1. Звязаны пук зжатых сцёблаў збажыны і некаторых іншых культур. [Аня] паволі перавязала хустку, устала са снапа, выпіла з гладышкі цёплай вады і падалася да сястры жаць.Мележ.Жанкі на густым жыце панажыналі па пяцьдзесят снапоў.Мурашка.//чаго. Вялікі пук, бярэмя якіх‑н. раслін. Цэлы сноп .. [кветак], белых, светла-ружовых, малінавых, стаяў на стале.Васілевіч.
2.перан.; чаго. Паток чаго‑н. (праменяў, іскраў і пад.), які разыходзіцца пучком. Майскае сонца высока стаяла ў ясным небе, кідала на зямлю снапы гарачых праменяў.Колас.Угору шугануў сноп іскраў.Ваданосаў.
•••
Як сноп (паваліцца, упасці і пад.) — усім целам, цяжка (паваліцца, упасці і пад.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
níeder
1.a
1) ні́зкі, невысо́кі
2) ніжэ́йшы
3) по́длы, ні́зкі
2.adv
1) уні́з;
~! лажы́ся!;
auf und ~уго́ру і ўніз
2) дало́ў, прэч;
~ mit (D)! дало́ў (каго-н., што-н.)!
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
breita шыро́кі; разле́глы;
zwei Méter ~ шырынёй два ме́тры;
◊
er hat éinen ~en Búckelразм. на яго́ мо́жна навалі́ць усё, што хо́чаш;
sich ~ máchen рассе́сціся; развалі́цца; (ёмка) уладкава́цца; разм. задзіра́ць нос уго́ру
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Натапы́рыць ’падняць, расставіўшы, пер’е; пышна адзецца’ (Нас.), ’настаражыць вушы; наставіць шэрсць, расставіць пер’е з перапуду, ад дажджу і пад.; растапырыць, ускалмаціць’ (Гарэц.), натопу́рыць ’наставіць, прыўзняць’ (ТС), натапы́рыцца, натупы́рыцца ’распусціць пер’е; надзьмуцца, разгневацца’ (Нас., Сл. ПЗБ; Ян.), натопу́рыцца ’тс’ (ТС), рус.натопы́рить ’падняць, паставіць дыбам пер’е, шэрсць; наставіць вушы; надуцца; пышна адзецца’, натопы́риться ’напыжыцца, ашчацініцца; надуцца, зазлаваць’, польск.дыял.natoperzyć, natoperzyć się ’тс’; сюды ж, відаць, і балг.дыял.натопо́ра, натопо́рвам ’паднімаць, задзіраць угору’. Паводле Пятлёвай (Этимология–1984, 200), на‑то‑пырить, на‑то‑пыриться пры параўнанні з на‑пыриться ’наткнуцца на што-небудзь вострае’ дазваляе вычляніць узмацняльны элемент ‑то‑, які ўяўляе сабой архаічны непрадуктыўны суфікс, параўн. смал.на‑то‑пы‑жить, на‑то‑пыжиться ’пышна апрануцца; ашчацініцца, прыняць ваяўнічы выгляд’; у такім разе да пы́рыць ’распіраць, пучыць’ (гл.). Аднак варыянты з іншым вакалізмам, якія сустракаюцца ў славянскіх мовах, параўн. прыведзеныя вышэй балгарскія словы і рус.дыял.топо́риться ’франціць’, растопо́рить ’рассунуць, растапырыць’, чэш.topořiti ’стаяць калом, не згінацца’ і інш. (Махэк₂, 647 лічыць зыходным корань stop‑, што параўноўвае з літ.stapìnti ’рабіць тугім, цвёрдым’), прымушаюць аднесці разглядаемыя словы да тапы́рыць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
óbenadv наве́рсе, уве́рсе, угары́;
bis ~ даве́рху;
nach ~уго́ру, угару́;
von ~ (heráb) зве́рху (уні́з);
j-n von ~ heráb behándeln [ánsehen*] звысо́ку глядзе́ць на каго́-н., ста́віцца да каго́-н. як да ніжэ́йшай істо́ты;
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
нож, нажа, м.
1. Прылада для рэзання, якая складаецца з ляза і ручкі. Зрабіўшы нажом метку на яліне, дзед важна стаў у баявую позу і падняў пісталет угору.Лынькоў.Шаройка бегаў сам на кухню, прыносіў відэльцы, нажы.Шамякін.
2. Рэжучая частка розных машын, інструментаў. Два калгаснікі завіхаліся каля сячкарні. Адзін падаваў салому ў жолаб пад зубы і нажы, а другі круціў кола спецыяльна прыстасаванаю ручкаю.Колас.
•••
Фінскі нож — кароткі з тоўстай рэжучай часткай нож, які носяць у ножнах.
Без нажа зарэзацьгл. зарэзаць.
Легчы пад ножгл. легчы.
На нажахзкім — у варожых адносінах.
Нож у спінукаму — аб подлым, здрадніцкім ўчынку.
Памерці пад нажомгл. памерці.
Прыстаць з нажом да горлагл. прыстаць.
Тачыць ножгл. тачыць.
Як нажом адрэзацьгл. адрэзаць.
(Як) нож у сэрца — наносіць крыўду, боль, пакуты.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Падняць угору. Дзік спыніўся, задраў свой лыч, панюхаў паветра, глуха рохнуў і завярнуўся назад.Маўр.// Загнуўшы, падняць уверх (пра адзенне). Зусім нечакана для «высокага суда» Рыгор задраў кашулю і павярнуўся спіной да стала.Бажко.Чалавек задраў калашыны вышэй калень і пачаў грэць валасатыя ногі.Лобан.
2. Адарваўшы, загнуць канцом у адваротны бок. Задраць скуру на пальцы.
3. Забіць, разарваць (пра драпежніка). Каршун задраў курыцу. □ Яшчэ пазаўчора .. [воўк] задраў па той бок лесу на выгане кабылу.Чорны.
•••
Задраць ногі — а) упасці, не ўтрымаўшыся на нагах. Купрыян.. быў да таго п’яны, што жонка як турнула рукою, то ён задраў ногі.. і перакуліўся.Чарот; б) памерці, здохнуць (звычайна пра жывёлу). Падкорміць [Халімон] парсючка, толькі б.. прадаць, рубель на патрэбу выручыць, а гэты парсюк ногі задзярэ.Чарнышэвіч.
Задраць нос (галаву) — зазнацца, заганарыцца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
куль1, ‑я, м.
1. Тоўсты сноп выбранай няцёртай саломы, з якой звычайна робяць стрэхі. Малацілі да змроку. Тады Андрэй пачаў перабіраць салому на кулі, а Іван панёс коням канюшыну.Чарнышэвіч.Дзед Ігнат сядзеў на страсе і распускаў куль саломы.Васілевіч.
2.узнач.прысл.кулём. Пераварочваючыся, куляючыся ў час руху, падзення. З тэндэра кулём скаціўся ў будку качагар Юрка Лунец.Васілёнак.// Імкліва, вельмі хутка. Платон чагосьці шукаў. І Марына з жахам зразумела, што ён шукае сякеру. Ён усё мог зрабіць. І яна, ратуючыся, кулём кінулася ў хату.Ракітны.
куль2, ‑я, м.
1. Вялікі, звычайна рагожны мяшок. Куль мукі. □ Грузавік быў нагружаны бочкамі, скрынкамі, рагожнымі кулямі.Хадкевіч.
2. Старая гандлёвая мера сыпкіх цел (каля 9 пудоў).
куль3, ‑я, м.
Задняя частка рыбалоўнай снасці (невада, жака і пад.) у выглядзе вузкага доўгага мяшка, куды пападае рыба пры лоўлі. Касцы доўга не ляжалі, хоць хацелася прыдрамаць. Прычына гэтаму была сетка-таптуха, якая стаяла тут жа пад дубам, кулём угору.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
не́йкі, ‑ая, ‑ае; займ.неазначальны.
1. Невядома які; незнаёмы. З туманоў выплывае лодка. На ёй рыбак, хлопчык і нейкі чалавек у белай кашулі.Кучар.[Толя] спыніўся і затуманенымі вачыма пачаў разглядаць нейкае чужое, невядомае яму месца.Якімовіч.І нейкі невядомы лагодны матыў мроіцца ў абуджаных марах.Ваданосаў.// Няясны; незразумелы, дакладна неакрэслены. Сэрца б’ецца, к жыццю рвецца, К нейкім светлым снам.Купала.Нейкая невядомая сіла цягнула.. [Таццяну] ў лес.Шамякін.// Якісьці. А шапка.. [Крулеўскага] сведчыла аб тым, што ён мае нейкае дачыненне да польскай арміі.Колас.
2. Знаёмы, вядомы, да якога адносяцца з адценнем пагарды. [Вашыновіч:] — Бабы заўсёды языкамі любяць трапаць. Мала што там Сабастыяніха нейкая гаварыла.Чорны.— А піла ў цябе ёсць? — Ёсць нейкая, браток.Брыль.
3. Не вызначаны дакладна (пра час, тэрмін, колькасць чаго‑н.). Праз нейкі дзень-другі хворы акрыяў. □ Праз нейкі час дымок пахучы Паплыў угору, як туман.Колас.
4. Пры параўнанні якіх‑н. якасцей, адзнак. Гэта нейкі звер, а не чалавек. □ Сабакучаво стала падобным да нейкага ваеннага паселішча.Самуйлёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ныра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1. Поўнасцю апускацца ў ваду. Вада была ласкавая і мяккая, як шоўк, і хлопчыкі з асалодай ныралі і плавалі.Бяганская.Качкі збіліся ў шэры гурт, ныраюць, пераклікаюцца адна з адной.Лупсякоў.
2. Лётаючы ў паветры, крута і хутка апускацца ўніз. Дзед Антон стаяў ля сваёй хаты і бачыў, як.. [самалёты] з вышыні ныралі ўніз і сыпалі бомбы на варожыя войскі.М. Ткачоў.У небе бясконца ныраў уніз і зноў узмываў угору, заліваючы наваколле спевам, палявы жаўрук.Мыслівец.
3.перан.Разм. Хутка знікаць з вачэй, хаваючыся куды‑н. Шэсць чалавек ныраюць у лес і зараз жа знікаюць з вачэй.Колас.Ліхтар гасяць. Двое «шахцёраў» ныраюць у зеў падполля.Мікуліч.Коні сыходзяць з дарогі і разам з вазком ныраюць пад навіслыя галіны сосен і ялін.Лупсякоў.// Знікаць з вачэй і зноў з’яўляцца. Па небе павольна плыў няпоўны месяц, зрэдку ныраў за белаватыя воблакі.Шамякін.
4. У боксе — ухіляцца ад бакавых удараў праціўніка ў галаву.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)