апрану́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак., каго-што.

1. Адзець каго‑н. [Маці] апранула малую і паставіла за стол на лаву. Брыль. // Адзець, нацягнуць на сябе якую‑н. вопратку. Пад дзень.. [Толіку] стала холадна, і ён апрануў кажух. Чорны. Васіль Дзянісавіч надзеў халат, апрануў паліто, глыбей насунуў кепку і ўзяў у рукі партфель. Мележ.

2. Забяспечыць неабходнай вопраткай. Апрануць сям’ю.

3. Адзець прыгожа, выстраіць. Апрануць як на баль.

4. перан. Пакрыць. Веснавая цёплая ноч толькі што апранула зямлю і раскідала свае таемныя чары. Колас.

5. перан. Увасобіць што‑н. у якой‑н. форме. Апрануць мядзведзем.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шарэ́ць, ‑эе; незак.

1. Станавіцца шэрым. Твар у .. [Севы] шарэў, калі ў такія хвіліны даводзілася гаварыць з бацькам. Карпаў. Неба шарэла. Было вельмі холадна. Мележ.

2. Выдзяляцца сваім шэрым колерам, віднецца. Пераезд у нізіне ўжо ледзь шарэў у вячэрнім паўзмроку. Быкаў. Зрабілася яшчэ больш цёмна, толькі шарэлі ў цемры шыбы вокнаў. Асіпенка.

3. безас. Світаць або змяркацца. Бярэцца на досвітак. Прыкметна шарэе, але хмары густа зацягваюць і без таго хмурнае неба, — мусіць, будзе мяцеліца. Сачанка. Унізе, ля зямлі, шарэла: надыходзіў вечар — хутка, па-зімоваму, адразу ж пасля паўдня. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шэ́рхнуць, ‑не; незак.

1. Станавіцца цвёрдым, падсыхаць (пра глебу і пад.). Коса, з-пад ветру, пасыпаліся снежныя крупы, і зямля пад нагамі стала .. шэрхнуць. Ракітны. Над Лужаснам успыхвалі ракеты. Іх дрыготкае святло клалася на дарогу. На ёй шэрхлі лужыны. Новікаў.

2. Нямець, дзеравянець (пра цела і яго часткі). Фінця Паўлаўна раптам адчула, як усё яе цела шэрхне. Няўжо надышоў канец? Грамовіч. Не трэба, Ніна — у .. [Барыса] пачаў шэрхнуць язык. — Дзякую за падтрымку. Шлег. Пасля званка [вучні] чакалі Чаславу Карлаўну.., прыслухоўваючыся, як у вадасцёкавай трубе холадна, аж шэрхне скура, шуміць дажджавая вада. Адамчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мочьII сущ., разг. моц род. мо́цы ж., мн. нет; сі́ла, -лы ж.;

во всю мочь, изо всей мо́чи, что есть мо́чи на ўсю моц;

мо́чи нет сіл нестае́;

мо́чи нет, как хо́лодно не вы́трываць, як хо́ладна;

не в мочь не пад сі́лу.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

стацьI

1. (зрабіцца) wrden* vi (s);

стаць звыча́йным zur Gewhnheit wrden;

стала хо́ладна es ist kalt gewrden;

стаць наста́ўнікам Lhrer wrden;

стаць ахвя́рай каго, чаго j-m, iner Sche (D) zum pfer fllen*;

2. безас кніжн (каго-н, чаго-н з адмоўем) dahnschwinden* аддз vi (s);

яго́ не стала er ist gestrben [verscheden]

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

О́тхлань ’супакаенне душы на тым свеце, чысцец’ (Нас., Багд., Федар. I). Параўн. вотхлань (гл.) ’чысцец’ (Шэйн. 2). Значэнне ’чысцец’ не зусім дакладнае. Федароўскі (1, 221) дае для гэтага слова наступны кантэкст: «У ночы між Усіх святых а Задушным днём, душы змарлые з неба, з пекла, з атлхлані і з чысьца прыходзяць да дому», з якога відаць, што отхлань і чысцец — розныя сферы таго свету. Насуперак Булыку (Запазыч., 232) нічога агульнага з польск. otchłań ’бездань’ не мае. Аб гэтым сведчаць іншыя значэнні гэтага слова і ў першую чаргу ’адпачынак, перапынак’ (Нас.). Параўн. без атхлані ’без перапынку’ (Нас., Яруш.). Не даваць атхлану ’адбывацца бесперапынна’. Звязана па паходжанню з адхлан (гл.) ’адпачынак, перапынак’ (Нас., ТС), ’прахалода, халадок’ (Нас.). Магчыма, што ў ТС (3, 290) прадстаўлена таксама гэта другое значэнне: не даваць атхлану ’не даваць прахалоды’. Параўн. адзіны кантэкст: «Дождж не дае нам атхлану». Тады ўся гэта група слоў да *ад‑халод‑нь/*ад‑халод‑н. Параўн. халоннахоладна’, халонны ’халодны’ (Бяльк., 470), гл. халонуць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

маро́з, ‑у, м.

1. Моцны холад, сцюжа. Мароз браўся мацней, гулка біў у сцены. Лынькоў. Пёк добры мароз, хоць і быў ужо красавік месяц. Шамякін. // Тэмпература паветра ніжэй нуля. Два градусы марозу. // Месца, дзе вельмі холадна, сцюдзёна. Вынесці мяса на мароз. Прыйсці з марозу. // Іней, наледзь на шыбах. Люда сядзела ў кутку, каля зацягнутага марозам акна. Брыль.

2. звычайна мн. (маразы́, ‑оў). Халоднае надвор’е з вельмі нізкай тэмпературай. Маласнежная зіма, маразы, ранні прыход вясны стварылі пэўныя цяжкасці ў правядзенні палявых работ. «Звязда».

•••

Дзед Мароз гл. дзед.

Мароз па скуры (па спіне) ідзе (прайшоў, прабег) — пра адчуванне холаду ад страху, моцнага хваляванне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

świeżo

1. толькі што; нядаўна;

świeżo kupiony — нядаўна куплены;

2. бадзёра, свежа;

świeżo wyglądać — выглядаць бадзёра (свежа);

3. ядрана, холадна;

świeżo na dworze — на дварэ ядрана;

świeżo przybyły — толькі што прыбылы; які нядаўна прыбыў; новапрыбылы; новапрыезджы

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

гурт, ‑у, М ‑рце, м.

1. Натоўп, група людзей. [Сцяпан] убачыў на дарозе вялікі гурт дзяўчат-жней, якія вярталіся з поля. Шамякін. Гурт дзяцей вясёлых На урок спяшаецца, Леніну ля школы Кажа: — Добрай раніцы! Карызна.

2. Статак буйной рагатай жывёлы, авечак, чарада птушак і пад. У стэпе шэрым, дзе прайшлі дажджы, Гурты авечак шэрых, як аблокі. Калачынскі. Дзяўчына белакурая Гусіны гурт пасе. Хведаровіч. // Група якіх‑н. аднародных прадметаў. Па небе наперагонкі беглі шэрыя хмары, збіраліся ў гурт, і калі хавалася сонца, было холадна, праймаў вецер да касцей. Гурскі. Гурт грыбоў Перапялёсых Сеў ля пнёў, Імхом аброслых. Калачынскі.

3. у знач. прысл. гу́ртам. Сумесна, групай; усе разам. Хлапчукі гуртам узяліся цягнуць лодку да берага. Дуброўскі.

[Польск. hurt.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наві́снуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

1. Спусціцца, звесіцца нізка над чым‑н., на што‑н. Вунь навіслі нізка Вербы над вадою. Журба. Шапкі на галаве ў.. [Юркі] не аказалася,.. і пасмы чорных пераблытаных валасоў навіслі на самыя вочы. Васілёнак.

2. Распасцерціся, апусціцца, размясціцца нізка над чым‑н. [Туман] згусціў паветра, павіс над зямлёй, як полаг. Няхай. Над возерам навісла вялізная чорная хмара, стала холадна. Гурскі. Шэрае неба нізка павісла над зямлёю. Васілеўская. / Аб ночы, цішыні і пад. Над ціхай талаю зямлёю Навісла ночка той парою. Колас.

3. перан. Узнікшы, з’явіўшыся, пачаць пагражаць каму‑, чаму‑н. Над краінай навісла пагроза вайны. □ Нейкі здраднік данёс фашыстам, што Дулеба пайшоў у партызаны, і над яго сям’ёй навісла небяспека. Шчарбатаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)