АНІМАЛЬКУЛІ́ЗМ (ад лац. animalculum звярок, мікраскапічная жывёла),

сістэма поглядаў біёлагаў 17—18 ст. (А.​Левенгук і інш.), якія лічылі, што ў муж. палавых клетках у мікраскапічным выглядзе знаходзіцца цалкам сфарміраваны дарослы арганізм, а яго развіццё зводзіцца толькі да павелічэння ў памерах. Паслядоўнікі анімалькулізму ў адрозненне ад авістаў (гл. Авізм) лічылі яйцо крыніцай пажыўных рэчываў для сперматазоідаў. Анімалькулізм — адно з цячэнняў у вучэнні аб прэфармацыі (гл. Прэфармізм).

т. 1, с. 370

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АВІ́ЗМ (ад лац. ovum яйцо),

кірунак у біялогіі 17—18 ст., прадстаўнікі якога (авісты; італьян. вучоныя М.​Мальпігі і А.​Валіснеры, швейцарскія Ш.​Банэ і А.​Галер і інш.) лічылі, што ў жан. палавой клетцы (яйцы) ёсць дарослы арганізм у мікраскапічным выглядзе, развіццё яго зводзіцца толькі да павелічэння ў памерах. Быў больш пашыраны, чым анімалькулізм, і з’яўляўся адным з цячэнняў у вучэнні аб прэфармацыі (гл. Прэфармізм).

т. 1, с. 63

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

jądro

н.

1. ядро;

~o sprawy — сутнасць справы;

2. анат. яйцо

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ко́кнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

Разм.

1. што. Стукнуўшы, разбіць. Кокнуць талерку. Кокнуць яйцо. // без дап. Трэснуць, лопнуць. Шклянка кокнула.

2. каго. Забіць, знішчыць. — А гэта не зброя? Сем паліцаяў кокнем, вось табе сем вінтовак. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Во́блівакяйцо з тонкай шкарлупінай’ (Шат., Мат. Гом., Інстр. I). Рус. о́бливок ’непалітая градка або яе частка; поле, якое абмінае дождж’. Да абліць. Гл. вылівак.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ei n -es, -er я́йка, яйцо́;

wiches ~ я́йка ўсмя́тку;

hrtes ~ я́йка ўкруту́ю;

tubes ~ яйцо́-баўту́н;

ier lgen не́сціся (пра курыцу);

aus dem ~ krechen* вы́лупіцца з яйца́

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

аво́ід

(ад лац. ovum = яйцо + -оід)

геал. плоская крывая яйцападобнага разрэзу з адной воссю сіметрыі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Блаві́сночка «ритуальный хлебец, величиной с яйцо, который пекли на благовещенье из ’первого’ теста, святили и сохраняли в течение года» (Клім.). З *благовістн‑очка (да ўкр. благові́сний, благовіст).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Наі́граны, найгра́ны ’пра яйцо з зародкам’ (стаўб., Нар. сл.; нараўл., Мат. Гом.). На базе эўфемізма іграць, параўн. тураўск. певень с курой грае (= апладняе яе). Параўн. таксама награ́ны (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ніда ’вашынае яйцо, гніда’ (Дразд.). Да гні́да ’тс’; цікавая паралель — архаічнае в.-луж. nida ’тс’. Адносна спрашчэння спалучэнняў гн > н ва ўсходнеславянскіх мовах гл. Філін, Происх., 282, 351.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)