ФЯДО́ТАЎ Аляксандр Кірылавіч (н. 7.2.1942, г. Валгаград, Расія),
бел. фізік. Д-р фіз.-матэм. н. (1994), праф. (1996). Скончыў БДУ (1964). З 1966 у Ін-це фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў АН Беларусі. З 1980 у БДУ (з 1997 заг. кафедры). Навук. працы па фізіцы цвёрдага цела і паўправаднікоў. Даследаваў фіз. ўласцівасці неўпарадкаваных металаў, сплаваў і паўправаднікоў з электрычна актыўнымі неаднароднасцямі. тугаплаўкія рэчывы, дыфузію ў складаных паўправадніковых сістэмах, матэрыялы для сонечнай энергетыкі.
Тв.:
Electrical activity of grain boundaries in shaped grown Silicon (у сааўт.) // Physica status Solidi (a). 1990. Vol. 119, №2;
Применение водородно-плазменной технологии для модификации свойств кремния и создания структур на его основе (у сааўт.) // Физика и химия обработки материалов. 2000. № 5.
т. 16, с. 511
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)