удзяўбці́, ‑бу, ‑беш, ‑бе; ‑бём, ‑бяце; пр. удзёўб, удзяўбла, ‑ло; зак., каго-што.

1. Часта ўдараючы, разрыхліць што‑н., зрабіць паглыбленне, адтуліну ў чым‑н. Зямля так умерзла, што не ўдзяўбці яе.

2. Тое, што і удзеўбануць.

3. перан. Разм. Неаднаразова паўтараючы, заставіць цвёрда засвоіць, зразумець што‑н.; убіць. [Тамаш:] — Іначай жыць .. [дзеці] будуць. Я гэта сам удзёўб сабе ў галаву і ўсім дзяўбу. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фацэ́ція, ‑і, ж.

1. Жартоўнае апавяданне, распаўсюджанае на Захадзе ў эпоху Адраджэння і ў Расіі ў канцы 17 ст.

2. Разм. Пацеха, смехата. Барада Мілеўскага была прадметам жартаў і насмешак з боку настаўнікаў, але ён не зварачаў на гэта ўвагі, сам смяяўся і тлумачыў, што бараду ён носіць для «фацэціі». Колас. [Кандрат:] — Гэта ж трэба такая фацэція: Андрэй Ермаліцкі — мой сват. Грахоўскі.

[Ад лад. facetia — жарт, досціп.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шаўкапра́д, ‑а, М ‑дзе, м.

1. Матыль, вусень якога ўе коканы з шаўковага валакна, якое ён сам выдзяляе. / у вобразным ужыв. А рэактыўны шаўкапрад З хмурынкі белай Цягне пражу... Барадулін.

2. Матыль, вусень якога з’яўляецца небяспечным шкоднікам дрэвавых насаджэнняў. Апрача таго, ці не бачыў ён, Восіп Максімавіч, як хутка размнажаецца ў яго лясах сасновы шаўкапрад і сасновы рыжы пільшчык. Мяжэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

штампо́ўка, ‑і, ДМ ‑поўцы, ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. штампаваць (у 1 знач.). Гарачая штампоўка. □ Пятра так прывабіла магчымасць перайсці на штампоўку дэталі, якую яны дагэтуль выточвалі, ён так блізка прыняў да сэрца Андрэеву задуму, што і сам пачаў увесь час жыць ёю. Шахавец.

2. Р мн. ‑повак. Гатовы выраб ці дэталь, зробленыя пры дапамозе штампа (у 1 знач.). Працэнт выпуску штамповак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шко́дзіць несов. вреди́ть;

во́раг стара́ецца ш. нам — враг стара́ется вреди́ть нам;

курэ́нне ш. здаро́ўю — куре́ние вреди́т здоро́вью;

◊ не ш. — а) не меша́ет, не вре́дно; б) подело́м, по заслу́гам, так и сле́дует;

хто по́зна хо́дзіць, той сам сабе́ ш. — посл. по́зднему го́стю — ко́сти

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

но́та​1

(лац. nota = знак, заўвага)

1) умоўны графічны знак для абазначэння музычнага гуку, а таксама сам гэты гук;

2) мн. музычны твор у нотным запісе (напр. папка з нотамі);

3) перан. тон гаворкі, у якім выражаецца пэўнае пачуццё (напр. н. незадавальнення).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

Ра́ды ’задаволены, абрадаваны’ (ТСБМ; віл., Стан.; Сл. ПЗБ, ТС), рад ’тс’: я й сам сабе рад (Сержп. Прык.), сюды ж памянш. радзю́сенькі ’вельмі рады’ (Нас.), укр. ра́дий, рад, рус. рад, польск. rad, кашуб. råd, чэш. rád, славац. rád, в.-, н.-луж. rad, палаб. rådo ж. р., славен. ràd, серб.-харв. ра̏д, балг. дыял. рад, макед. дыял. рад, ст.-слав. радъ ’радасны, вясёлы’. Прасл. *radъ, параўн. ст.-англ. rōt ’вясёлы, бадзёры’, ст.-ісл. rétast ’абрадавацца’; звязваюць таксама з прасл. *raditi/*roditi ’дбаць, старацца’ (Шустар-Шэўц, 2, 1200), гл. рад 2, радзець 2 (ESJSt, 12, 745 з аглядам літ-ры; Глухак, 515; Бязлай, 3, 143; БЕР, 6, 142–143).

Рады́ ’гадавыя кругі на рагах каровы’ (смарг., лудз., Сл. ПЗБ). Да рад 1 (гл.)

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Hölle f -, -n

1) пе́кла

2) запе́чча;

j-m die ~ heiß máchen разм. даць ды́хту каму́-н.;

◊

dort ist die ~ los там сам чорт нагу́ зло́міць;

j-m das Lében zur ~ máchen ператвары́ць чыё-н. жыццё ў пе́кла

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Qualia quisque geret, talia quisque feret

Як хто будзе сябе паводзіць, так да яго будуць і адносіцца.

Как кто будет себя вести, так к нему будут относиться.

бел. Як баба да дзеда, так і дзед да бабы. Які «здароў будзь», такі і «на здароўе». На добрае пытанне добрае і адпавяданне.

рус. Каков до людей, таковы и люди до тебя. Как сам станешь потчевать, так и люди тебя отпотчуют. Какову чашу другу нальёшь, такову и сам выпьешь. Как аукнется, так и откликнется. Каков привет, таков ответ. Кто сам ко всем лицом, к тому и добрые люди не спиной. Спроси громом, ливнем ответят.

фр. Tel bruit, tel écho (Каков шум, такое и эхо).

англ. Do by others as you would be done by (Поступай с людьми так, как хочешь, чтобы поступали с тобой).

нем. Ein finsterer Blick kommt finster zurück (Мрачный взгляд возвращается мрачным обратно). Wie der Hall, so der Schall (Как аукнется, так и звучит).

Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)

ізаля́цыя

(фр. isolation = адасабленне, раз’яднанне)

1) адасабленне, аддзяленне каго-н. або чаго-н. ад навакольнага асяроддзя (напр. і. інфекцыйна хворых);

2) змяшчэнне асобна, пазбаўленне кантактаў з кім-н. (напр. і. злачынцаў);

3) раз’яднанне частак электрычнага абсталявання пры дапамозе матэрыялу (рэчыва), які не праводзіць электрычны ток, а таксама сам гэты матэрыял (рэчыва);

4) раз’яднанасць з іншымі, адасобленае становішча (напр. маральная і., палітычная і.).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)