навуча́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле дзеясл. навучаць — навучыць (у 1 знач.). // Прывіццё якіх‑н. ведаў, навыкаў. Працэс навучання. Політэхнічнае навучанне.

2. Разм. Парада павучальнага характару. — Ты можа б кінуў ужо чытаць мне свае навучанні?.. — гнеўна кінула.. [Лена] вачамі на брата і выйшла. Лынькоў. [Крысціна] цвёрда памятала матчына навучанне. Васілевіч.

•••

Вочнае навучанне — навучанне з пастаянным наведваннем заняткаў (у адрозненне ад завочнага).

Ланкастэрская сістэма навучання гл. сістэма.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

устрыма́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

1. Стрымаць сябе ад якіх‑н. дзеянняў, адмовіцца ад чаго‑н. [Крыскавец] памкнуўся быў выключыць тэлевізар, але ўстрымаўся. Хадановіч. Акінуўшы вокам кампанію і тую гарэлку, якая стаяла на стале, Лабановіч цвёрда пастанавіў не піць, бо нейкае пачуванне засцярогі падказвала яму ўстрымацца. Колас.

2. Ухіліцца, не прыняць удзелу (у галасаванні). Колькі ўстрымалася пры галасаванні — не падлічвалі, важна было,.. што ніхто не галасаваў супроць. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уця́міць, ‑млю, ‑міш, ‑міць; зак., што і з дадан. сказам.

Разм. Зразумець сэнс, змест чаго‑н. Пытанне прагучала нечакана, і Вера не адразу ўцяміла, пра што гаворыць вяснушкаваты, кірпаносы хлапец. Асіпенка. Маці ніяк не магла ўцяміць усяго таго, што так нечакана здарылася. Ставер. // Поўнасцю, да канца ўсвядоміць што‑н. Прашу, калегі, цвёрда ўцяміць Святую мудрасць даўніх год: Малая кропля крышыць камень, Цярплівасць — сцены перашкод. Бачыла.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ту́пкі1 ‘цвёрды, не вязкі (грунт)’, ‘добра ўбіты, утаптаны’ (ТСБМ; Сцяц.; в.-дзв., Шатал.; гродз., стаўб., карэліц., З нар. сл.; навагр., Нар. словатв.), ‘цвёрды, гладкі’ (Сцяшк. Сл.); ту́пка, ту́пкоцвёрда, роўна’ (Сцяшк. Сл.; Сл. ПЗБ), ‘там, дзе можна прайсці без цяжкасці, без рызыкі; утаптана, уходжана’ (слонім., Нар. лекс.), ту́пко ‘мелка, неглыбока (дзе можна прайсці балота)’ (Зайка Кос.; ганц., Ск. нар. мовы). Да ту́пкаць (гл.); верагодна, па фанетычных прычынах (змешванне у з о̂ закрытым) ідэнтыфікуецца з то́пкі ‘цвёрды (аб дне ракі)’ (Некр. і Байк., Янк. 2; уздз., Сл. ПЗБ) насуперак то́пкі ‘гразкі, багністы’ (ТСБМ, Сцяшк., ТС, Бяльк.), што выводзіцца з тапіць1 (гл.). Аналагічна тупко́е сала ‘тлустае’ (ЛА, 4), параўн. то́пкі ‘які пры смажанні дае шмат тлушчу’, што выводзіцца з тапіць2 ‘расплаўляць, тапіць’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

засво́іць, ‑свою, ‑своіш, ‑своіць; зак., што і з дадан. сказам.

1. Успрыняўшы што‑н. новае або чужое, зрабіць уласцівым, прывычным для сябе. Засвоіць правілы паводзін. □ Каліноўскі цвёрда засвоіў ад вялікіх рускіх рэвалюцыянераў-дэмакратаў.., што адзіным сродкам знішчэння самаўладства і ліквідацыі памешчыцкага землеўладання з’яўляецца ўзброенае паўстанне. Лушчыцкі.

2. Добра зразумеўшы што‑н., запомніць, вывучыць. Засвоіць курс сярэдняй школы.

3. Перапрацаваўшы, увабраць у сябе, спажыць (пра пажыўныя рэчывы). Засвоіць пажыўныя рэчывы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хро́мавы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да хрому, які змяшчае ў сабе хром (у 1 знач.). Хромавая сталь. Хромавая фарба. Хромавая руда.

2. Які праводзіцца пры дапамозе хрому (у 1 знач.). Скура хромавага дублення.

3. Які з’яўляецца хромам (у 3 знач.). Хромавая скура. // Зроблены з хрому. [Стафанковіч] быў апранут у шматкішэнны фрэнч.. і хромавыя зграбныя боты на высокіх абцасах. Чорны. Цвёрда ступаючы хромавымі ботамі па пяску, старшыня рушыў у праўленне. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

nverzagt

1. a бясстра́шны, му́жны;

sei ~! не бо́йся!

2. adv адва́жна, бясстра́шна;

~ in die Zkunft blcken упэўнена [пэўна] глядзе́ць у бу́дучыню;

~ hffen цвёрда спадзява́цца

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

блы́таць, -аю, -аеш, -ае; -аны; незак.

1. што. Бязладна пераплятаць (пра ніткі, валасы і пад.).

Б. валасы.

2. Гаварыць, расказваць без лагічнай сувязі; памыляцца.

3. Памылкова прымаць адно за другое.

Б. блізнят.

4. Не цвёрда разбірацца ў чым-н.

Б. словы.

Б. даты.

5. Расстройваць, разладжваць.

Б. планы.

6. Наўмысна ўскладняць, рабіць незразумелым.

Б. сляды (таксама перан.: старацца адвесці падазрэнне).

7. Умешваць каго-н. у якую-н. непрыемную справу.

|| зак. заблы́таць, -аю, -аеш, -ае; -аны (да 1, 5 і 6 знач.), зблы́таць, -аю, -аеш, -ае; -аны (да 1—6 знач.), пераблы́таць, -аю, -аеш, -ае; -аны (да 1—4 і 6 знач.) і ублы́таць, -аю, -аеш, -ае; -аны (да 7 знач.).

|| наз. блы́танне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наме́рыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; зак.

1. з інф. Займець намер што‑н. зрабіць. Намерыцца паехаць у падарожжа. □ Рыгор Яўхімавіч цвёрда намерыўся заўтра ж пагутарыць з .. Дашчынскай. Асіпенка. Набраўшы вады, дзяўчына ўжо звыкла намерылася пацягнуць вочап і раптам адумалася. Мележ.

2. Нацэліцца; падняць што‑н. для выстралу, удару і пад. Ён намерыўся і стрэліў. □ [Вайсковец:] — Я падпусціў .. [чалавека] на крокаў дзесяць, намерыўся і шпурнуў у яго сякерай — іншай зброі ў той момант са мной не было. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чыстата́, ‑ы, ДМ ‑стаце, ж.

Уласцівасць і стан чыстага (у 1, 4, 5, 6, 7, 8 і 9 знач.). Чыстага мовы. □ Першае, што кінулася Пракопу ў вочы, быў узорны парадак і чыстата на дварэ і каля будынкаў. Колас. Маўчала [асака] над чыстатой вады. Чорны. Цвёрда і настойліва ажыццяўляючы ленінскую знешнюю палітыку, Камуністычная партыя і Савецкі ўрад паслядоўна адстойваюць чыстату яе прынцыпаў. «Звязда». «Пранясі праз годы чыстату юнацтва, запал, нязгасную прагу да ведаў». Мыслівец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)