Та́рка ’прадмет кухоннага ўжытку, які служыць для раздрабнення, расцірання’ (ТСБМ, Нас., Шымк., Касп., Растарг., Варл., Сержп. Грам., Арх. Вяр.), сюды ж ’дошка для мыцця бялізны’ (Сцяц. Сл., Сцяц.; ваўк., Сл. ПЗБ), ’церніца (лён церці)’ (трак., Сл. ПЗБ), ст.-бел. тарка ’тарка’: тарку купили в дорогу (1682 г., КГС); таркава́цьцерці на тарцы’ (Скарбы, Сцяшк., Янк. 2, Сл. ПЗБ, ЛА, 4), таркава́ць ’тс’ (ТС, ЖНС, Лекс. Бел. Палесся), таркава́ны ’сцёрты на тарцы’ (Сцяшк.; паст., швянч., Сл. ПЗБ; лун., Шатал.), таркава́ная ка́ша ’бабка (страва)’ (паст., ЛА, 4). Запазычана з польск. tarka ’кухонная прылада’ (Цвяткоў, Запіскі, 2, 58).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

То́рыць ’хадзьбой, яздой пракладваць дарогу’ (ТСБМ, Ласт.), ’ісці, накіроўвацца’ (Сцяшк. Сл.). Укр. тори́ти, торува́ти ’утоптваць, пракладваць дарогу’, рус. тори́ть ’пракладваць баразну, сцежку, дарогу частай хадзьбой’, польск. torować ’тс’, utorować ’пракласці дарогу’, чэш. валаш. tořiť, ляш. torovať se, славац. torovať ’пакідаць след пасля сябе’, харв. чак. tòriti ’загнойваць’, ’выпаражняцца (пра скаціну)’. Прасл. *toriti ’пракладваць дарогу, сцежку’, з якім Буга (Rinkt., 2, 630) звязвае ўсх.-літ. tarýti ’вымаўляць, гаварыць’, літаральна — ’церці языком’; гл. таксама Фасмер, 4, 83. Разглядаецца як ітэратыў ад *tertiцерці’, мажліва, і прасл. *tariti, гл. тары́ць (Варбат, Этимология–1970, 58).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тры́хі ў рыфмаваным выразе тры́хі да мні́хі ‘пра дарэмную трату часу’ (брагін., З нар. сл.). Параўн. укр. три́хи ‘трэнне; мітусня, клопат’, рус. три́ха, тры́ха ‘працёртая рэдзька’, ‘бульба, якая засталася на зіму ў зямлі’, што схіляе да думкі пра вытворчасць ад церці (аналагічна ЕСУМ, 5, 558). Другая частка выразу мае тыповы для рыфмовак пачатак з губным м і, відаць, блізкая па семантыцы да першай, магчыма, ад мяць, мну, як церці, тру (гл.), і ў такім выпадку толькі фармальна набліжаецца да мні́хі (< польск. mnich ‘манах’). Семантыка выразу дэманструе іранічныя адносіны да падобных заняткаў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Старава́ць ‘скамячыць’, старава́ны ‘скамечаны’ (Сцяшк. Сл.), ст.-бел. старовати ‘гнясці’ (Ст.-бел. лексікон). Магчыма, звязана чаргаваннем галосных з тор, церці, гл.; параўн. рус. дыял. соста́рить ‘ударыць’, параўн. Варбат, Зб. Вінаградаву₂, 81–82. Параўн. та́рыць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ватры́на ’астаткі зерня пасля абмалоту разам з астаткамі калосся’ (КЭС). Параўн. во́трына ’мякіна, палова’ (Бяльк.). Рус. дыял. во́три́на, во́тра, во́тря ’тс’. З *otьra, *otьrja да *ter‑церці’ (Міклашыч, 353; Далабко, ZfslPh, 3, 130; Фасмер, 1, 358).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Мелава́ць, мелова́ць ’гнесці, таптаць, мясіць’ (ТС). Польск. велікапольск. międlowacцерці лён’, варм.-мазур. tarlica międlowna ’церніца’. Утворана ад наз. mędlo, якое да męti ’мяць, мясіць’. Аб пераходзе ę > бел. я > е гл. Карскі, 1, 104–105.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Муры́жыцьцерці’, ’няўмела вастрыць’, ’сварыцца, грызці’ (Юрч.), ’цягаць туды-сюды’ (Бяльк.). Рус. пенз., ленінгр. муры́жить ’нудна лаяць’, муры́сать ’мучыць, тузаючы, торгаючы’, варон. мура́жить ’лаяць’, кастр. мурзова́ть ’даводзіць каго-небудзь гульнёй да стомы’, перм. мурлы́жить ’здзекавацца’. Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трыно́ска ‘кішэнная хустачка, насоўка’ (астрав., Сл. рэг. лекс.; паст., Рэг. сл. Віц.). Відаць, іранічнае заходнебеларускае ўтварэнне ад церці (гл.) і нос з суф. ‑ка, як у насоўка ‘хусцінка’. Параўн. падобнае асіп. падно́сьнік ‘насоўка’ (Воўк-Лев., Татарк.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тырту́н ‘бульбяная каша’ (Сл. Брэс.), сюды ж тырту́шка ‘тарка’ (Сл. Брэс.; кобр., ЛА, 4), тэрту́шка ‘тс’ (жабін., кобр., ЛА, 4). Да заходнепалескіх утварэнняў ад тэ́рты, тэ́ртэцерці’, у якіх тэ́ ў ненаціскных складах часта пераходзіць у ты‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

цёрты, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад церці.

2. у знач. прым. Размяты, растоўчаны на парашок, у дробную аднародную масу. Цёртыя фарбы. Цёртая салома. □ А маці ўсё чакала, перасыпала цёртым самасадам сынавы кашулі і цёмна-сіні касцюм. Б. Стральцоў.

3. перан.; у знач. прым. Разм. Які многа бачыў у жыцці; бывалы, вопытны. Многія з выхаванцаў, што паступілі ў дзетдом у апошні час, былі хлопцы цёртыя. Нядзведскі. Як чалавек цёрты, развіты, садоўнік разбіраўся ў людзях, меў падыход да іх. Лось.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)