшы пацёр яго ў руках, зусім прыгнуўся і лінуў прыгаршчы вады сабе ў твар.Чорны.Тані стала горача, бы на яе лінулі вару.Пташнікаў.
2.(1і2ас.неужыв.). Пачаць моцна ліцца, хлынуць патокам. Пасунулася хмара, і лінуў дождж.Федасеенка.Слёзы — адкуль яны браліся? — нястрымна лінулі з вачэй.Хадкевіч./убезас.ужыв.У гэты час першыя кроплі застукалі па спіне, а потым лінула як з вядра.С. Александровіч./ Пра святло, паветра і пад. — А чалавеку і гораду пашанцавала менш, чым прыродзе, — задуменна прамовіла Кіра, і з яе вачэй на Пракопа нібы лінула святло.Карпаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пакасі́ць1, ‑кашу, ‑косіш, ‑косіць; зак., што.
1.пераважнабезас. Зрабіць касым, скрывіць. Дзверы пакасіла.
2. і чым. Павярнуць вочы ўбок, коса паглядзець. Я пакасіў вокам .. і напраўду, побач з месцам, дзе я толькі што ляжаў, убачыў выціснутую ад сядзення ямку, на купіне, а спераду купіны выбіты нагамі мох.Кірэенка.
1. Скасіць усё, многае. Едзе, едзе к нам падмога, Усё пакосім, убяром!..Парахневіч.
2.перан. Забіць, загубіць усіх, многіх. Усіх фашыстаў, якія на чале з Фрыдрыхам Фенсам былі ў Макушоўскім лесе, пакасілі партызанскія кулі.Паслядовіч.
3. і без дап. Касіць некаторы час. — Пакашу да вечара, — хоць душу адвяду, — сказаў Алесь і пагнаў пракос.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перасе́сці, ‑сяду, ‑сядзеш, ‑сядзе; пр. перасеў, ‑села; заг. перасядзь; зак.
1. Устаўшы з аднаго месца, сесці на другое. [Клара] гулка бахнула вечкамі парты, устала і папрасіла ў Веры Іванаўны, класнага кіраўніка, дазволіць ёй перасесці на другую парту.Б. Стральцоў.Ганна Сцяпанаўна перасела на мяккае крэсла, адкуль было зручней глядзець.Шыцік.
2. Перайсці з аднаго транспарту на другі, каб ехаць далей. Перасесці з цягніка на самалёт. □ Дзесьці па дарозе да Масквы, на адной з невялікіх станцый, я павінен буду выйсці з цягніка, перасесці ў глыбокія сялянскія мажары і ехаць у Віхораўскі калгас.Галавач.// Перайсці на іншую работу, памяняць месца работы. З калгаснага трактара к таму часу перасеў [Анкуда] на тралёвачнік.Карамазаў.
3. Засесці (у горле і пад.). Бульба ў горле перасела.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)