МУРА́ШКА Міхаіл Рыгоравіч (н. 12.7. 1913, г. Барысаў Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне гідраэнергетыкі і воднай гаспадаркі. Канд.тэхн.н. (1951). Засл. меліяратар Беларусі (1973). Скончыў БПІ (1937). З 1951 вучоны сакратар прэзідыума і нам. дырэктара Ін-та энергетыкіАН Беларусі. У 1962—83 дырэктар Цэнтр.НДІ комплекснага выкарыстання водных рэсурсаў. Навук. працы па комплексным выкарыстанні і ахове водных рэсурсаў рэспублікі і басейнаў асобных рэк. Удзельнічаў у распрацоўцы праекта Вілейска-Мінскай воднай сістэмы, праграм аховы навакольнага асяроддзя і інш.
Тв.:
Водноэнергетический кадастр Белорусской ССР. Т. 1—2. Мн., 1960—62 (у сааўт.);
Водные ресурсы Белоруссии и перспективы их использования. Мн., 1976 (разам з І.Я.Куксіным).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАЛАБАНО́ВІЧ Усевалад Канстанцінавіч (н. 1.1.1948, в. Скорычы Карэліцкага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне энергетыкі. Д-ртэхн.н. (2000), праф. (2003). Скончыў БПІ (1970). З 1973 у Бел.нац.тэхн. ун-це (з 2000 праф. кафедры «Цеплавыя эл. станцыі»). З 2003 нам. дырэктара ТАА «Венядзікт». Навук. працы па тэхнал. абсталяванні, схемах і рэжымах работы паратурбінных установак. Стварыў першую бел. паравую турбіну, новую тэхналогію пуску паравых турбін. Адзін з аўтараў дапаможніка па цеплатэхн. абсталяванні прамысл. прадпрыемстваў (Мн., 1983).
Тв.:
Усовершенствование схем и режимов работы теплофикационных паротурбинных установок. Мн., 2000;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАВУ́ЛІЧНЫ Яўген Рыгоравіч (н. 23.2.1937, в. Пшанаі Жабінкаўскага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. вучоны ў галіне цеплафізікі і газадынамікі. Д-ртэхн.н. (1985), праф. (1991). Скончыў Маскоўскі энергет.ін-т (1960). У 1961—89 у Сібірскім аддзяленні АНСССР. З 1989 у Ін-це праблем энергетыкіАН Беларусі. Навук. працы па механіцы вадкасці, газу і плазмы, газадынаміцы і цепламасаабмене пры вонкавым і ўнутр. абцяканні цел рознай канфігурацыі, па ракетных рухавіках на цвёрдым паліве і ахаладжальна-награвальных сістэмах на сціснутым паветры. Дзярж. прэмія СССР 1984.
Тв.:
Продольные вихревые структуры и теплообмен в области присоединения сверхзвукового турбулентного пограничного слоя (разам з В.М.Трафімавым) // Журн. прикладной механики и техн. физики. 1991. № 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕЙТРО́ННАЯ СПЕКТРАСКАПІ́Я,
раздзел ядзернай фізікі, у якім даследуюцца структура высокаўзбуджаных станаў атамных ядраў (нейтронныя рэзанансныя станы) і механізм працякання ядз. рэакцый на павольных нейтронах (састаўное ядро, прамыя працэсы, механізм уваходных станаў).
Тэарэт. асновай Н.с. стала мадэль працякання ядзерных рэакцый з утварэннем доўгажывучага прамежкавага састаўнога ядра (прапанавана Н.Борам). Матэм. апарат мадэлі састаўнога ядра грунтуецца на формуле Брэйта—Вігнера, якая апісвае рэзанансы ў сячэнні ўзаемадзеяння павольных нейтронаў з ат. ядрамі. Метадамі Н.с. вызначаюць поўныя і парцыяльныя сячэнні ўзаемадзеяння нейтронаў з ат. ядрамі. Даследаванні вядуцца на ўзорах з прыроднай сумессю ізатопаў і на раздзеленых узорах. Даныя Н.с. складаюць навук. аснову рэактарабудавання, ядз.энергетыкі, шэрагу дастасаванняў нейтроннай фізікі ў радыебіялогіі, медыцыне і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІЧЫ́ПАР Генрыета Валянцінаўна (н. 26.12.1941, г.п. Чаркаскае Вольскага р-на Саратаўскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне радыяцыйнай хіміі. Д-рхім.н. (1990). Скончыла БДУ (1964). З 1964 у Ін-це ядз.энергетыкі, з 1992 у Ін-це радыяцыйных фізіка-хім. праблем Нац.АН Беларусі. Навук. працы па кінетыцы тэрмічнага і радыяцыйна-тэрмічнага раскладання аксідаў азоту і серы, а таксама хлорвытворных вуглевадародаў у паветры, распрацоўцы тэарэт. асноў радыяцыйнага метаду ачысткі газавых выкідаў прамысл. прадпрыемстваў і ЦЭС ад шкодных прымесей.
Тв.:
Физико-химические и теплофизические свойства растворов на основе четырехокиси азота. Мн., 1981 (у сааўт.);
Кинетика и механизм термических и радиационно-термических процессов в теплоносителе N2O4—NO. Мн., 1989 (разам з В.Б.Несцярэнкам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАСПЕ́ЛАЎ Рыгор Яўхімавіч (н. 11.9.1916, г. Бежацк Цвярской вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне энергетыкі. Д-ртэхн.н. (1962), праф. (1963). Засл. дз. нав. і тэхн. Беларусі (1977). Скончыў Сярэднеазіяцкі індустр.ін-т (1940). З 1963 у БПА (у 1963—90 заг. кафедры). Навук. працы па перадачы электраэнергіі і рэжымах работы электраэнергет. сістэм і сетак. Абгрунтаваў магчымасць электраперадачы пераменнага току ў рэжыме чвэрці хвалі.
Тв.:
Электрические системы: Режимы работы электрических систем и сетей. М., 1975 (разам з В.А.Венікавым, Л.А.Жукавым);
Потери мощности и энергии в электрических сетях. М., 1981 (разам з М.М.Сычом);
Компенсирующие и регулирующие устройства в электрических системах. Л., 1983 (разам з М.М.Сычом, В.Ц.Федзіным).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУСА́Н Вікенцій Іванавіч (н. 23.8.1936, в. Падлессе Стаўбцоўскага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне электрыфікацыі сельскай гаспадаркі. Д-ртэхн.н. (1991), праф. (1997). Скончыў Мінскі пед.ін-т (1958) і Бел.ін-т механізацыі сельскай гаспадаркі (1965). З 1960 у БелНДІаграэнерга Акадэміі агр. навук Беларусі (1986 нам. дырэктара, з 1998 дырэктар). Навук. працы па праблемах энергетыкі, электрыфікацыі і энергазберажэння ў АПК. Распрацаваў тэарэт. асновы, метады і сродкі электратэхн. забеспячэння, найб. эфектыўнага энергазберажэння і выкарыстання нетрадыц. і ўзнаўляльных крыніц энергіі ў с.-г. вытв-сці.
Тв.:
Электротехническое обеспечение сельскохозяйственного производства. Мн., 1983 (разам з Э.В.Бараноўскім);
Энергосберегающие технологии и оборудование в системах энергообеспечения АПК. Мн., 1996.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЯДО́ТАЎ Аляксандр Кірылавіч (н. 7.2.1942, г. Валгаград, Расія),
бел. фізік. Д-рфіз.-матэм.н. (1994), праф. (1996). Скончыў БДУ (1964). З 1966 у Ін-це фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў АН Беларусі. З 1980 у БДУ (з 1997 заг. кафедры). Навук. працы па фізіцы цвёрдага цела і паўправаднікоў. Даследаваў фіз. ўласцівасці неўпарадкаваных металаў, сплаваў і паўправаднікоў з электрычна актыўнымі неаднароднасцямі. тугаплаўкія рэчывы, дыфузію ў складаных паўправадніковых сістэмах, матэрыялы для сонечнай энергетыкі.
Тв.:
Electrical activity of grain boundaries in shaped grown Silicon (у сааўт.) // Physica status Solidi (a). 1990. Vol. 119, №2;
Применение водородно-плазменной технологии для модификации свойств кремния и создания структур на его основе (у сааўт.) // Физика и химия обработки материалов. 2000. № 5.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭЛЕКТРАЭНЕРГЕ́ТЫКА,
вядучая галіна энергетыкі, якая ахоплівае праблемы атрымання вял. колькасці электраэнергіі, перадачу яе на значныя адлегласці і размеркаванне паміж спажыўцамі. Забяспечвае электрыфікацыю і мае важнае значэнне ў гаспадарцы любой прамыслова развітай краіны.
Развіццё Э. абумоўлена значнымі перавагамі эл. энергіі над інш. відамі энергіі — лёгкасцю перадачы на вял. адлегласці, яе размеркавання, пераўтварэння ў інш. віды энергіі (мех., цеплавую, хім. і інш.). Адметная рыса электраэнергіі — адначасовасць яе генерыравання і спажывання. Асн. яе частка вырабляецца на буйных электрастанцыях (цеплавых, гідраўл., атамных), якія аб’ядноўваюцца лініямі электраперадачы высокага напружання ў аўтаматызаваныя і цэнтралізавана кіроўныя электраэнергетычныя сістэмы. З дапамогай трансфарматарных падстанцый і размеркавальных электрычных сетак электраэнергія дастаўляецца да спажыўцоў. Гл. таксама Ветраэнергетыка, Гідраэнергетыка, Цеплаэнергетыка, Ядзерная энергетыка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТРАЛЮ́К Мар’ян Іванавіч (6.1.1938, в. Мохавічы Лідскага р-на Гродзенскай вобл. — 25.8.2000),
бел. вучоны ў галіне энергетыкі. Чл.-кар.Нац.АН Беларусі (1989), д-ртэхн.н. (1986), праф. (1987). Засл. дз. нав. Беларусі (1999). Скончыў БПІ (1961). З 1961 працаваў на Наваполацкай ЦЭЦ-2, з 1963 у БПА (з 1978 нам. дэкана, дэкан, з 1987 прарэктар). Навук. працы па тэорыі і практыцы даследавання электрадынамічнай устойлівасці токаправодных канструкцый. Распрацаваў тэорыю і метады разліку электрадынамічных намаганняў у прасторавых токаправодных сістэмах адвольнай канфігурацыі.
Тв.:
Расчет электродинамических усилий в системе произвольно расположенных прямолинейных проводников (у сааўт.) // Электричество. 1976. № 5;
Расчет электродинамической стойкости гибких шин ОРУ с учетом климатических условий (у сааўт.) // Изв. вузов и энергообъединений СНГ. Энергетика. 1994. № 5/6.