ДЗІ́КІНСАН ((Dickinson) Эмілі Элізабет) (10.12.1830, г. Амхерст, штат Масачусетс, ЗША — 15.5.1886),
амерыканская паэтэса. Вучылася ў жаночым каледжы; з 1854 у добраахвотным пустэльніцтве ў Амхерсце. Напісала каля 2000 вершаў, але дала дазвол апублікаваць толькі 7 (надрук. 5). Завяшчала знішчыць свой архіў, але ў 1890 выдадзена яе паэт.кн. «Вершы». Цікавасць да творчасці і асобы Дз. зноў узнікла ў 1910-я г. ў часы т. зв. «паэтычнага Рэнесансу» ў ЗША. Асн. тэмы яе творчасці — каханне, жыццё і смерць, прырода. Эксперыментавала з мовай (насычала яе неалагізмамі), адыходзіла ад традыц. граматыкі і сінтаксісу. Яе вершы грунтуюцца на творча пераасэнсаваных памеры і строфіцы пратэстанцкага гімна; выкарыстоўвала нечаканыя інверсіі, сімволіку колераў.
рускі літ.-знавец. Скончыў Петраградскі ун-т (1923). Праф. Ленінградскага і Саратаўскага ун-таў. Узначальваў групу па вывучэнні рус. л-ры 18 ст. пры Пушкінскім доме (Ін-трус. л-ры АНСССР у Ленінградзе). Яго працы вылучаюцца глыбокім пранікненнем у грамадска-літ. жыццё 18 ст., у іх цікавасць да паэтыкі і імкненне да сацыялагічнага вытлумачэння літ. з’яў. Яго працы пра А.Пушкіна і М.Гогаля пазначаны шырынёй сац.-гіст. аналізу.
Тв.:
Русская поэзия XVIII в. Л., 1927;
Русская литература XVIII в. М., 1939;
Пушкин и проблемы реалистического стиля. М., 1957;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАМІЯ́НІ ((Damiani) Даміяна) (н. 23.7.1922, Пасьяна ды Пардэноне, Італія),
італьянскі кінарэжысёр. Вучыўся ў Міланскай акадэміі прыгожых мастацтваў. З 1953 у кіно. У яго творчасці спалучаліся дзве тэндэнцыі — цікавасць да сац. і псіхал. праблем грамадства і цяга да вострасюжэтнага фільма з напружаным дзеяннем. Пазней яны аб’ядналіся ў серыі фільмаў пра сіцылійскую мафію і яе сувязь з палітыкамі: «Дзень савы» (1967, у сав. пракаце «Сава з’яўляецца днём»), «Прызнанне камісара паліцыі пракурору рэспублікі» (1971), «Следства скончана — забудзьцеся» (1972), «Чаму забіваюць суддзяў» (1975), «Я баюся» (1977), «Чалавек на каленях» (1979), «Папярэджанне» (1980; у сав. пракаце «Следства з рызыкай для жыцця») і інш. У сваіх фільмах Д. новымі маст. сродкамі прадаўжае традыцыі неарэалізму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛУЭ́КТАЎ (Уладзімір Аляксеевіч) (н. 12.4.1952, г. Дзісна Міёрскага р-на Віцебскай вобл.),
бел. кампазітар, піяніст. Скончыў Ленінградскую кансерваторыю (1976). З 1976 выкладаў у Пскоўскім і Наваполацкім муз. вучылішчах. З 1980 у Мінску. Яго творчасці ўласціва цікавасць да разнастайных жанраў і стыляў. Сярод твораў: мюзікл «Граф Монтэ-Крыста» паводле А.Дзюма (1985); сімф. паэма «Мцыры» паводле М.Лермантава (1976), андантэ «Вега» (1981), Сімфаньета (1982) для сімф.арк.; санаты № 1—5 для фп. (1978—87), фп. трыо (1981), 2 сюіты для фп., «Зборнік дзіцячых п’ес» (1988—94) для фп., 90 джазавых тэм, хары на вершы М.Багдановіча, П.Броўкі, М.Танка, С.Ясеніна, І.Нікіціна, А.Фета, песні на ўласныя вершы і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ánteilm -(e)s, -e
1) ча́стка, до́ля, пай; удзе́л
2) спачува́нне;
~ néhmen* (an D) выяўля́ць ціка́васць (да чаго-н.); браць удзе́л (у чым-н.)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
заціка́ўлены, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад зацікавіць.
2.узнач.прым. Які праяўляе або вырашае цікавасць да каго‑, чаго‑н. [Нор] усюды сустракаў зацікаўленыя позіркі, адусюль глядзелі на яго.Шамякін.Зыблюк у момант адхіснуўся ад Карніцкага і зрабіў такі ўважлівы выгляд, нібы ён самы зацікаўлены слухач.Паслядовіч.
3.узнач.прым. Звязаны практычнымі інтарэсамі з якой‑н. справай. Зацікаўленая асоба. Зацікаўленыя краіны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мутне́ць, ‑ее; незак.
1. Рабіцца мутным. Вада мутнее. □ Пацямнела. Значна пасінеў абшар. Далі пачалі мутнець і злівацца з сінню.Бядуля.Ноч паступова згушчалася, мутнела, на кукурузныя лісты клалася халаднаватая раса.Кулакоўскі.
2.перан. Станавіцца няясным, невыразным; зацямняцца (аб розуме, памяці). Урэшце пачала мутнець памяць. Дні блыталіся з начамі.Лупсякоў.Цікавасць перамешвалася ў мяне са страхам, ад якога мутнела ў галаве.Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыва́бнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць прывабнага; здольнасць прывабліваць, прыцягваць да сябе. Сіняя сівізна не пасавала да маладжавасці твару і тым не менш надавала яму мяккую прывабнасць.Хадкевіч.Прыпяць надае ўсёй гэтай мясцовасці чароўную прывабнасць.В. Вольскі.// Прыгажосць, мілавіднасць. Колькі разоў прыязджалі да .. [Эльзы] багатыя жаніхі, захапляліся яе прывабнасцю.Шчарбатаў.//Цікавасць, займальнасць. Янук з усіх сіл імкнуўся даказаць мне прывабнасць клоунскай прафесіі.Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
attention[əˈtenʃn]n.
1. ува́га; ува́жлівасць;
call/draw smb.’s attention to smth. прыцягну́ць ува́гу каго́-н. да чаго́-н., звярну́ць ува́гу каго́-н. на што-н.;
pay attention to smb./smth. звярну́ць ува́гу на каго́-н./што-н.;
Attention, please! Увага!
2. вялі́кая ўва́га; інтарэ́с; ціка́васць;
attract attention выкліка́ць ціка́васць;
be the centre of attention быць у цэ́нтры ўва́гі
3. до́гляд, нагля́д; кло́пат;
He was in need of medical attention. Яму патрабаваўся медыцынскі догляд.
4.mil. (у граматычным значэнні выклічніка) смі́рна! (каманда)
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
эро́тыка
(гр. erotikos = любоўны)
1) пачуццёвасць, цікавасць да аголенага цела, да палавых адносін;
2) адлюстраванне аголенага цела і палавых адносін у літаратуры, жывапісе, кіна- і фотамастацтве, а таксама творы, які змяшчаюць такое адлюстраванне.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)