валля́к, ‑а, м.

1. Пашырэнне шчытападобнай залозы пры базедавай хваробе.

2. Разм. Адвіслыя складкі падбародка.

3. Тое, што і валлё. Пярэсты прыгажун, надзьмуўшы валляк, пакручваўся на адным месцы і ўсё вуркатаў, вуркатаў. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

засарамаці́ць, ‑мачу, ‑маціш, ‑маціць; зак., каго.

Разм. Тое, што і засароміць. — Аляксандрава жонка падумала была пагуляць, але мы яе засарамацілі; кінула, дачку гадуе і на сяле благога не гавораць пра нашу сям’ю. Мікуліч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

захо́п, ‑у, м.

1. Дзеянне паводле дзеясл. захопліваць — захапіць (у 1 знач.).

2. Гвалтоўнае прысваенне чаго‑н., авалоданне чым‑н. Захоп улады. Захоп тэрыторыі. Захоп сялянамі памешчыцкіх зямель.

3. Тое, што і захват.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дзіво́та, ‑ы, ДМ ‑воце, ж.

Разм.

1. Тое, што і дзіва (у 1 знач.).

2. толькі мн. (дзіво́ты, ‑аў). Дзівацтва. [Падначаленыя] зразумелі дзівоты свайго камандзіра і пачалі глядзець на мяне іншымі вачамі. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дрыво́тнік, ‑а, м.

Тое, што і дрывотня. Пад вечар Сяргееў дружбак, вярнуўшыся з горада, зайшоў сюды, у дрывотнік, як бы па дровы, і расказаў аб тым, што адбылося ў гаражы гэтымі днямі. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дрыгвяны́, ‑ая, ‑ое.

Тое, што і дрыгвяністы. Але зноў бяда: дно было такое дрыгвяное, што ісці па ім не было ніякай магчымасці. Маўр. Адступаць можна было цяпер толькі праз гнілое, дрыгвяное балота. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ка́пельніца, ‑ы, ж.

1. Бутэлечка з прыстасаваннем у горлачку для адлічвання капель (пры пераліванні крыві, увядзенні лякарстваў і пад.). Кап... Кап... Капае, ў капельніцы ў шкляначку кроў. Пташнікаў.

2. Тое, што і піпетка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жаўталі́сце, ‑я, н., зб.

Тое, што і жаўталіст. Трывожна шапацела, падаючы з клёнаў, мокрае жаўталісце. Хадкевіч. Стоячы каля акна і пазіраючы на туманныя палі, на жаўталісце прыдарожных бяроз, Алесь успамінаў родныя пералескі. Хведаровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мудро́ны, ‑ая, ‑ае.

Разм. Тое, што і мудрагелісты. — Ну што, не вельмі мудроная гэтая самая квадратна-гнездавая пасадка? — спытала дзяўчына. Стаховіч. Мне давялося быць сведкам .. даволі мудроных камбінацыя, народжаных практычнай думкай маёра. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мыча́ць, мычу, мычыш, мычыць; незак.

Тое, што і мыкаць. Маша сасніла, што праспала статак, што пад акном мычыць Лыска — кліча гаспадыню. Шамякін. [Сяргей:] — Вусаты так набраўся, што і гаварыць не можа, толькі мычыць. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)