КВАТЭРНІЁН (франц. quaternion ад лац. quaterni па чатыры),
адна з сістэм гіперкамплексных лікаў. Увёў У.Р.Гамільтан (1843) усувязіз задачай абагульнення камплексных лікаў.
К. вызначаецца як лінейная камбінацыя віду a + bi + cj + dk, дзе a, b, c, d — сапраўдныя лікі, i, j, k — уяўныя адзінкі: i2 = j2 = k2 = −1. Складанне і множанне К. выконваецца па адпаведных правілах для мнагачленаў з улікам jk = −kj = i, ki = −ki = j, ij = −ji = k. Алг. дзеянні над К. маюць усе ўласцівасці (за выключэннем камутатыўнасці множання) адпаведных дзеянняў над сапраўднымі лікамі. Гэтым К. вылучаюцца сярод гіперкамплексных лікаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЁМАСНЫЯ ПРАВЫ́,
суб’ектыўныя правы ўдзельнікаў праваадносін, звязаныя з валоданнем, карыстаннем і распараджэннем маёмасцю, а таксама з тымі матэрыяльнымі (маёмаснымі) патрабаваннямі, якія ўзнікаюць паміж удзельнікамі цывільнага абароту ў сувязіз размеркаваннем і абменам гэтай маёмасці (таварамі, паслугамі, работамі, каштоўнымі паперамі, грашамі і інш.). Да М.п. належаць правамоцтвы ўласніка, правы гасп. вядзення, аператыўнага кіравання (рэчавыя М.п.) і абавязацельныя (у т. л. права на пакрыццё шкоды, нанесенай жыццю або здароўю грамадзяніна, а таксама шкоды, нанесенай маёмасці фіз. або юрыд. асобы), права аўтараў і вынаходнікаў на ўзнагароду за створаныя імі творы (зробленыя вынаходствы), спадчынныя правы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СРО́ДКАЎ АЎТАМАТЫЗА́ЦЫІ НДІМіністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь.
Засн. ў 1969 у Мінску як філіял НДІаўтам. апаратуры (Масква). З 1972 НДІ сродкаў аўтаматызацыі. З 2001 навукова-даследчае рэсп. унітарнае прадпрыемства «НДІ сродкаў аўтаматызацыі». Ін-т — адзін з лідэраў сусв. практыкі ў стварэнні аўтаматызаваных сістэм кіравання (АСК), сістэм сувязі і перадачы даных ваен. прызначэння. Асн. кірункі дзейнасці: распрацоўка АСК паветраным і дарожным рухам, сартавальнымі станцыямі, лясной гаспадаркай, хім. вытв-сцю, энергетыкай; распрацоўка інфарм. і інфармацыйна-даведачных сістэм мін-ваў і ведамстваў, чыг. вакзалаў, а таксама стадыёнаў, палацаў спорту і інш. відовішчных збудаванняў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШУ́ХАРТ (Schuchardt) Гуга (4.2.1842, г. Гота, Германія — 21.4.1927),
нямецкі і аўстрыйскі мовазнавец. Вучыўся ва ун-тах Іены і Берліна. Праф. ун-таў у Гале (з 1873) і Грацы (1876—1900). Вывучаў праблемы раманскай філалогіі і агульнага мовазнаўства, нар. латынь («Вакалізм народнай латыні», т. 1—3, 1866—68; «Аб фанетычных законах», 1885; «Раманскія этымалогіі», ч. 1—2, 1898—99). Выказаў ідэю «моўнага змешвання», узаемадзеяння лексікі і граматыкі Лічыў неабходным вывучаць слова ў сувязіз гісторыяй яго паходжання. Выступаў з крытыкай гукавых законаў младаграматыкаў, схемы генеалагічнай класіфікацыі індаеўрап. моў А.Шлайхера.
Тв.:
Рус.пер. — Избранные статьи по языкознанию. М., 1950.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭКСТРАГЕ́НТЫ (ад экстра... + агент),
вадкія або парападобныя растваральнікі, якім уласціва здольнасць выцягваць, экстрагаваць які-н. кампанент з сумесей вадкіх і цвёрдых рэчываў.
Э. з’яўляюцца галагеназмяшчальныя вуглевадароды, спірты, эфіры і інш.Найб. пашыраныя Э.: нейтральныя — фосфарарган. злучэнні (трыбутылфасфат, фасфінаксіды, нафтавыя сульфаксіды); кіслыя — фосфарарган. кіслоты, алкілфенолы; асноўныя — солі трыактыламіну, чацвярцічных амоніевых, фасфоніевых, арсоніевых асноў, першасныя і другасныя аміны; кіслыя хелатыравальныя — аксіаксімы, алкілаксіхіналіны. Асн. патрабаванні да Э.: утварэнне з рэчывам, што экстрагуецца, хім.сувязі; высокая выбіральнасць; высокая хім. ўстойлівасць; нізкая растваральнасць у вадзе; сумяшчальнасць з разбавіцелямі; негаручасць або дастаткова высокая т-ра ўзгарання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРЭ́ЖГА Баляслаў Рычардавіч (31.3.1887, Рэжыцкі пав. Віцебскай губ., цяпер Латвія — 30.9.1957),
бел. і латышскі археолаг, гісторык, археограф, філолаг. Д-р гісторыі (1933). Скончыў Віцебскую гімназію (1910), Маскоўскі археал.ін-т (1916). З 1918 заг. Віцебскага аддз. гэтага ін-та, з 1992 у Віцебскім губ. архіве, з 1925 у Латвіі. Даследаваў гіст.сувязі беларусаў і латышоў, гісторыю паўстання 1863—64 на тэр. Віцебшчыны, вывучаў Полацкія летапісы («Адносіны палачан і латышоў у VIII—XVIII стст.», 1926; «Замкі Віцебшчыны», 1933; «Нарысы па гісторыі сялянскіх рухаў у Латгаліі 1577—1907», 1956), складаў бібліяграфію па гісторыі Беларусі, збіраў матэрыял для параўнальнага аналізу бел. мовы і латгальскага дыялекту, уЛатв. ун-це вёў курс стараж.бел. пісьменства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕ́ГАШЫ.
Негушы, Петравічы-Негашы, дынастыя правіцеля ў Чарнагорыі ў 1697—1918. Назва ад племя негушаў, з якога паходзілі Н. Яе першыя прадстаўнікі (мітрапаліты або ўладыкі) аб’ядноўвалі духоўную і свецкую ўладу. Заснавальнік — Даніла [1697—1735] — актывізаваў барацьбу супраць Турцыі і ўстанавіў паліт. адносіны з Расіяй (1711). Іншыя прадстаўнікі: Сава [1735—81]; Пётр I [1781—1830], пры якім Чарнагорыя дамаглася фактычнай незалежнасці (1796); Пётр II [1830—51] быў і таленавітым паэтам (гл.Негаш); Даніла [1851—60], які абвясціў Чарнагорыю свецкім княствам (1852); Мікалай [1860—1918], які дамогся міжнар. прызнання незалежнасці Чарнагорыі і яе тэр. пашырэння (1878), а ў 1910 абвясціў сябе каралём. У 1918 Н. адхілены ад улады Вял.нар. скупшчынай усувязіз далучэннем Чарнагорыі да Сербіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАВАДНА́Я СУ́ВЯЗЬ,
перадача і прыём паведамленняў (інфармацыі) з дапамогай эл. сігналаў (электрамагнітных ваганняў), якія распаўсюджваюцца па правадах; адзін з відаў электрасувязі.
У залежнасці ад віду паведамленняў, што перадаюцца, адрозніваюць тэлефонную сувязь, тэлеграфную сувязь, факсімільную сувязь (перадача нерухомых відарысаў, напр., фатаграфій, малюнкаў), кабельнае тэлебачанне і інш. Падзяляюць на далёкую (міжгароднюю, міжнар.) і мясцовую (гар., вясковую), агульнага карыстання і ведамасную (карпаратыўную і ўнутрывытворчую). Для П.с. выкарыстоўваюць падземныя (падводныя) кабелі сувязі, валаконна-аптычныя лініі (гл.Валаконна-аптычная сувязь), узмацняльнікі электронных і аптычных сігналаў, рэгенератары (у лічбавых сістэмах), апаратуру каналаўтварэння (ушчыльнення і падзелу сігналаў), камутатары, маршрутызатары і інш. П.с. спалучаюць зрадыёсувяззю і спадарожнікавай сувяззю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ЭШАЛО́ННАЯ ВАЙНА́»,
назва баявых дзеянняў пач. перыяду грамадз. вайны ў Сав. Расіі 1918—22. якія вяліся гал. чынам уздоўж чыг. магістралей з выкарыстаннем для манеўру і базіравання войск вайск. эшалонаў. Абумоўлена слабай насычанасцю раёнаў дзеянняў войскамі, адсутнасцю суцэльных франтоў і арганізаванага тылу, раз’яднанасцю бакоў, што проціборствавалі, і інш. «Э.в.» зжыла сябе да сярэдзіны 1918 усувязіз ростам колькасці армій, стварэннем устойлівых франтоў і нарастаннем размаху ўзбр. барацьбы (у шэрагу выпадкаў прыёмы вядзення яе сустракаліся і пазней). На тэр. Беларусі элементы «Э.в.» выкарыстоўваліся ў час Доўбар-Мусніцкага мяцяжу 1918, а таксама ў час наступлення Чырв. Арміі на Кіеў (супраць войск Пятлюры) з боку Гомеля.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМА́РЫН,
гарадскі пасёлак у Брагінскім р-не Гомельскай вобл., прыстань на р. Дняпро. За 52 км на Пд ад Брагіна, 3 км ад чыг. ст. Ёлча на лініі Чарнігаў—Оўруч (Украіна), аўтадарогай злучаны з Брагінам. 2,4 тыс.ж. (1998).
У 19 ст. мястэчка Рэчыцкага пав., параходная прыстань, вятрак, 6 крам; 550 ж. (1897). З 1923 цэнтр воласці Рэчыцкага пав.У 1926—62 цэнтр Камарынскага раёна. З 28.8.1941 да 23.9.1943 акупіраваны ням. фашыстамі, якія загубілі ў К. 98 чал.З 17.11.1959 гар. пасёлак, з 1962 у Брагінскім р-не. У 1971—1,6 тыс. ж.
Прадпрыемствы харч. прам-сці. Сярэдняя, муз. і спарт. школы, Дом культуры, 2 б-кі, бальніца, аптэка, паліклініка, аддз.сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, помнік у гонар воінаў-вызваліцеляў.