крышталі, утвораныя з малекул, звязаных паміж сабой слабымі Ван-дэр-Ваальса сіламі або вадароднай сувяззю. Унутры малекул сувязь паміж атамамі больш моцная, звычайна кавалентная, таму фазавыя ператварэнні М.к. (плаўленне, узгонка, паліморфныя пераходы) адбываюцца без разбурэння асобных малекул.
Большасць М.к. — крышталі арган. злучэнняў (нафталін і інш.); М.к. ўтвараюць некаторыя простыя рэчывы (H2, галагены, N2,O2, S8), бінарныя злучэнні тыпу CO2, металаарган. злучэнні, некаторыя комплексныя злучэнні. Да М.к. адносяцца крышталі многіх палімераў, у т. л. бялкоў і нуклеінавых кіслот. Для М.к. характэрны нізкія т-ры плаўлення (ад -150 да -350 350 °C), вялікія каэф. цеплавога расшырэння, вял. сціскальнасць, малая цвёрдасць. Большасць М.к. пры звычайнай т-ры — дыэлектрыкі, некаторыя М.к. (напр., арган. фарбавальнікі) — паўправаднікі. Гл. таксама Міжмалекулярнае ўзаемадзеянне.
Літ.:
Китайгородский А.И. Молекулярные кристаллы. М., 1971.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПОЛІМЕТАКРЫЛА́ТЫ,
сінтэтычныя палімеры, прадукты полімерызацыі складаных эфіраў метакрылавай к-ты (метакрылатаў). Агульная ф-ла [—CH2——C(CH3)(COOR)—]n; найважн. поліалкілметакрылаты, у якіх R — алкільны радыкал нармальнай будовы (CH3, C2H5 і інш.).
Аморфныя шклопадобныя (R — алкіл з 1—3 атамамі вугляроду), эластычныя (2—14 атамамі) ці воскападобныя крышт. рэчывы. Маюць больш высокія т-ры шклавання і цвёрдасць, чым поліакрылаты з тым ж R (напр., т-ра шклавання поліметылакрылату 8 °C, поліметылметакрылату 105—110 oC). Раствараюцца ў складаных эфірах, у т. л. ва ўласных манамерах, хлараваных і араматычных вуглевадародах. Устойлівыя да ўздзеяння вады, разбаўленых раствораў кіслот і шчолачаў, святла і кіслароду. Выкарыстоўваюць П., а таксама супалімеры метакрылатаў з метакрылавай к-той для вытв-сці безасколачнага шкла (гл.Шкло арганічнае), вырабу пратэзаў (хірургія, стаматалогія), як аснову лакаў і кляёў (гл.Акрылавыя клеі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
*Жвары́га, жворы́га ’надакучлівы чалавек’ (іван., Нар. лекс., 195). Суфікс ‑ыга быццам бы ўказвае на аснову жвар‑, аднак яна выразна не суадносіцца з іншымі словамі. Калі дапускаць суаднясенне з жв‑ у шэрагу слоў, маючых значэнне балбатання, надакучлівай размовы (жвіндзіць, жвянькаць), застаецца няясным ‑n‑ і цвёрдасць‑в‑. Не выключана іншае тлумачэнне кораня (параўн. жывы, жабрак). Няясна.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
пастая́нства, ‑а, н.
1. Няспыннасць, нязменнасць. Зіна цвёрда верыць у пастаянства тутэйшых сцяжын і дарог, у пастаянства людскіх звычак.Палтаран.
2. Вернасць, адданасць чаму‑н.; цвёрдасць у чым‑н. Пастаянства ў густах. □ «Я не прыхільнік пастаянства, такі ўжо звычай, ведаеце, мой — сягоння — да адной, а заўтра — да другой».Корбан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
МЕТАЛІ́ДЫ, металічныя злучэнні,
хімічныя злучэнні металаў паміж сабой (інтэрметаліды), а таксама металаў (пераважна пераходных) з неметаламі (карбіды, нітрыды, сульфіды і інш.).
Звычайна М. існуюць у пэўнай вобласці канцэнтрацый кампанентаў, т. зв. вобласці гамагеннасці. Іх састаў і структура абумоўлены становішчам элементаў у перыяд. сістэме, іх атамнымі радыусамі і электраадмоўнасцю; састаў звычайна не адпавядае фармальнай валентнасці элементаў. Для большасці М. характэрна пераважна металічная сувязь. Паводле колькасці элементаў адрозніваюць М. падвойныя (напр.. CuAu, AlCu3, TiC), патройныя (напр., CuInSe2, Cu2Mo6S8) і складаныя (напр., высокатэмпературныя аксідныя звышправаднікі BaYCu3O0,65+x пры 0,23 < x < 0,3). Інтэрметаліды ў параўнанні з чыстымі металамі маюць меншую электра- і цеплаправоднасць, больш высокія т-ры плаўлення і цвёрдасць; многія вызначаюцца нізкай пластычнасцю. Для злучэнняў металаў з неметаламі, як правіла, характэрны паўправадніковыя ўласцівасці. Выкарыстоўваюць М. як магнітныя і паўправадніковыя матэрыялы, звышправаднікі, кампаненты высокатрывалых канстр. матэрыялаў і гарачатрывалых сплаваў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Stárrheitf -
1) нерухо́масць
2) цвёрдасць, непахі́снасць, упа́ртасць
3) закасцяне́ласць, нерухо́масць
4) жо́рсткасць (характару)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
гартава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; незак., каго-што.
1. Надаваць цвёрдасць, пругкасць, трываласць шляхам моцнага награвання і хуткага ахаладжэння.
2.перан. Выхоўваць стойкасць, вынослівасць, здольнасць пераносіць цяжкасці, неспрыяльныя ўмовы. Мы з пароды мужнай, працавітай, Гартавалі нас цяжкія бітвы.Панчанка.Мінулае было нялёгкім, але яно не толькі прыгнечвала, яно і вартавала.Ліс.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
загарто́ўкаж.
1. (дзеянне) (Áb)härten n -s, Stählung f -;
2. (цвёрдасць сплаву) Härte f -, -n;
3.перан. (трываласць) Stándhaftigkeit f -, Wíderstandsfähigkeit f -
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Сы́зы ’шызы’ (Касп., Растарг., Шн. 2), ’не адбелены (пра лён)’ (Сл. ПЗБ), сы́зый ’шызы, сінявата-цёмны’ (Бяльк.). Гл. шызы. Карскі (1, 357) цвёрдасць зычных у пачатковым складзе тлумачыць украінскім або польскім уплывам, параўн. укр.си́зий, адпаведная польская форма адсутнічае, чаму, аднак, пярэчыць лінгвагеаграфія названых формаў. Да этымалогіі параўн. сізаваро́нка ’птушка сіваграк, Coracias garrulis L.’ (ЛА, 1) і сіваваро́нка ’тс’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
гартава́ць
(польск. hartować, ад ням. harten)
1) надаваць цвёрдасць, трываласць металу шляхам моцнага награвання í раптоўнага ахаладжэння;
2) перан. выхоўваць стойкасць, вынослівасць, здольнасць пераносіць цяжкасці.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)