удумацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Уважліва абдумаць, асэнсаваць, глыбока ўнікнуць у што‑н. Удумацца ў сэнс слова. ▪ Вымова тая, калі ўдумацца, патрэбна, як кашаль хваробе. Ермаловіч. А потым, удумаўшыся, Якаў зразумеў, што здзіўляцца і крыўдаваць тут няма чаго. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)