Зана́дра ’каўнер, выраз у кашулі’ (Нас.). Са ст.-польск. zanadra (суч. zanadrze) ’пазуха’, дзе (як і ў славац. zaňadrie ’тс’) з za + nadr‑. Гл. нетры.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Патакачы ’паплаўкі’ (бых., Мат. АС). З ⁺патакай ’той, хто патакае’, а ў дадзеным выпадку/паплавок хістаецца так, як тузае і хістаецца рыба. Да патакаць! (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Перабалэ́хтаць ’перабоўтаць’ (карэліц., Жыв. сл.). Да пера- (гл.) і балэ́хтаць, якое з гукапераймання балэх! ’бух’, узмоцненага суфіксам ‑т‑ (< прасл. *‑ъt‑), як у кудахтаць і кудакаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пля́цьма ’пляма’ (Касп.; ушац., Жыв. сл.). З пля́йма (гл.). Мена ‑й‑ > ‑ц’‑ як (адваротная з’ява) ‑дз’‑ > ‑й‑: малодзьцы > малойцы, радьци > райцы (Карскі 1, 35 I).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прэ́дзяды (прэдыды) ’прадзеды’ (Сіг.). З польск., ст.-польск. przedziad ’прадзед’, якое Банькоўскі (2, 828) інтэрпрэтуе як prze(d)dziad ’тс’, параўн. przeddziad (X–VI стст.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пёнтар ’цэнтр, сярэдзіна’ (дзятл., Сцяшк. Сл.). Паводле прыкладу-ілюстрацыі да гэтай лексемы значэнне трэба было б запісаць як ’узгорак’. Тады — да польск. piętro < прасл. *pętro.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пітуне́ц ’конаўка піць ваду’ (гродз., Сцяшк. Сл.). З нітуй і суф. ‑eif 4 як у карэц ’жалезная кружка, коўш, выдзяўбаны з дрэва, з ручкай’ (Нас.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Райля́ ’ралля (звычайна веснавое ворыва)’ (астрав., навагр., ЛА, 2). Вынік нерэгулярнай дысіміляцыі доўгага лʼ, успрынятага як каранёвая група зычных, у ралля́ 1 (гл.): лʼлʼ > jлʼ.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ры́галь ’падваліна пад падлогай’ (бяроз., Нар. сл.). Няясна. Верагодней за ўсё гэта запазычанне з ням. Riegel ’засаўка, запор, замок’, як і некаторыя іншыя будаўнічыя тэрміны.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рыгво́ ’горла’ (Сл. Гродз.). Утворана ад рыга́ць (гл.), як лятво́ ’ляток’ ад лята́ць, мыцьво́ ’бялізна’ ад мыць (Пра словаўтваральную мадэль гл. Сцяцко, Афікс. наз., 34).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)