Каму́лка ’бязрогая карова’ (Ян.), да камель2 (гл.). Аднак не выключае, што гэта лексема гснетычна звязапа з літ. gamulä ’бязрогая скаціна’ (больш падрабязна гл. Трубачоў, Эт. сл., 10. 174–175).⇉

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мнец ’мяльшчык ільну ці канапель’ (Нас.), укр. мнець ’кажамяка’, славен. menèc ’крупадзёр’, ’алейнік’. Прасл. mьnьcь, якому поўнасцю адпавядае ст.-прус. mynix ’дубільшчык, гарбар’, літ. minìkas ’мяльшчык’ (Трубачоў, Проспект, 62–63).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гаспада́р ’гаспадар, уладальнік, уласнік’ (БРС, Нас., Касп., Шат., Бяльк., Сцяшк., МГ, Сл. паўн.-зах.). Слова прасл. паходжання; параўн. ст.-рус. господарь, укр. господа́рь, господа́р, польск. gospodarz, чэш. hospodář, балг. господа́р, серб.-харв. госпо̀дар, прасл. *gospodarь (агляд форм у Трубачова, Эт. сл., 7, 59). Трубачоў (раней Ваян, Gram. comp., IV, 317) выводзіць *gospodarь ад *gospoda ’дом, гаспадарства і г. д.’ (па паходжанню зборны назоўнік ад *gospodь; гл. Трубачоў, там жа, 58–62). Параўн. яшчэ Фасмер, 1, 446; Слаўскі, 1, 324–325.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Двор ’двор’ (БРС, Нас., Шат., Касп., Сцяшк. МГ). Рус. двор, укр. двір, польск. dwór, чэш. dvůr, серб.-харв. двор, балг. дво̑р, ст.-слав. дворъ. Прасл. *dvorъ лічыцца роднасным са слав. *dvьrь ’дзверы’. Параўн. далей ст.-інд. dvā́ram ’вароты, дзверы’, лац. forum ’пярэдні двор’, лат. dvars ’брамка’. Фасмер, 1, 489; Бернекер, 1, 241; Траўтман, 63; Трубачоў, Эт. сл., 5, 169–170. Спецыяльна для *dvьrь параўн. гоц. daúr, літ. dùrys, лац. forēs, ст.-інд. dúraḥ і г. д. (Трубачоў, Эт. сл., 5, 171–172).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дро́ж ’дрыжыкі’ (БРС, Шат.). Утварэнне прасл. эпохі. Параўн. рус. дрожь ’тс’, ст.-рус. дрожь, рус. дыял. дрощ, польск. dreszcz. Трубачоў (Эт. сл., 5, 144) выстаўляе прасл. *drъžь. Але, магчыма, што частка форм (польск. dreszcz, рус. дрожжа́ть) паходзіць ад *drъzgi̯‑ (гл. Фасмер, 1, 540–541). Атрымліваецца, што пад адной праформай *drъžь нельга тлумачыць гэту групу слоў. Відаць, што фанетыка-марфалагічныя адносіны былі тут вельмі складаныя. Лічыцца, што фармальна *drъžь добра адпавядае літ. drugỹs ’ліхарадка’ (гл. Фасмер, там жа; Трубачоў, там жа). Гл. далей дрыжа́ць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лістагры́з ’назва жука-лістаеда’ (сен., КЭС), рус. пск., смал. листгрыз ’тс’, чэш. listohryz ’жук Seraptia’. Прасл. listohryzъ — словаскладанне на аснове listъ > ліст і gryzti > гры́зці (гл.) (Трубачоў, Эт. сл., 15, 145).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гвор ’хваля, якая, б’ючыся аб бераг, стварае працяжны шум’ (Яшкін). Няясна. Магчыма, звязана са слав. *gvorъ, якое мае розныя значэнні (у тым ліку ’бурбалка на вадзе’; параўн. Трубачоў, Эт. сл., 7, 184).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пацапе́шка ’кошык, кашолка’ (Касп.). Рэгіяналізм. З рус. (?) пацапіць ’пачапіць’ (> + пацапеха), якое з прасл. серій II ’чапляць’«;*?/^// I ’расшчапляць’ (Трубачоў, Эт. сл., 3, 185–186) < і.-е. *skoi̯p (Петарсан, KZ, 46, 1914, 130).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Качары́га рэшткі храпкі капусты з коранем’ («качарыгі — пні ад капусты, як ссякаюць») (Сл. паўн.-зах.). качарэжка ’цвёрдая частка галоўкі капусты’ (Сцяшк. МГ, Касп.). Пад праформай! *kočerbga, *kočbrga Трубачоў (Эт. сл., 10, 105–106) падае шмат слав. слоў такой структуры, у тым ліку рус. кочерыга, кочерыжка і дыял. бел. (Сл. паўн.-зах.) качарыга ’качарыжка з коранем’. Трубачоў (там жа, 106) мяркуе, што зыходным можна лічыць *koćera (гл. пад качарга). да якога дадаецца суф. ‑g‑ з рознымі другаснымі агласоўкамі (аб якіх, дарэчы, пісаў яшчэ Шахматаў, ИОРЯС, 7, 1902, 358).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кот1 ’самец кошкі’ (ТСБМ, ТС, Сл. паўн.-зах., Жд. 2, Бяльк., Сцяшк., Сержп. Пр.). Укр. кіт, рус. кот, ст.-рус. котъ ’тс’, балг. кот, серб.-харв. кот ’тс’, польск. kot, чэш. kot, славац. kot, н.-луж. kot ’тс’. Відавочна, культурнае запазычанне з лац. cattus ’тс’. Магчыма, праз германскае пасрэдніцтва. Параўн. Трубачоў, Происх., 96; Трубачоў, Эт. сл., 11, 210–211.

Кот2 ’народная назва грыба (пеўнік стракаты)’ (Жыв. сл.). Да кот1 (гл.) па прыкмеце стракатасці.

Кот3: котам скаціцца ’адубеўшы, скарчанеўшы’. Да каціць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)