прасо́дыя, ‑і, ж.
Спец.
1. Сістэма вымаўлення націскных і ненаціскных доўгіх і кароткіх складоў у мове.
2. Вучэнне аб суадносінах складоў у вершы; вершаскладанне.
[Грэч. prosōdia — націск, прыпеў.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прывары́цца, ‑варыцца; зак.
Спец.
1. Прымацавацца да чаго‑н. шляхам зваркі.
2. Прымацавацца да чаго‑н. пад уздзеяннем высокай тэмпературы (пра што‑н. плаўкае).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пла́зменны, ‑ая, ‑ае.
Спец.
1. Які мае адносіны да плазмы (у 4 знач.). Плазменны стан.
2. Заснаваны на выкарыстанні плазмы. Плазменная металургія. Плазменная ўстаноўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
парамато́рны, ‑ая, ‑ае.
1. Спец. Які мае адносіны да параматора.
2. Які мае паравыя рухавікі (пра механічны флот у адрозненне ад паруснага і вёславага).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пасі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак.
Спец. Падтрымліваць (спартсмена, артыста), каб папярэдзіць падзенне або іншыя няшчасныя выпадкі пры выкананні акрабатычных, гімнастычных, цыркавых практыкаванняў.
[Ад фр. passer — перадаваць.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спіртава́нне, ‑я, н.
Спец. Увядзенне ў вінаградны сок, які знаходзіцца ў стане браджэння, спірту з мэтай павелічэння моцнасці віна і захавання ў ім цукру.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стры́пер, ‑а, м.
Спец.
1. Механізм для выштурхвання балванак са зложніцы.
2. Камбінаваная ўборачная машына, якая зразае і малоціць каласы, а таксама вее насенне.
[Англ. stripper.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
табло́, нескл., н.
Спец. Шчыт са светлавымі сігналамі або надпісамі. Светлавое табло. □ У салоне ўспыхнула сігнальнае табло: наш Ту–134 заходзіў на пасадку. «Звязда».
[Ад фр. tableau — карціна; дошка для аб’яў.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
танкасло́йны, ‑ая, ‑ае.
Спец.
1. Які складаецца з тонкіх слаёў (пра драўніну). Танкаслойная сасна. Танкаслойная бяроза.
2. Які наносіцца тонкім слоем на што‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тары́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., што.
Спец.
1. Вызначыць (вызначаць) вагу тары. Тарыраваць тачку.
2. Праверыць (правяраць) паказанні прыбораў па кантрольных прыборах.
[Ад ням. tarieren.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)