ЛУЧЫ́НА (Янка) (сапр. Неслухоўскі Іван Люцыянавіч; 6.7.1851, Мінск — 16.7.1897),
бел.паэт. Вучыўся ў Пецярбургскім ун-це на матэм. ф-це (1870—71), скончыў Пецярбургскі тэхналаг. ін-т (1877). У 1877—79 працаваў у чыг. майстэрнях Тыфліса, потым — у тэхн. бюро Лібава-Роменскай чыгункі ў Мінску. Упершыню выступіў у друку ў 1886. Пісаў на бел., польск., рус. мовах. Друкаваўся ў газ. «Минский листок», «Паўночна-Заходнім календары на 1893 год» пад рэд. А.Слупскага, польскіх часопісах і штотыднёвіках «Głos Polski» («Польскі голас»), «Kłosy» («Калоссе»), «Kraj» («Край»), «Prawda» («Праўда»), «Życie» («Жыццё») і інш. Творчасць Л. выяўляла розныя ўзроўні маст. асэнсавання бел. рэчаіснасці 1880—90-х г., але была мэтанакіраванай у дэмакр. сцвярджэнні ідэалу свайго часу. Прадаўжаючы эстэт. традыцыі л-ры Беларусі сярэдзіны 19 ст., ён заставаўся традыцыйным у польска- і рускамоўных творах і адначасова быў наватарам у вершах, напісаных па-беларуску, дзе ўзаемадзейнічалі рэаліст. і рамант. пачаткі. Тэматычна яго паэзія звязана пераважна з жыццём бел.вёскі; гал. яе герой — селянін як найб. варты прадстаўнік радзімы і носьбіт сапраўднай маральнасці. Не прымаў бурж. стасункаў у грамадстве, разам з тым верыў у асветніцкі, тэхн. прагрэс, народжаны часам. Супярэчнасць у поглядах абумовіла яго ўвагу да ўнутр. перажыванняў асобы. Паэзіі Л. ўласцівы мяккі лірызм, роздумнае паглыбленне ў псіхал. стан чалавека. Яна спрыяла развіццю бел.філас. лірыкі. Польскамоўная паэма «Паляўнічыя акварэлькі» і бел. аўтапераклад яе раздзела «Стары паляўнічы» адкрылі перад бел. паэтамі шляхі пошукаў у напісанні нац. эпічных твораў («Новая зямля» Я.Коласа і інш.). У нарысе «З крывавых дзён» (1889) Л. ўзнаўляе карціны паўстання 1863—64 на Міншчыне. Пяру Л. належыць драматургічны абразок без назвы. Збіраў бел. фальклор і дасылаў яго П.Шэйну. Перакладаў з польск. мовы на бел. (У.Сыракомлю) і рускую (У.Сыракомлю, А.Асныка), з рус. на польскую (І.Крылова, М.Някрасава, В.Чуміну-Міхайлаву і інш.), з ням. (Г.Гейнэ), стараж.-грэч. (Гамера). Польскія творы Л. на бел. мову пераклалі М.Арочка, Р.Барадулін, М.Клімковіч, У.Мархель, М.Машара, П.Пестрак, Г.Тумаш, К.Цітоў, І.Чыгрын і інш.
Тв.:
Poezye. Warszawa, 1898;
Выбр. творы. Мн., 1953;
Вязанка. Пб., 1903 (факс. выд.Мн., 1992);
Творы. Мн., 1988.
Літ.:
Майхровіч С. Янка Лучына. Мн., 1952;
Лазарук М. Паэтычны вопыт Янкі Лучыны // Полымя. 1968. № 2;
Лойка А. Жальбы народнай і веры пясняр // Там жа. 1976. № 8;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАРО́ДНЫЯ МУЗЫКА́НТЫ,
народныя выканаўцы-інструменталісты. Вядомы ва ўсіх народаў свету. На Беларусі маюць розныя назвы: збіральныя — музыкі, скамарохі (на Магілёўшчыне), «вясёлыя людзі» (вясельныя музыканты на Гродзеншчыне), у якіх адлюстравана грамадская функцыя Н.м., і канкрэтныя — скрыпач, дудар, цымбаліст, гарманіст, барабаншчык і інш. ад назвы муз. інструмента. Вылучаюцца прафесіяналы і аматары. Н.м.-прафесіяналы абслугоўваюць звычайна вяселлі, хрэсьбіны, бяседы, танцы, ігрышчы; раней суправаджалі і паказы нар.т-ра батлейка, ігралі на кірмашах (лірнікі). Н.м.-аматары музіцыруюць для ўласнай забавы. Асобную групу складаюць пастухі, паляўнічыя (у мінулым і вартаўнікі, званары), дзейнасць якіх мае прыкладное значэнне (у народзе музыкантамі іх не лічаць, а іх інструменты — трубу, рог, дудку, трашчотку, звон — да ўласна муз. інструментаў не адносяць). Мастацтва ігры Н.м. пераймаюць па традыцыі ў сям’і (на Беларусі шмат патомных музыкантаў), спасцігаюць самавукам (нар. вызначэнне — «прыродныя музыкі») або ў славутых нар. музыкантаў-«майстроў» (некат. з іх, напр. А.Свірыдовіч з в. Малая Ганута Чэрвеньскага р-на, стварылі свае мясц. выканальніцкія нар. школы). Часта Н.м. валодаюць некалькімі муз. інструментамі, спалучаюць выканальніцтва з іх вырабам. На Беларусі Н.м. ў асн. мужчыны, але ў апошнія дзесяцігоддзі павялічваецца колькасць музыкантаў-жанчын. Дзейнасць Н.м. спрадвеку звязана з рознымі праявамі жыцця бел.вёскі, пра што сведчаць многія нар. песні, казкі, паданні.
Сярод сучасных Н.м. шмат таленавітых салістаў і ансамблістаў, у т. л. гарманісты К.Зяброў (в. Краснае, Мсціслаўскі р-н), М.Рабіза (г.п. Варапаева, Пастаўскі р-н), А.Свірыдовіч (в. Аляксандраўка, Чэрвеньскі р-н), дудачнікі М.Глушань (пас. Карчаватка, Жыткавіцкі р-н), В.Пратасевіч (г. Узда), В.Швед (в. Глушкавічы, Лельчыцкі р-н), скрыпачы А.Высоцкі і А.Лось (в. Пярэбнавічы, Смаргонскі р-н), М.Ляшчынскі (г.п. Лельчыцы), С.Маленчык (г. Шчучын), М.Тысевіч (в. Аброва, Івацэвіцкі р-н), скрыпач і кларнетыст М.Семянчук (в. Гарадзец, Столінскі р-н), цымбалісты М.Мірон (в. Дзягільна, Дзяржынскі р-н), Л.Мелец (в. Пожарцы, Пастаўскі р-н), І.Шульга (в. Пярэбнавічы), барабаншчыца К.Шэкун (в. Усполле, Мсціслаўскі р-н), выканаўцы на пішчыку І.Піцуха (в. Сіманавічы, Драгічынскі р-н) і парных дудках І.Мураўёў (в. Ластрыгіна, Мсціслаўскі р-н). Іх мастацтва вывучаецца, прапагандуецца ў тэле- і радыёперадачах, этнагр. кіна- і тэлефільмах.
Літ.:
Никифоровский Н.Я. Очерки Витебской Белоруссии. [Ч.] 2. Дудар и Музыка // Этногр. обозрение. 1892. Кн. 13—14, № 2—3;
Назіна І.Дз. Беларускія народныя музычныя інструменты. Мн., 1997.
І.Дз.Назіна.
Да арт.Народныя музыканты. Майстар і выканаўца на дудцы В.С.Пратасевіч (злева); выканаўца на акардэоне і язычковай дудцы А.А.Высоцкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
адно́,
1.ліч.гл. адзін.
2.часціцаабмежавальная. Разм. Толькі, выключна; больш нічога. [Андрэй] адно хмурыць твар і злосна страсае на лоб кучму бязладных сваіх валасоў.Зарэцкі.[Стары:] — Гаварыць можна адно тады, калі добра ведаеш чалавека.Бажко.Шпакі каля дарогі цэлы дзень адно крычаць.Колас./ У спалучэнні з словам «што». Зянон Ляпіч.. адно што дапытваў — катаваў сябе: чаму правароніў момант, калі немцы набліжаліся да вёскі?М. Ткачоў.
3.часціцаўзмацняльная(частаўспалучэннізчасціцай «ж»). Разм. Узмацняе момант нечаканасці, раптоўнасці наступлення дзеяння. Бачу — адно ж зноў паваліў снег. Гляджу — адно ж едуць госці.
4.злучніксупраціўны. Разм. Злучае члены сказа і сказы з адносінамі неадпаведнасці (звычайнаўспалучэннісасловамі «што», «толькі»). Па свайму значэнню адпавядае злучнікам «толькі», «аднак». [Андрэй] жыў там некалькі дзён, а цяпер перабраўся на кватэру, вельмі добрую, адно што цесную.Чорны.Наталя не перамянілася, адно толькі, што папаўнела.Скрыган./ У спалучэнні з часціцай «ж». [Цёця Каця:] Мне здавалася раней, што ваша жонка чарнявая, адно ж яна бландзінка.Крапіва.
5.злучнікдалучальны. Разм. Далучае сказы, якія дапаўняюць або ўдакладняюць выказаныя раней думкі. Навакол былі лясы, кары хапала, адно еш на здароўе.Чорны.У вайну.. [Полацк] быў дашчэнту разбуран нямецка-фашысцкімі захопнікамі, адно ляжалі горы руін, тырчалі абломкі сцен.Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1.чаго. Кладучы, напоўніць чым‑н. Накласці воз дроў. □ Баласпай наклаў у .. люльку новую порцыю тытуню, доўга ўмінаў яго цёмным пальцам з прыпухлымі вугламі на суставах.Беразняк.// Палажыць пэўную колькасць чаго‑н. Бабка Параска ўзялася за работу. Наклала дроў у печ, падпаліла іх і завінулася з венікам каля хаты, старанна падмятаючы пакойчык.Колас.Палажыў.. [Сцёпка кнігу] у кучу, дастаў другую, трэцюю, наклаў так цэлы стос.Пальчэўскі.
2. Тое, што і налажыць 1 (у 2–4 і 6 знач.). Антон Харытонавіч змазаў ёдам раны, наклаў павязкі.Сіняўскі.Вайна наклала свой адбітак на ўсё жыццё горада і нават на яго выгляд.Дудо.[Ірына Мікалаеўна:] — Хворых ізалявалі. На вёскі, дзе ачагі тыфу, наклалі каранцін.М. Ткачоў.— Я накладу на вас штраф, пан упраўляючы, — ледзь пераступіўшы парог, выпаліла Алаіза.Арабей.
3.чаго. Развесці (пра агонь). Прынеслі дроў, агню наклалі, У прыску бульбы напяклі. А ноч рассыпала каралі Над гмахам сцішанай зямлі.Колас.
4.Разм.груб. Набіць каго‑н. [Халуста:] — Ліха матары яго! Яшчэ [Сямён] дагоніць ды па шыі накладзе.Чарнышэвіч.
•••
Накласці на сябе рукі — тое, што і налажыць на сябе рукі (гл. налажыць).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Уважліва паглядзець, каб добра ўбачыць, разгледзець. Нарэшце, салдат прыгледзеўся, заўважыў далёка ўжо ад сябе рухавае святло.. ліхтарыкаў.Чорны.[Дзімін:] — Во сіла, думаю, выпірае з зямлі. Такі пласт падняла і прабівае яго. Што гэта можа быць? Прыгледзеўся, ажно адуванчык.Карпаў.— Працёр вочы, каб, значыць, лепей прыелядзецца і тут табе ўсё. Праехалі.Ракітны.// Уважліва вывучыць, даследаваць што‑н., паназіраць за чым‑н. На разведку выйшлі загадзя, мяркуючы яшчэ завідна падысці да вёскі, спыніцца непадалёку ад яе, добра прыгледзецца, раней чым прабірацца ў гарнізон.Шахавец.— Дарафей Іванавіч, праект скласці не так проста. Прыгледжуся, прыкіну, тады скажу.Дуброўскі.І калі прыглядзецца, прыслухацца да гэтай нарады збоку, нават не падумаеш, што тут штаб вялікай шматгаліннай гаспадаркі.Карпюк.
2.дакаго-чаго і без дап. Асвойтацца з кім‑, чым‑н., прывыкнуць да каго‑, чаго‑н. [Ярохін] вельмі хутка, прыгледзеўшыся да людзей і абставін, паставіў перад сабой мэту і ўпарта.. дамагаўся яе ажыццяўлення.Шамякін.//каму і без дап. Надакучыць, абрыдзець, перастаць цікавіць. — Абрыдла, брат, мне тут. Ўсё прыгледзелася і прыелася.Колас.
3. Прывыкнуць глядзець у якіх‑н. умовах (звычайна ў цемры). Вочы прыгледзеліся ў пацёмках.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прытулі́цца, ‑тулюся, ‑тулішся, ‑туліцца; зак.
1. Прыгарнуцца, прыхіліцца да каго‑, чаго‑н. з ласкай, пяшчотай. Ліда сустрэла настаўніка, паздароўкалася, абняла яго руку, прытулілася да яе, як даверлівае дзіця.Колас.Малое насупілася, недаверліва паглядзела на незнаёмага дзядзьку і прытулілася да дзеда.Дуброўскі.[Мікола] прытуліўся да мяне, і, засынаючы, я чуў ягоны шэпт і адчуваў шчасліва роднае сяброўскае цяпло.Брыль.// Шчыльна прыціснуцца, прыпасці да каго‑, чаго‑н. Адно толькі жаданне было ў Казіка: узлезці на печ, прытуліцца да яе акалелым целам.Чарнышэвіч.Прытуліўся [Мікола] лбом да шурпатай дошкі, прыжмурыў адно вока.. На срэбнай пласцінцы выціснута яго імя і прозвішча.Б. Стральцоў.
2. Знайсці сабе прытулак, прыстанішча. Калгасны жывёлавод Яшчын, у хаце якога жыве Паходня, дзе цяпер прытуліўся і я, расказваў мне неяк увечары, што толькі пры яго памяці Старыца знішчалася дашчэнту тройчы.Хадкевіч.// Прыладзіцца, прымасціцца дзе‑н. Хлопцы прытуліліся пад кустом, пакінулі на галаву плашч-палатку і пры ліхтарыку пачалі пісаць.Казлоў.
3.перан. Размясціцца дзе‑н. у зацішным месцы, пад аховай чаго‑н. Амаль у самым канцы вуліцы Карла Маркса прытулілася невялічкая хатка.С. Александровіч.[Аўтар] адразу ж зачароўвае чытача хараством роднай вёскі Пасынкі, што прытулілася над Ціхменню-ракой недзе ў Заходняй Беларусі.Юрэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
раён, ‑а, м.
1. Частка тэрыторыі, якая складае адзінае цэлае ў якіх-небудзь (эканамічных, геаграфічных і пад.) адносінах. Прамысловы раён. Раёны крайняй Поўначы.// Частка населенага пункта, вызначаная паводле якіх‑н. прыкмет. Рабочы раён. Жылы раён. Заводскі раён.
2. Месца, прастора, у межах якіх адбываецца якое‑н. дзеянне або на якое распаўсюджваецца дзеянне чаго‑н. Раён абследавання. Раён затаплення. Раён дзеяння партызанскай брыгады.//чаго. Месца, якое прылягае да чаго‑н., размешчанае вакол чаго‑н. Жыць у раёне вакзала. □ Вялікую перспектыву для беларускай хімічнай прамысловасці адкрываюць буйныя запасы нафты ў раёне Рэчыцы.«Звязда».
3. Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў СССР у складзе вобласці, краю, рэспублікі, аўтаномнай вобласці, аўтаномнай акругі або ўнутры вялікага горада. Эльбрускі раён Кабардзіна-Балкарскай АССР. Фрунзенскі раён горада Мінска. □ Бумажковы абсталяваліся жыць у Дрыбінскім раёне, у вёсцы Куляшова, Чарняўскага сельсавета.Чорны.//Разм. Адміністрацыйны цэнтр, галоўныя ўстановы такой адзінкі дзяржаўнай тэрыторыі. [Старшыня:] — Я сёння ў раён падскочу з Авяр’янам. Райком выклікае. Пасяўная падыходзіць.Пташнікаў.[Апанаса] паслалі ў раён на курсы механікаў і трактарыстаў.Кавалёў.//Разм. Пра сельскую мясцовасць. Працаваць на раёне. □ За трыма суседнімі столікамі сядзелі мужчыны і хлопцы, вопратка якіх сведчыла, што яны з раёна, з вёскі.Навуменка.
[Фр. rayon.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разбі́ты, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад разбіць.
2.узнач.прым. Расколаны на кускі або з адбітым краем. Разбітыя дзверы заставілі шафаю.Чорны.Праз два разбітыя акны і адкрытым насцеж дзверы гуляў вецер.Лынькоў.//перан. Разбураны, загублены. Разбітае жыццё. Разбітыя мары. □ Надзеі! Цяжка жыць з разбітымі надзеямі...Галавач.
3.узнач.прым. Пашкоджаны ўдарам. Трымаючыся за разбітую шчаку і распухлы нос, бокам высунуўся Слімак.Лынькоў.
4.узнач.прым. Які пацярпеў паражэнне, пераможаны. У гэты час рэшткі разбітых часцей ворага сапраўды каціліся назад па шляху, што ляжаў кіламетраў за тры ад вёскі.Якімовіч.
5.узнач.прым. Знясілены, змучаны. Часам ноччу змораная, фізічна разбітая, .. [Таццяна] незаўважна засынала каля калыскі.Шамякін.Была трэцяя гадзіна ночы, калі Мікалай, стомлены і разбіты, дабраўся на кватэру.Дамашэвіч.
6.узнач.прым. Сапсаваны, пашкоджаны яздой, носкай і пад. [Іван] у сваіх картовых штанах, старых, разбітых чаравіках выглядае няўклюдным і вахлакаватым.Кудравец.Тут жа, выштурханая на бераг мноствам бурных прыбояў, парахнее, петрае на сонцы разбітая лодка.Брыль.І вось .. [Данік] імчыць па разбітай лясной дарозе...Краўчанка.// Надтрэснуты, расстроены (пра голас, музычны інструмент). — Каго Вам трэба? — голас быў жаласлівы, разбіты.Бядуля.
•••
Разбітае (старое) карытагл. карыта.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
смалі́сты, ‑ая, ‑ае.
1. Які змяшчае ў сабе смалу; у якім многа смалы. Смалісты корч. Смалістыя стружкі. □ Цімохава хата была моцная, ёмкая, пабудаваная з тоўстага сасновага дрэва, гладка спушчанага пад склюд, смалістага, здаровага.Колас.Да вёскі дарогу.. [карэспандэнту] паказвалі свежыя смалістыя слупы, што выстраіліся ад самай станцыі.Шахавец.Пад соснамі смалістымі ў бары Курган высокі Лукашу сябры насыпалі.Танк.
2. Які мае адносіны да смалы, уласцівы смале. Смалісты пах хвоі. □ Нават лёгкі подых ветру нёс востры смалісты водар прасохлага на сонцы бярвення.Дуброўскі.// Насыпаны пахам смалы. Бор, напоўнены мяккім, Смалістым паветрам, Не звініць, Не шуміць, Не пяе...Свірка.
3. Які складаецца з хваёвых дрэў (пра лес). Па тых лугавых, лясных сцежках хадзіў і я з бацькам у бярозавыя гаі, у смалістыя бары.Бялевіч.Лес быў смалісты, сасновы.Навуменка.У саснячку густым, смалістым — Загледзішся на цуд такі — У беленькіх манішках чыстых Стаяць фарсіста маслякі.Цвірка.
4. Чорны і бліскучы (пра валасы). Я сяджу адразу ж за шафёрам і таму часта затрымліваю позірк на яго высокай падстрыжанаю патыліцы. Чорныя, смалістыя валасы, дзябёлы чысты карак, на ёмкіх плячах бялюткая шаўковая тэніска.Ракітны.[Ілка] шыракаплечы, тоўсты, з доўгімі смалістымі вусамі і кароткай густой барадой.Лупсякоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
страхо́цце, ‑я, н.
Разм.
1. Той, хто (або тое, што) наганяе страх, палохае. Ды і такі добрага страхоцця нагнаў на Віцю той дзядзька, што ехаў у канцы цягніка, — старшы з аховы.Нядзведскі.[Луцэвіч:] О, вы яшчэ, дзеткі, не знаеце пушчы. Яна пагоніць на чалавека такія страхоцці, што калі хто і знойдзе [кветку шчасця], дык пакіне і ўцячэ.Вітка.// Страшная, трагічная з’ява, падзея. Пра тое, што немцы спалілі наш Вялікі Лес, а людзей, насельнікаў вёскі, пагналі ў Нямеччыну — Вяргейчык, па ўсім відаць, яшчэ не ведаў, бо і на чужыну ён паехаў намнога раней, да таго страхоцця, што мы перажылі.Сачанка.//толькімн. (страхо́цці, ‑яў). Страхі. Пра пана Прусака ў нас расказваюць цэлыя страхоцці.Якімовіч.
2. Пра каго‑, што‑н. пачварнае, брыдкае, што палохае сваім выглядам. — Ну і страшыдла! — заўважыў .. [Сяргей]. — Спаткаешся з такім ноччу дзе ў глухім месцы — падумаеш: здань. І як .. трымаюць такое страхоцце.Машара.
3.узнач.вык. Тое, што і страх (у 2 знач.). Пабяруць калы і пачнуць матлашыць адзін аднаго. Проста страхоцце.Колас.// Вельмі многа. Хораша зімою ў бары. Толькі адно блага: снег глыбокі. Намяло сёлета — страхоцце адно.Савіцкі.— Палічы, колькі часу трэба чакаць, пакуль ты скончыш вучылішча, — страхоцце!Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)