Апавяда́чы, павяда́чы ’расказчык’ (Гарэц.). Параўн. укр. і польск. з суф. ‑ач. Бел. утварэнне ад апавядаць своеасаблівае, па ўзору іншых агентыўных назоўнікаў-прыметнікаў (анялісты, арганісты).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Па́скабкі, паскыбкі ’астаткі ад валакна канапель, калі ўюць вяроўкі’ (Бяльк.). З паскубісі. Да паскубці < скубці (гл.). Словаўтваральныя фарманты (па і ‑к‑) маюць дэмінутыўнае значэнне.⇉

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пасце́нак ’у вуллі-калодзе наўзы, налітыя мёдам’ (КЭС, лаг.). Беларускае. Утворана ад сцяна, сценка (гл.) і прэфікса па (< прасл. pa‑). Сюды ж паўценьʼ? (Грыг.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пато́пічы ’багна’ (пух., Сл. ПЗБ). Да па‑тапіць < тапіць/ тануць (гл.). Аб суфіксе ‑іч‑ са значэннем ’прадмет — вынік дзеяння’ гл. Сцяцко, Афікс. наз., 45.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Патуля́ка ’чалавек, які туляецца па цёмных заканурках, нешта падглядвае ці падслухоўвае’ (КЭС, лаг.). Да туля́цца (гл.). Аб суфіксе ‑ʼака гл. Сцяцко, Афікс. наз., 25.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Пахаду́нка, кам. походу́нка ’склеп’ (Сл. Брэс.). Заходнепалескае. Да па і ‑хаджаць хадзіць (гл.). Суфікс ‑ун‑к‑а (а не ‑упак, які ў ладунак, пакунак).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Паха́пач, драг. поха́пач ’чапяла’ (Сл. Брэс.). Да па і хапа́ць (гл.). Аб суфіксе ‑ач, які з прасл. ‑ak‑jь, гл. Сцяцко, Афікс. наз., 31.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пахрасні́, пьхрясні ’лыкавыя лапці з заплеценым верхам’ (віц., Хрэст. дыял.; Інстр. III, Малч.). Да па і хрэст (гл.). Пахрасні — лапці касога пляцення: коса = ’накрыж’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паўсю́дых ’усюды’ (Нас.). Да па (гл.) і ўсюдых. У апошнім канчатак ‑ых — гэта форма Р. скл. мн. ліку слова ўсюды (гл. Карскі, 1, 67).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прысадзі́ць ’пасадзіць дадаткова да ўжо пасаджанага’; ’зрабіць меншым па вышыні, ніжэйшым, мізарнейшым’; ’прыладжваць’ (Нас., Байк. і Некр., ТСБМ), прыса́джваць ’прыстаўляць’ (ТС). Да садзі́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)