Крытычныя адносіны да сваёй дзейнасці, сваіх памылак, недахопаў у паводзінах з мэтай іх пераадолення. Пракоп цэлымі гадзінамі .. спаў і разважаў, прапускаючы праз сіта самакрытыкі свае паводзіны, няяснасць і неакрэсленасць свайго стану.Колас.[Напорка:] А сапраўднай самакрытыкі ад таварыша Лютынскага мы яшчэ не чулі.Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сігна́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; незак.
Тое, што і сігналізаваць (у 1 знач.). Ля дрэў, што падымаюць важка кроны, Ля дрэў, што дораць светлыя плады, Малодшы друг мой з гальштукам чырвоным Сігналіць збор, як я ў свае гады.Кірэенка.Па спалоханых позірках прахожых Косця здагадаўся, што машына сігналіць ім.Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уласці́васць, ‑і, ж.
Характэрная асаблівасці рыса, прыкмета каго‑, чаго‑н. Уласцівасць спадчыннасць арганізма. Фізічныя і хімічныя ўласцівасці металаў. □ Свае ўласцівасці ўсе людзі маюць. Адны рыбалку паважаюць, З бляшнёй ля пелькі могуць векаваць.Корбан.Дзіўныя ўласцівасці мае чалавечы голас. Адно і тое ж слова можна вымавіць з дзесяткамі адценняў.Новікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
упыні́ць, упыню, упыніш, упыніць; зак., што.
Абл. Парабіць усё, прывесці ў парадак. За гэты час Валоціч упыніў свае справы, сядзеў у кабінеце, наводзіў парадак у пісьмовым стале, хоць гэты парадак быў і без таго на належнай вышыні.Колас.Маці прыкархнула, прысеўшы каля печы. Змарылася, пакуль упыніла ўсю работу.Лужанін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ця́жка пераацані́ць значэ́нне гэ́тай размо́вы man kann die Bedéutung dieser Auseinándersetzung nicht hoch genúg éinschätzen [wérten];
2. (ацаніцьнанава) úmbewerten vt, neu bewérten, mit neuen Préisen verséhen*
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
прабава́цьнесов.
1. про́бовать, испы́тывать;
п. свае́ сі́лы — про́бовать (испы́тывать) свои́ си́лы;
2. (есть для пробы) про́бовать, отве́дывать;
п. на смак — про́бовать на вкус;
3. (стремиться сделать что-л.) предпринима́ть попы́тки; (с инф.) пыта́ться, порыва́ться; покуша́ться
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
АМЕРЫКА́НА-ЯПО́НСКІЯ ДАГАВО́РЫ 1951, 1960.
Дагавор бяспекі 1951. Падпісаны 8 вер. ў Сан-Францыска на нявызначаны тэрмін. Навязаны Японіі ЗША як умова заключэння мірнага дагавора. Паводле яго ЗША атрымалі права мець на тэр. Японіі сваеўзбр. сілы і выкарыстоўваць іх для аперацый на Д.Усходзе і задушэння хваляванняў унутры краіны; без згоды ЗША на яп.тэр. не маглі размяшчацца базы і войскі трэцяй дзяржавы. Страціў сілу ў сувязі з заключэннем дагавора 1960. Дагавор аб узаемным супрацоўніцтве і гарантыі бяспекі падпісаны 19.1.1960 у Вашынгтоне тэрмінам на 10 гадоў (прадоўжаны на няпэўны тэрмін у ліст. 1969); ратыфікаваны 22.6.1960. Паводле яго ЗША замацавалі сваё права мець на тэр. Японіі ўзбр. сілы і ваен. базы. Японія абавязвалася нарошчваць свой ваен. патэнцыял і выкарыстоўваць яго ў выпадку агульнай небяспекі. Дагавор адмоўна ўспрыняты народам і выклікаў хваляванні ў Японіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́РВАЛЬСКАЯ АПЕРА́ЦЫЯ 1943,
разгром партызанамі часцей ням.-фаш. арміі ў в. Горваль Рэчыцкага р-на Гомельскай вобл. 18 ліст. ў Вял.Айч. вайну. Праведзена партыз. брыгадамі «Жалязняк» (камандзір В.І.Шаруда), імя Панамарэнкі (І.І.Бандарэнка) і 108-м партыз. атрадам імя Катоўскага (М.А.Трусноў) у ходзе Гомельска-Рэчыцкай аперацыі 1943. Задача аперацыі — перакрыўшы дарогу з Рэчыцы на Горваль і Шацілкі, не прапусціць часці гітлераўцаў, якія адступалі ў напрамку Бабруйска. У ходзе аперацыі партызаны пад кіраўніцтвам камісара партыз. брыгады імя Панамарэнкі Я.Р.Садовага імклівай атакай уварваліся ў Горваль і разграмілі праціўніка, захапілі танкі, бронемашыны, артылерыю, 110 аўтамашын з боепрыпасамі, прадуктамі і абмундзіраваннем. Гітлераўцы неаднаразова спрабавалі захапіць Горваль, але партызаны моцна ўтрымлівалі свае пазіцыі на працягу 5 сутак да падыходу часцей Чырв. Арміі. У гонар баявых дзеянняў партызан у Горвалі ў 1977 пастаўлены абеліск.