Даследаванні па энергетыцы на Беларусі пачаліся ў пасляваенны час, калі інтэнсіўны працэс індустрыялізацыі краіны запатрабаваў шматразовага павелічэння спажывання паліўна-энергет. рэсурсаў. У створаным (1950) Энергет. сектары і Ін-це торфу АН Беларусі праводзіліся работы па тэхналогіях здабычы і спальвання фрэзернага торфу ў энергаўстаноўках, у Ін-це геал. даследаванняў — па выяўленні на тэр. Беларусі радовішчаў нафты і газу, гідрарэсурсаў. У АН Беларусі былі ўтвораны ін-ты энергетыкі (1952, з 1963 — цепла- і масаабмену), ядз.энергетыкі (1965), праблем энергетыкі (1991).
У наш час даследаванні ў гэтай галіне праводзяцца ў Аб’яднаным ін-це энергет. і ядз. даследаванняў «Сосны» (АІЭЯД), Ін-це цепла- і масаабмену (ІЦМА), Ін-це энергетыкі аграпрамысл. комплексу Нац.АН Беларусі, галіновых ін-тах — Бел. цеплаэнергетычным ін-це (БелЦЭІ), Бел.н.-д. і праектным ін-це энергетыкі прам-сці, Белэнергасеткапраект; БДУ, Бел.нац.тэхн. ун-це, Бел.тэхнал. ун-це і інш.ВНУ краіны.
У галіне энергапланавання распрацаваны (АІЭЯД, ІЦМА, БелЦЭІ) і ўхвалены СМ Рэспублікі Беларусь: Энергет. праграма (1992), Асн. кірункі энергет. палітыкі Беларусі (1995, удакладнены ў 2000 і 2004), Рэсп. праграмы «Энергазберажэнне» 1995—2000, 2001—05 (Ф.І.Малочка, А.Р.Мартыненка, А.А.Міхалевіч, А.П.Якушаў і інш.). У галіне стварэння новых энергатэхналогій распрацаваны і ўкаранёны (больш за 200 адзінак) высокаэфектыўныя аўтаматызаваныя катлы магутнасцю ад 0,25 да 3 МВт для лакальнага энергазабеспячэння (В.А.Барадуля, С.М.Добкін); аэрадынамічны завіхральнік градзірань электрастанцый, што ўстаноўлены на Мінскай ТЭЦ-4 (А.Д.Саладухін); інфрачырвоныя гарэлкі для катлоў і электранагравальных прылад (С.А.Жданок). Распрацавана метадалогія кіравання патокамі актыўнай магутнасці ў замкнёных эл. сетках Бел. энергасістэмы (Я.В.Мышкавец, У.Р.Пякеліс). У галіне энергазберажэння ў АІЭЯД створаны ўстаноўкі для утылізацыі цяпла і ачысткі ад шкодных прымесей скідных высокатэмпературных газаў прадпрыемстваў хім., шкляной, хлебапякарнай прам-сці, што ўкаранёны на ВА «Палімір» (г. Наваполацк), Лідскім з-дзе «Лакафарба», Барысаўскім хрусталёвым з-дзе, Гомельскім хлебакамбінаце і інш. (Л.І.Калыхан, Ю.У.Клімянкоў, В.Л.Малевіч); аўтаматызаваныя сістэмы праменнага лакальнага абагравання для бальніц і прамысл. прадпрыемстваў (В.П.Колас і інш.). У БелЦЭІ распрацавана і ўкаранёна на шэрагу аб’ектаў сістэма комплекснай аўтаматызацыі энергаўліку на кацельных і прамысл. прадпрыемствах (А.Л.Гуртоўцаў). Створана першая ў свеце ветраўстаноўка ротарнага тыпу магутнасцю 250 кВт (П.А.Віцязь, У.А.Пашкоў і інш.), даследаваны магчымасці выкарыстання сонечнай энергіі для награвання вады (Ю.Дз.Ільюхін, У.Л.Драгун, С.У.Конеў, В.В.Кузьміч, Л.У.Новаш), зроблена ацэнка геатэрмальнага патэнцыялу краіны (Я.Г.Грыбік, У.І.Зуй). У галіне метралогіі ўпершыню на Беларусі створаны (АІЭЯД) Нац. эталон вымярэння колькасці цеплаты і расходу вады (Л.І.Калыхан, Ю.У.Клімянкоў, В.А.Некрашэвіч). У галіне ядз.энергетыкі выкананы комплекс работ па абгрунтаванні развіцця гэтага кірунку на Беларусі.
Літ.:
Наука — энергетике: Сб. науч. трудов. [Вып. 1—2]. Мн., 1999—2001;
Аграрная энергетика в ХХІ-м в.Мн., 2001;
Михалевич А.А. Энергетика и энергосбережение // Наука — народному хозяйству. Мн., 2002.
А.А.Міхалевіч.
Ветраэнергетычная ўстаноўка ротарнага тыпу магутнасцю 250 кВт.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНСТЫТУ́Т ПРАБЛЕ́М ЭНЕРГЕ́ТЫКІНацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Створаны ў 1991 у выніку рэарганізацыі Ін-та ядз.энергетыкіАН Беларусі, заснаванага ў 1965 на базе аднаго з аддзяленняў Ін-та цепла- і масаабмену і ядз. рэактара (1962). У ін-це (1998) 13 лабараторый, аспірантура з 1965, савет па абароне канд. і доктарскіх дысертацый Асн. кірункі навук. даследаванняў: навук. асновы энергетыкі і энергазберажэння (сістэмны аналіз і распрацоўка стратэгіі развіцця энергетыкі, энергазберагальныя тэхналогіі, даследаванні сістэм ахаладжэння энергет. установак, уласцівасцей азонабяспечных холадаагентаў і распрацоўка экалагічна перспектыўных халадзільных апаратаў); праблемы бяспечнага развіцця ядз.энергетыкі (павышэнне паказчыкаў бяспекі эксплуатацыйных характарыстык АЭС і паліўнага цыкла; даследаванні па фізіцы ядз. рэактараў і контураў ахаладжэння АЭС, аварыйных сітуацый на АЭС і пераходных працэсаў у ядз. рэактарах, ядз. металазнаўства, праблем трываласці і надзейнасці ядз.энергет. установак; пасіўных сістэм бяспекі АЭС, канцэпцыя развіцця ядз.энергетыкі і энергет. планаванне); нетрадыцыйныя энергет. тэхналогіі (біяэнергет. тэхналогіі, удасканаленне і ўкараненне газагенератарных установак, анаэробная тэхналогія утылізацыі с.-г. адходаў, тэхналогія газіфікацыі драўніны і торфу); праблемы пераадолення наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС (кампактаванне і утылізацыя радыеактыўных адходаў, выкарыстанне ядз.-фіз. метадаў і распрацоўка прылад і тэхналогій, маніторынг навакольнага асяроддзя, распрацоўка эфектыўных метадаў атрымання радыефармпрэпаратаў). Вынікі даследаванняў: распрацаваны метады паляпшэння бяспекі АЭС (у т. л. адпрацоўка на буйнамаштабных макетах сістэм расхалоджвання ядз. рэактараў); тэорыя пераносу ў мнагафазных сістэмах з рухомымі межамі, якая мадэлюе працэсы цепла- і масаабмену ў сістэмах ахалоджвання энергет. установак і ўзаемадзеянне аэра- і гідрасфер пры ядз. і тэхнагенных інцыдэнтах; створаны новыя метады і апаратура кантролю ўтрымання і дынамікі паводзін. радыенуклідаў і хім. забруджванняў у навакольным асяроддзі; распрацаваны і ўкаранёны высокаэфектыўныя цеплаабменнікі для атрымання гарачай вады і пары за кошт утылізацыі цяпла тэхнал. выкідаў хім. прадпрыемстваў; распрацаваны тэхналогіі і створаны доследныя ўстаноўкі атрымання газападобнага паліва з драўніны, торфу і інш.; створана навук.-метадычная база аптымальнага энергазабеспячэння і энергет. планавання ў рэспубліцы У Ін-це працаваў акад.Нац.АН Беларусі А.К.Красін (заснавальнік Ін-та ядз.энергетыкі); працуюць чл.-кар.Нац.АН Беларусі Л.І.Калыхан, А.А.Міхалевіч (дырэктар з 1991).
бел. вучоны ў галіне ядз.энергетыкі. Канд.тэхн.н. (1965). Сын А.І.Барысавіча. Скончыў Маскоўскі энергет.ін-т (1955). З 1957 у Ін-це энергетыкі, з 1992 у Ін-це праблем энергетыкіАН Беларусі. Навук. працы па ўзаемадзеянні магутных патокаў іанізавальнага выпрамянення з рэчывамі, распрацоўцы тэхналогій выкарыстання радыяц. працэсаў у нар. гаспадарцы. Дзярж. прэмія Беларусі 1986.
Тв.:
Применение мощных источников гамма-излучения в народном хозяйстве Белоруссии. Мн., 1980 (у сааўт).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІХАЛЕ́ВІЧ Аляксандр Аляксандравіч (н. 20.9.1938, г. Віцебск),
бел. вучоны ў галіне ядз.энергетыкі. Акад.Нац.АН Беларусі (2000; чл.-кар. 1986), д-ртэхн.н. (1976), праф. (1978). Скончыў БПІ (1961). З 1961 у Фізіка-тэхн. ін-це, з 1966 у Ін-це ядз.энергетыкіАН Беларусі (у 1983—88 нам. дырэктара). З 1991 дырэктар Ін-та праблем энергетыкіНац.АН Беларусі, адначасова (з 1997) заг. кафедры Бел.тэхнал. ун-та. Навук працы па даследаванні механізма цепла- і масаабмену ў элементах энергет. установак, перспектывах развіцця энергетыкі на Беларусі, распрацоўцы сістэм ахаладжэння цеплавых і атамных электрастанцый.
Тв.:
Методы оптимизации параметров теплообменных аппаратов АЭС. Мн., 1981 (у сааўт.);
Математическое моделирование массо- и теплопереноса при конденсации. Мн., 1982.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНДРЫЖЫЕ́ЎСКІ Анатоль Альгертавіч (н. 31.5.1944, г. Ульянаўск, Расія),
бел. вучоны ў галіне энергетыкі. Д-ртэхн.н. (1994). Скончыў Маскоўскі ун-т (1969). З 1972 у Ін-це ядз.энергетыкі, з 1994 у Ін-це праблем энергетыкіАН Беларусі. Навук. працы па механіцы і цеплафізіцы дысперсных парагазавадкасных асяроддзяў, экалагічных аспектах узаемадзеяння энергет. і прыродных сістэм, міграцыі аэразольных выкідаў АЭС у аэра- і гідрасферах.
Тв.:
Динамическая устойчивость работы системы неэквивалентных парогенерирующих каналов // Диссоциирующие газы как теплоносители и рабочие тела АЭС. Мн., 1981.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УНУ́КАЎ Аляксей Карлавіч (н. 12.1.1923, Масква),
бел. вучоны ў галіне энергетыкі. Д-ртэхн.н. (1973), праф. (1982). Скончыў Маскоўскі энергет.ін-т (1945). З 1967 заг. лабараторыі ў Бел. філіяле Энергет. ін-та імя Г.М.Кржыжаноўскага. З 1978 у Бел.н.-д. і праектным ін-це энергетыкі прам-сці (з 1978 заг. аддзела, з 1989 гал.навук. супрацоўнік). Навук. працы па пытаннях надзейнасці цеплаэнергет. установак, экалогіі энергетыкі.
Тв.:
Экспериментальные работы на парогенераторах. М., 1971;
Теплохимические процессы в газовом тракте паровых котлов. М., 1981;
Защита атмосферы от выбросов энергообьектов. М., 1992.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СА́ВУШКІН Ігар Аляксандравіч (н. 5.6.1935, Масква),
бел. вучоны ў галіне ядз.энергетыкі. Д-ртэхн.н. (2000). Скончыў Маскоўскі інж.-фіз.ін-т (1959). У 1963—75 і з 1983 у Ін-це ядз.энергетыкіАН Беларусі (з 1983 заг. аддзела). У 1975—83 у Мінскім пед. ін-це. З 1992 у Ін-це праблем энергетыкіНац.АН Беларусі (заг. аддзела, з 1996 заг. лабараторыі). Навук. працы па фізіцы ядз. рэактараў, ізатопных тэхналогіях, радыяцыйным маніторынгу і ахове навакольнага асяроддзя. Распрацаваў безадходную тэхналогію атрымання радыефармакалагічнага прэпарату «Тэхнецый-99м».
Тв.:
Прикладная ядерная физика. Мн., 1980 (разам з А.К.Красіным, Я.П.Пятраевым);
Радиационно-химическая очистка сточных вод и выбросных газов. Мн., 1985 (разам з Я.П.Пятраевым, В.І.Уласавай);
Основы экологически чистой технологии получения технеция-99т. Мн., 2000.