2) выяўляць злаякасную пухліну ў якім-н. органе чалавека з дапамогай скенера.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
дэкламава́ць, ‑мую, ‑муеш, ‑муе; незак., што і без дап.
Выразна чытаць на памяць мастацкія творы. Дэкламаваць вершы. □ Некалькі хвілін Сцяпан Сямёнавіч уважліва прыглядаўся да вучняў, потым падышоў да акна і ціха, але надзвычай выразна пачаў дэкламаваць.Шыловіч.
[Ад лац. declamare.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
2. Слухаючы, вызначыць стан некаторых унутраных органаў. Выслухаць работу сэрца. □ Урач выслухаў хворую і нахмурыўся.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
considered
[kənˈsɪdərd]
adj.
1) ува́жліва праду́маны, абду́маны
This is my considered opinion — Гэ́та мой ува́жна праду́маны пагля́д
2) паважа́ны; шанава́ны
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
уду́мацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Уважліва абдумаць, асэнсаваць, глыбока ўнікнуць у што‑н. Удумацца ў сэнс слова. □ Вымова тая, калі ўдумацца, патрэбна, як кашаль хваробе.Ермаловіч.А потым, удумаўшыся, Якаў зразумеў, што здзіўляцца і крыўдаваць тут няма чаго.Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
2. і з дадан.Уважліва назіраць, наглядаць за кім-, чым-н.
С., каб хто не парушыў парадку ў класе.
3. Высочваць каго-, што-н., падпільноўваць.
Паляўнічы сцеражэ звера.
4.перан. Не даваць парушыць, сачыць за захаванасцю чаго-н.
С. сон дзіцяці.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ІНТУІ́ЦЫЯ (ад лац. intueri пільна, уважліва ўглядацца),
здольнасць спасціжэння ісціны шляхам яе непасрэднага перажывання без абгрунтавання з дапамогай лагічных доказаў. Ант. філосафы разглядалі І. як своеасаблівы сродак цэласнага «спасціжэння сябе» (Сакрат), як спосаб пазнання ідэй (Платон) і вышэйшых прынцыпаў быцця (Арыстоцель). Вылучаюць пачуццёвую, інтэлектуальную, эмацыянальную, містычную І. Пачуццёвая выяўляецца незалежна ад інтэлекту ў розных вобразах, пачуццях і перажываннях. Інтэлектуальная з’яўляецца формай непасрэднага, інтэлектуальна-інтуітыўнага спасціжэння сутнасці розных феноменаў быцця (Э.Гусерль). Эмацыянальная праяўляецца ў эмацыянальных актах пазнання вечных, абсалютных каштоўнасцей (М.Шэлер). Містычная І. — неўсвядомлены працэс Божага адкрыцця, таямнічага азарэння (Ж.Марытэн). У ням. класічнай філасофіі практычна атаясамлівалася з «інтэлектуальным сузіраннем» (Ф.Шэлінг). У інтуітывізме тлумачыцца як непасрэднае зліццё суб’екта з аб’ектам, поўнае пераадоленне супрацьлегласці паміж імі (А.Бергсон). У «філасофіі жыцця» І. супрацьстаіць навук. пазнанню жыццёвай рэальнасці і ўспрымаецца як здольнасць да ірацыянальнага спасціжэння свету. У псіхааналізе трактуецца як неўсвядомлены першапрынцып творчай дзейнасці чалавека (З.Фрэйд). Аналітычная псіхалогія разглядае І. як адну з асн.псіхал. функцый, што дазваляе чалавеку атрымліваць інфармацыю шляхам непасрэднага ўспрымання жыццёвых падзей на ўзроўні падсвядомасці (К.Г.Юнг). У экзістэнцыялізме тлумачыцца як спецыфічны спосаб быцця чалавека ў свеце (М.Хайдэгер, К.Ясперс і інш.). Адыгрывае важную ролю ў вырашэнні складаных навук. задач стварэнні арыгінальных маст. твораў, прадухіленні канфліктных сітуацый у паўсядзённым жыцці чалавека.
Літ.:
Налчаджян А.А. Некоторые психологические и философские проблемы интуитивного познания: (Интуиция в процессе науч. творчества). М., 1972;
Ярвилекто Т. Мозг и психика. М., 1992;
Петухов В.В. Психология мышления. М., 1987;
Васильев И.А., Поплужный В.Л., Тихомиров О.К. Эмоции и мышление. М., 1980.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
нядо́ля, ‑і, ж.
Нешчаслівая, цяжкая доля; цяжкі лёс, гора. Хацеў бы, каб доля У хатцы жыла, Каб з бурлівай рэчкай Нядоля сплыла.Купала.У дні, калі Кастрычнік гулкім словам Сказаў зямлі: — Нядолі путы скінь!.. — Прыжмураныя вочы Ільічовы Уважліва глядзелі ўдалячынь.Кірэенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
саматка́ны, ‑ая, ‑ае.
Вытканы ў хатніх умовах, саматужным спосабам (пра тканіну). Саматканае сукно. Саматканае палатно. □ Кастусь сеў на край нараў, засланых тоўстай саматканай коўдрай, і пачаў уважліва пазіраць за палкоўнікам.Ваданосаў.[Анэлі] здавалася, што яе простая саматканая сукенка кідаецца ў вочы.Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)