tell on

а) дано́сіць на каго́; нагаво́рваць, плятка́рыць на каго́

б) адбіва́цца на чым

The strain told on his health — Цяжкі́я выпрабава́ньні адбі́ліся на яго́ным здаро́ўі

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

tiptoe

[ˈtɪptoʊ]

1.

n.

ко́нчыкі па́льцаў ног

on tiptoe —

а) на ды́бачках

б) на пачака́ньні, вычэ́кваючы

в) крадко́м, крадучы́ся

2.

v.i.

хадзі́ць на ды́бачках, става́ць на ды́бачкі

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

turn over

а) адда́ць, перада́ць, здаць

to turn over a job to someone — перада́ць не́каму пра́цу

б) Figur. абмеркава́ць, абду́маць, узва́жыць

в) перавярну́цца

г) мець абаро́т

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

should

[ʃʊd]

v., p.t. of shall

Should ужыва́ецца для выка́званьня

а) абавя́зку

You should try to make fewer mistakes — Ты паві́нен стара́цца рабі́ць менш памы́лак

I should go — Мне трэ́ба йсьці́

б) умо́ўнасьці

if he should win the prize, how happy he would be — Калі б ён вы́йграў узнагаро́ду, які́ б шчасьлі́вы ён быў

I should have gone if you had asked me — Я пайшо́ў бы, калі́ б ты папрасі́ў мяне́

в) умо́вы або́ прычы́ны

He was pardoned on the condition that he should leave the country — Яго́ памі́лавалі з умо́вай, што ён пакіне край

г) у пыта́ньнях з why пака́звае на беспадста́ўнасьць, невераго́днасьць меркава́ньня

Why should you think that I did not like the book? — чаму́ ты ду́маеш, што мне не спадаба́лася гэ́тая кні́га?

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

БЕНЯДЗІ́КТАЎ Уладзімір Рыгоравіч (17.11.1807, С.-Пецярбург — 26.4.1873),

рускі паэт, перакладчык. Чл.-кар. Пецярбургскай АН (1885). Вучыўся ў Аланецкай гімназіі, у 2-м Пецярбургскім кадэцкім корпусе (1821—27). У 1827—32 служыў у арміі, потым — чыноўнікам у мін-ве фінансаў. Першы зб. «Вершы» (1835) меў шумны, але кароткачасовы поспех. Творчасці Б. ўласцівы вычварнасць, эпігонскае выкарыстанне ходкіх тэм і вобразаў рамант. паэзіі. Пасля 1855 пісаў вершы ў духу «ліберальнага выкрывальніцтва». Выдаў кнігі «Вершы» (т. 1—3, 1856), «Новыя вершы» (1857). Перакладаў на рус. мову творы А.​Міцкевіча, Ш.​Пецёфі, У.​Шэкспіра, Дж.​Байрана, І.​В.​Гётэ, Ф.​Шылера, А.​Барб’е, В.​Гюго і інш.

Тв.:

[Стихи] // Мастера русского стихотворного перевода. Кн. 1. Л., 1968;

Стихотворения. М., 1981.

Літ.:

Гинзбург Л. О лирике. 2 изд. Л., 1974.

т. 3, с. 102

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БЕ́РЗІН (Берзінь) Рэйнгольд Іосіфавіч

(16.7.1888, б. маёнтак Кінігсгоф, Валміерскі р-н, Латвія — 11.11.1939),

савецкі ваен. дзеяч. З 1905 чл. РСДРП. З 1914 у арміі. У 1917 старшыня выканкома корпуса, нам. старшыні выканкома 2-й арміі (Нясвіж), чл. ВРК Зах. фронту. Камандаваў 1-м Мінскім рэв. атрадам, 2-й рэв. арміяй у час ліквідацыі ў Магілёве Стаўкі Вярх. галоўнакамандуючага ўзбр. сіламі Расіі як цэнтра контррэвалюцыі, у барацьбе супраць Цэнтр. Рады на Украіне, у час разгрому антысав. мяцяжу 1-га польск, корпуса Ю.​Р.​Доўбар-Мусніцкага. У 1918 галоўнакамандуючы Зах. фронтам па барацьбе з контррэвалюцыяй, камандуючы Паўн.-Урала-Сібірскім фронтам. З 1919 чл. Рэўваенсавета Зах., Паўд.-Зах., Паўд., Туркестанскага франтоў, з 1924 — Зах. ваен. акругі. З 1927 на гасп. рабоце. Рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны пасмяротна.

т. 3, с. 112

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БЕРНАРДЗІ́НЦЫ,

1) другая назва цыстэрыянцаў, якая замацавалася за імі з 12 ст. пасля рэарганізацыі ордэна Бернарам Клервоскім (1090—1153, кананізаваны ў 1174).

2) Манахі-францысканцы, якія строга прытрымліваліся першапачатковага статута гэтага жабрацкага ордэна і ў 1473 аселі ў Польшчы пры саборы св. Бернарда ў Кракаве (названы ў гонар францысканскага рэфарматара Бернарда Сіенскага, 1380—1444). На Беларусі вялі місіянерскую і пастырскую дзейнасць сярод правасл. насельніцтва. Іх кляштары (мужчынскія і жаночыя) існавалі ў Брэсце, Будславе, Беразіне, Віцебску, Гродне, Друі, Заслаўі, Мінску, Магілёве, Нясвіжы, Оршы, Полацку, Слоніме і інш. Пры іх былі школы (у Будславе і музычная), б-кі, часам аптэкі. Пасля далучэння Беларусі да Рас. імперыі ўплыў бернардзінцаў паступова змяншаўся. У 1860-я г. амаль усе іх кляштары забаронены і спынілі сваю дзейнасць.

т. 3, с. 119

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БЕ́РСАН Станіслаў Ігнатавіч (1895, Варшава — 21.4.1919),

удзельнік барацьбы за сав. ўладу на Беларусі. Адзін з кіраўнікоў Мінскай і Смаленскай арг-цый СДКПіЛ, чл. праўлення Польскага сацыяліст. аб’яднання. З 1917 чл. РКП(б). З мая 1917 нам. старшыні Мінскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў, камісар ВРК Зах. фронту, чл. дэлегацыі па падпісанні 4.12.1917 у мяст. Солы дагавора аб перамір’і на Зах. фронце. З снеж. 1917 камісар па справах нацыянальнасцяў СНК Зах. вобласці і фронту. Стваральнік і рэдактар газ. «Prawda» («Праўда»), «Polska Prawda» («Польская праўда»). З чэрв. 1918 у выканкоме Саветаў Зах. вобласці (з вер. 1918 Зах. Камуны) у Смаленску. З 1.1.1919 нарком дзяржкантролю 1-га ўрада БССР, з лют. 1919 — Літ.-Бел. ССР. Расстраляны польск. акупантамі.

С.І.Берсан.

т. 3, с. 122

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БЖАСТО́ЎСКІ Канстанцін Казімір (1644—кастр. 1722),

царкоўны і дзяржаўны дзеяч ВКЛ. Д-р тэалогіі (1669). З роду Бжастоўскіх. З 1661 канонік віленскі, з 1664 кафедральны прапаведнік. Вышэйшую багаслоўскую адукацыю атрымаў у Рыме. З 1671 сакратар ВКЛ, настаяцель касцёла ў Троках, пісар ВКЛ. З 1684 біскуп смаленскі, у 1687—1722 біскуп віленскі. Адзін з ініцыятараў вынясення смяротнага прыгавору К.Лышчынскаму ў 1689. Падтрымліваў каралёў Яна III Сабескага і Аўгуста II у паліт. барацьбе супраць групоўкі кн. Сапегаў. У 1705 пры сустрэчы ў Верках (каля Вільні) з Пятром I спрабаваў абараніць уніятаў ад царскіх ганенняў. Разам з б. сваім ворагам Казімірам Сапегам уступіў у Віленскую канфедэрацыю 1716 супраць саксонскай дынастыі. Фундаваў і асвяціў шмат касцёлаў. Спрыяў уніятам, нецярпіма ставіўся да дысідэнтаў. Аўтар багаслоўскіх твораў.

т. 3, с. 138

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БЛЮЗ (англ. blues ад blue devils меланхолія, журба, смутак),

сольная лірычная песня амер. неграў. Вядомы з 2-й пал. 19 ст. У 1920-я г. сфарміраваўся т.зв. класічны, або гарадскі, блюз. Сярод муз. асаблівасцяў блюза — сінкопы, слізганне, нефіксаваныя паніжэнні ступеняў ладу (т.зв. «блюзавыя» інтанацыі), імправізацыйнасць выканання. Напачатку блюз выконваўся ў суправаджэнні банджа, гітары, пазней — фп. ці інстр. Ансамбля. Станаўленню блюза садзейнічала творчасць негрыцянскага кампазітара У.​Хэндзі («Мемфіс-блюз», 1912; «Сент-Луіс-блюз», 1914, і інш.). Сярод выканаўцаў класічнага блюза — Ма Рэйні, Ч.​Хіл, Б.​Сміт, Д.​Унтэрспун. Блюз паўплываў на фарміраванне джаза і поп-музыкі. Элементы блюза выкарыстоўвалі кампазітары Дж.Гершвін (ЗША), М.Равель (Францыя), Э.Кшэнек (Аўстрыя) і інш.

Літ.:

Конен В.​Дж. Блюзы и XX век.: Пер. с англ. М., 1980.

т. 3, с. 197

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)