раздзел матэматыкі, у якім вывучаецца раскладанне функцый у трыганаметрычныя шэрагі і інтэгралы. Класічны гарманічны аналіз узнік у 18—19 ст. пад уплывам фіз. задач і стаў самаст.матэм. дысцыплінай у канцы 19 — пач. 20 ст. Далейшае развіццё прывяло да ўстанаўлення сувязей гарманічнага аналізу з агульнымі праблемамі тэорыі функцый і функцыянальнага аналізу. Метады гарманічнага аналізу выкарыстоўваюцца ў тэорыі імавернасцей, тэорыі дыферэнцыяльных і інтэгральных ураўненняў і інш.
Сутнасць класічнага гарманічнага аналізу ў раскладанні перыядычных функцый у збежныя Фур’е шэрагі, каэфіцыенты якіх у некат. выпадках вылічаюцца па Эйлера—Фур’е формулах, калі функцыя зададзена складаным выразам, табліцай або графікам — лікавымі, графічнымі і інш. метадамі набліжанага інтэгравання або з дапамогай спец. прылад — гарманічных аналізатараў. Неперыядычная функцыя (пры пэўных умовах) выражаецца ў выглядзе Фур’е інтэграла, што апісвае яе як суму бясконца малых гарманічных кампанентаў, параметры якіх вызначаюцца Фур’е пераўтварэннем.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНТЭГРА́ЛЬНАЕ ЗЛІЧЭ́ННЕ,
раздзел матэматыкі, які вывучае ўласцівасці, спосабы вылічэння і дастасаванні інтэгралаў. Асн. паняцці: нявызначаны інтэграл і вызначаны інтэграл. Разам з дыферэнцыяльным злічэннем складае курс матэм. аналізу (ці аналізу бясконца малых).
І.з. ўзнікла з задач на вызначэнне плошчаў і аб’ёмаў. Найб. блізка да сучаснага разумення інтэгравання падышоў Архімед (3 ст. да н.э.). Стваральнікі І.з. І.Ньютан і Г.Лейбніц незалежна адзін ад аднаго пабудавалі інтэгральнае і дыферэнцыяльнае злічэнні і ўстанавілі іх узаемную абарачальнасць. Далейшае развіццё І.з. звязана з працамі Л.Эйлера, А.Кашы, Б.Рымана, А.Лебега, Т.І.Стылцьеса, А.М.Калмагорава і інш. Вылічэнне інтэгралаў (гл.Інтэграванне) толькі ў рэдкіх выпадках выконваецца непасрэдна па формулах (напр., шляхам абарачэння формул дыферэнцавання) — некат. інтэгралы нават ад параўнальна простых функцый нельга выразіць праз элементарныя, напр., інтэграл імавернасці. І.з. служыць крыніцай узнікнення новых (трансцэндэнтных) функцый (інтэгральнага сінуса, інтэгральнага лагарыфма і інш.). Для такіх функцый створаны табліцы значэнняў. Гл. таксама Графічныя вылічэнні, Набліжанае інтэграванне, Лікавыя метады.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЯЎЛА́СНЫ ІНТЭГРА́Л,
абагульненне класічнага паняцця вызначанага інтэграла на выпадак неабмежаваных функцый і функцый, зададзеных на бясконцым прамежку інтэгравання. Задачы, якія зводзяцца да Н.і., у геам. форме разглядалі Э.Тарычэлі і П.Ферма (1644), дакладныя вызначэнні даў А.Кашы (1823). Н.і. мае дастасаванні ў многіх галінах матэм. аналізу, матэм. фізіцы, тэорыі імавернасцей і інш.
Н.і. атрымліваецца з вызначанага інтэграла з дапамогай лімітавага пераходу. Напр., калі функцыя 𝑓(x) інтэгравальная на любым канечным адрэзку [a, N] і існуе
, то яго наз. Н.і. функцыі 𝑓(x) на інтэрвале [а, ∞) і абазначаюць
. У гэтым выпадку гавораць, што Н.і. збягаецца. Калі такі ліміт не існуе, то гавораць, што Н.і. разбягаецца У некаторых выпадках разбежнаму Н.і. можна прыпісаць пэўнае значэнне, напр., калі інтэграл разбягаецца, але існуе
, то Aназ.гал. значэннем Н.і. і абазначаюць
. Аналагічным спосабам разглядаюцца Н.і. ад неабмежаваных функцый.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭЦЭНТРАЛІЗА́ЦЫЯ (ад дэ... + цэнтралізацыя),
перадача функцый кіравання ад цэнтр. органаў улады мясц. органам, пашырэнне кола паўнамоцтваў ніжэйшых органаў кіравання за кошт вышэйшых; ліквідацыя або паслабленне цэнтралізацыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАХЕКСІ́Я (грэч. kachexia, ад kakos дрэнны + hexis стан),
крайняя ступень знясілення арганізма, якая характарызуецца рэзкім схудненнем, знясіленнем, фіз. слабасцю, атрафіяй, зніжэннем фізіял.функцый, астэнічным, пазней апатычным сіндромам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Калі́сь ’некалі, у мінулым, даўней’ (БРС, ТСБМ, Бяльк.; дзярж.; КЭС; Нас.), ’калі-небудзь, у будучым’ (ТСБМ), калісьці ’некалі, у мінулым, даўней’ (БРС, ТСБМ; дзярж., КЭС). У Насовіча ў форме коли‑сь‑то. Сл. паўн.-зах. адзначае формы калісь, колісь, колесь, колысь ’некалі, даўней’, калісьці, калісьця ’тс’. У ТСколісь і коліся ’тс’. Укр.колись, рус.колись (смал., зах.-бран., куйбыш.), колись‑то (курск., смал.). Відавочная бел.-укр. інавацыя, да koli (гл. калі), -сь, відаць, займеннікавага паходжання, параўн. Сразнеўскі, I, 772. Адносна функцый лексемы гл. спецыяльна ESSJ SG, 2, 356–357.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
АДВАРО́ТНАЯ ФУ́НКЦЫЯ да функцыі y=, функцыя x=φ(y), што атрымліваецца з зададзенай функцыі , калі з ўраўнення =y выразіць x праз y. Напр., x=lny — адваротная функцыя для y=ex, x=+√y — для y=x2(x≥0). Функцыі y= і x=φ(y) наз. ўзаемна адваротнымі. Вобласць вызначэння адной з дзвюх такіх функцый з’яўляецца вобласцю значэнняў другой і наадварот. Графікі ўзаемна адваротнай функцыі сіметрычныя адносна бісектрысы першага і трэцяга каардынатных вуглоў.
Графікі ўзаемна адваротных функцый y=𝑓(x) і y=F(x)
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРМАНА́ЛЬНАЯ РЭГУЛЯ́ЦЫЯ,
рэгуляцыя жыццядзейнасці арганізма жывёл і чалавека або яго асобных сістэм, якая ажыццяўляецца з дапамогай гармонаў; адна з сістэм самарэгуляцыі функцый, цесна звязана з нерв. і гумаральнай сістэмамі рэгуляцыі і каардынацыі функцый. Гармоны выдзяляюцца ў кроў залозамі ўнутр. сакрэцыі, разносяцца па ўсім арганізме і ўплываюць на стан і дзейнасць розных органаў і тканак. Гарманальная рэгуляцыя абмену рэчываў забяспечвае нармальнае функцыянаванне органаў і тканак. Пры ўдзеле гарманальнай рэгуляцыі ў выпадку неабходнасці адбываецца мабілізацыя магчымасцей арганізма. Напр., пры небяспецы і мышачным напружанні ўзмацняецца паступленне ў кроў адрэналіну, які павышае ўзровень цукру ў крыві і павялічвае забеспячэнне крывёй сэрца і мозга.
бел. матэматык. Д-рфіз.-матэм.н. (1990), праф. (1991). Скончыў Адэскі ун-т (1971), дзе і працаваў у 1972—93. З 1993 у БПА, з 1998 у БДУ. Навук. працы па тэорыі функцый рэчаіснай пераменнай, тэорыі функцый камплекснай пераменнай, функцыянальным аналізе, тэорыі ўраўненняў з частковымі вытворнымі.
Тв.:
О гладкости примитивных Н.Н. Лузина и о теоремах Д.Е. Меньшова и Н.К. Бари // Матем. сб. 1987. Т. 134, № 3;
Точная оценка граничного поведения функций из классов Харди-Соболева в критическом случае // Матем. заметки. 1997. Т. 62, вып. 4.