у Беларусі, у Маладзечанскім і Валожынскім р-нах Мінскай вобл., у пойме Бярэзіны (бас. Нёмана). Нізіннае. Пл. 9,4 тыс.га, у межах прамысл. пакладу 7,6 тыс.га.
Глыб.торфу да 6,2 м, сярэдняя 2,9 м. Першапачатковыя запасы торфу 46,6 млн.т. Ёсць лугавы мергель. Асушана 6 тыс.га. Землі выкарыстоўваюцца пад ворыва і сенажаць. На неасушанай ч. балота пераважаюць хмызнякі і асокі, на 200 га лес. Ёсць пясчаныя астравы і грады.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАДВЯЛІ́КІ МОХ,
нізіннае балота ў Ганцавіцкім, часткова Ляхавіцкім р-нах Брэсцкай вобл., у вадазборы р. Бобрык 1-ы. Пл. 6,8 тыс.га, у межах прамысл. пакладу 3,9 тыс.га. Глыб.торфу да 3,8 м, сярэдняя 1,5 м. Запасы торфу каля 10 млн.т. Растуць пераважна асокі і мох сфагнум, на асобных участках журавіны. На значнай ч. балота лес з хвоі і бярозы, часткова з вольхі. Ёсць пясчаныя астравы і грады, укрытыя хваёвым лесам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАДДУ́БІЧЫ,
балота нізіннага і пераходнага тыпаў у Столінскім р-не Брэсцкай вобл. Беларусі (38,2 тыс.га) і ў вадазборах рэк Сцвіга і Маства ў межах Украіны. Пл. 48,2 тыс.га, у межах прамысл. пакладу — 19,5 тыс.га. Глыб.торфу да 4 м, сярэдняя 1,4 м. Запасы торфу каля 38 млн.т. На б.ч. лясы з хвоі і бярозы, растуць трыснёг, асокі, гіпнавыя і сфагнавыя імхі. Трапляюцца пясчаныя астравы і грады, парослыя пераважна хваёвым лесам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТРЭ́ШЫНА-МО́РМАЛЬСКАЯ ГРУ́ПА БАЛО́Т,
нізінныя балоты на Пд Жлобінскага р-на Гомельскай вобл., у міжрэччы рэк Дняпро і Бярэзіна. Уключае 15 балотных масіваў, якія прымыкаюць адзін да аднаго. Агульная пл. 7,1 тыс.га, у межах прамысл. пакладу 5,8 тыс.га. Глыб.торфу да 9,3 м, сярэдняя — 2,6 м. Запасы торфу каля 27 млн.т. (здабываюць на паліва і на ўгнаенне). Частка выпрацаваных тэрыторый рэкультывавана. Астатняя тэр. асушана пераважна дрэнажом, выкарыстоўваецца пад ворыва і сенажаць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
нагру́зчык, ‑а, м.
1. Тое, што і грузчык. Ездзілі на.. [паравічках] тутэйшыя людзі — нагрузчыкі торфу і капальнікі яго.Чорны.
2. Прыстасаванне для нагрузкі чаго‑н. Універсальны нагрузчык на трактар.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
СЕ́ЛЬЦЫ,
нізіннае балота ў Ляхавіцкім, Баранавіцкім і Івацэвіцкім р-нах Брэсцкай вобл., у вадазборы р. Шчара і яе прытока р. Мышанка. Пл. 6,2 тыс.га, у межах прамысл. пакладу 4,6 тыс.га. Глыб.торфу да 3,8 м, сярэдняя 1,4 м. Запасы торфу 10,9 млн.т (здабываецца на ўгнаенне). На балоце асушана адкрытай сеткай больш за 3 тыс.га. Асушаныя землі пад шматгадовымі травамі, збожжавымі і прапашнымі культурамі. На неасушаных землях пераважаюць бярозавыя лясы з вярбовым ярусам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Я́СЕНЬ,
балота на ПдУ Асіповіцкага р-на Магілёўскай вобл., на водападзеле рэк Пціч і Бярэзіна. Вярховага (70%), нізіннага (20%), пераходнага (5%) і мяшанага (5%) тыпаў. Пл. 5 тыс.га, у межах прамысл. пакладу 3,9 тыс.га. Глыб.торфу да 6,5 м, сярэдняя 2,3 м. Падсцілачны торф на 25% плошчы, ёсць сапрапель магутнасцю да 2 м. Здабыча торфу на паліва. Расліннасць цэнтр.ч. — мазаічныя сфагнавыя комплексы, на астатняй вярховай тэр. хваёва-хмызнякова-сфагнавыя, на нізінных участках асакова-гіпнавыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАКТУРО́ЎСКІ Уладзімір Сямёнавіч (18.11.1884, г. Мікалаеў, Украіна — 20.3.1935),
савецкі балотазнавец і палеабатанік. Скончыў Маскоўскі ун-т (1907). З 1908 працаваў у Пецярбургскім бат. садзе, з 1918 на навук. і пед. рабоце ў Маскве, з 1934 у БДУ. Распрацаваў метад вывучэння сувязі паміж раслінным покрывам, водным рэжымам, геал. будовай балот і хім. саставам торфу. Увёў у практыку метад пылковага аналізу торфу. Склаў падрабязную характарыстыку балотных масіваў Беларусі, еўрап.ч. Расіі, Закаўказзя, Зах. Сібіры, Д. Усходу.
Тв.:
Тарфяныя балоты, іх утварэнне і развіццё. Мн., 1930.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУХО́Е БАЛО́ТА Нізіннага тыпу ў цэнтр. і паўн.ч. Івацэвіцкага р-на Брэсцкай вобл., пераважна ў вадазборы р. Грыўда. Пл. 16,1 тыс.га, у межах прамысл. пакладу 12,7 тыс.га. Глыб.торфу да 5,3 м, сярэдняя — 1,8 м. Запасы торфу каля 43,3 млн.т (здабываецца на ўгнаенне). На Пн балота пад торфам ёсць сапрапель (Сухабалоцкае радовішча сапрапелю). Асушана каля палавіны плошчы балота, выкарыстоўваецца пад ворыва і сенажаць. Частка масіву ўваходзіць у гідралагічны заказнік Выганашчанскае. На неасушанай тэр. пераважаюць бярэзнікі асаковыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЯРЭ́НЦЬЕЎ Авянір Апанасавіч (н. 5.12.1938, г. Вялікія Лукі, Расія),
бел. вучоны ў галіне фізікахіміі торфу. Чл.-кар.Нац.АН Беларусі (1996), д-ртэхн.н. (1990), праф. (1991). Скончыў Маскоўскі тарфяны ін-т (1961). З 1974 у Ін-це праблем выкарыстання прыродных рэсурсаў і экалогіі Нац.АН Беларусі (у 1990—2001 нам. дырэктара). Навук. працы па фіз.-хім. механіцы прыродных дысперсных сістэм і горных парод. Распрацаваў тэарэт. асновы і спосабы накіраванага структураўтварэння ў тарфах і сапрапелях, тарфяна-балотных глебах, бурых вуглях, кампазіцыях на аснове торфу для атрымання розных матэрыялаў і паліва. Выявіў механізм рэзкага памяншэння вільгацеправоднасці і рухомасці катыёнаў у тарфяных сістэмах пры ўвядзенні аніённых паверхнева-актыўных рэчываў. Абгрунтаваў магчымасць павелічэння адгезійных сувязей у тарфавугальнай кампазіцыі за кошт убудоўвання гумінавых рэчываў торфу ў структуру паверхневых слаёў вугалю пры яго механаактывацыі.
Тв.:
Физико-химические основы технологии торфяного производства. Мн., 1983 (у сааўт.);