Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Інстытут торфу АН БССР 1/176—177 (укл.); 5/114—115; 10/271; 12/491, 507, 509
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Тэхналогія і механізацыя здабычы торфу 12/488, гл. Торфаздабыча
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
БЯЛЬКЕ́ВІЧ (Пётр Іларыёнавіч) (27.1.1907, Мінск — 28.5.1992),
бел. вучоны ў галіне хіміі торфу. Чл.-кар.АН Беларусі (1953), д-рхім.н., праф. (1952). Засл. дз. нав. і тэхн. Беларусі (1980). Скончыў БДУ (1928). З 1936 у Ін-це хіміі АНБССР. З 1952 дырэктар, у 1960—87 заг. лабараторыі Ін-та торфуАНБССР. Навук. працы па хім. перапрацоўцы торфу. Прапанаваў новыя шляхі выкарыстання торфу (вытв-сць з торфу воску, прэс-парашковых пластычных мас, тарфашчолачных рэагентаў, напаўняльнікаў для фенапластаў), тэхналогію вылучэння з торфу стэарынаў і метад сінтэзу на іх аснове гарманальных прэпаратаў.
Тв.:
Торфяной воск и сопутствующие продукты. Мн., 1977 (у сааўт.).
Літ.:
П.И.Белькевич // Весці АНБССР. Сер. хім.навук. 1977. № 1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПА́ЛІЎНАЙ ПРАМЫСЛО́ВАСЦІ БЕЛАРУ́СКІ КО́МПЛЕКСНЫ ПРАЕ́КТНА-ПО́ШУКАВЫ І НАВУКО́ВА-ДАСЛЕ́ДЧЫ ІНСТЫТУ́Т (БелНДІпалівапраект) канцэрна Белпалівагаз. Засн. ў 1928 у Мінску. У 1960—77 Белдзіпраторф. З 1978 БелНДІпалівапраект, з 2000 рэсп. унітарнае прадпрыемства БелНДІпалівапраект. Асн. кірункі дзейнасці: вывучэнне рэсурсаў мясц. цвёрдага паліва і распрацоўка кірункаў рацыянальнага і эфектыўнага іх выкарыстання; распрацоўка новых і ўдасканаленне існуючых тэхнал. працэсаў здабычы торфу, вытв-сці новых відаў цвёрдага паліва на аснове бурага вугалю, торфу, лігніну і інш.; распрацоўка тэхнал. працэсаў і стварэнне сродкаў механізацыі і аўтаматызацыі вытв-сці торфабрыкетаў, аўтаматызаванага абсталявання па вытв-сці прадукцыі для сельскай гаспадаркі і насельніцтва на аснове торфу; выпрабаванне новых машын і абсталявання; комплексныя вышуканні радовішчаў торфу і інш.інж. вышуканні; праектаванне прадпрыемстваў па здабычы і перапрацоўцы торфу, бурага вугалю і сланцаў; праектаванне жылых пасёлкаў і аб’ектаў культ.-быт. прызначэння для прадпрыемстваў паліўнай прам-сці і інш.
нізіннага тыпу ў Іванаўскім (большая ч.) і Драгічынскім р-нах Брэсцкай вобл., на ПдУ ад Спораўскага возера ў вадазборы р. Ясельда. Пл. 12 тыс.га, у межах прамысл. пакладу 10,8 тыс.га. Глыб.торфу да 3,2 м, сярэдняя 1 м. Запасы торфу каля 19,8 млн.т. У Драгічынскім р-не вядзецца здабыча торфу на ўгнаенне. Выпрацаваныя пл. рэкультываваны. Часткова асушана, выкарыстоўваецца пераважна пад сенажаць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІРА́САЎ (Георгій Пятровіч) (н. 8.7.1940, в. Хлебнікава Маскоўскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне фізікахіміі торфу. Д-ртэхн.н. (1992). Скончыў БПІ (1962). З 1962 у Ін-це торфуАН Беларусі. Навук. даследаванні па распрацоўцы тэхналогіі і абсталявання для здабычы і перапрацоўкі торфу і сапрапеляў, вытв-сці комплексных грануляваных угнаенняў на гэтай аснове, аднаўленні заглееных вадаёмаў.
Тв.:
Торф на удобрение. Мн., 1983 (у сааўт.);
Комплексные гранулированные удобрения на основе торфа. Мн., 1988.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУ́СТАШ-ДАБРАЛУ́ЦКАЕ БАЛО́ТА,
мяшанага (80%) і нізіннага (зах.ч., 20%) тыпаў у Ганцавіцкім і Лунінецкім р-нах Брэсцкай вобл. Сцёк з балота па Заазерскім канале (бас.р. Лань). Пл. 6,4 тыс.га, у межах прамысл. пакладу 4,4 тыс.га. Глыбіня торфу да 5,9 м, сярэдняя 1,7 м. Запасы торфу больш за 11 млн.т. Невял. здабыча торфу на ўгнаенне. Асушана больш за 3 тыс.га, выкарыстоўваецца пад ворыва і сенажаць. На неасушанай пл. лес з хвоі, вольхі, бярозы, растуць вярба, асокі. 1247 га балота ўваходзіць у Борскі біял. заказнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІ́ШТВАН (Іван Іванавіч) (н. 3.11.1932, в. Вялікая Дайнава Валожынскага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне фізікахіміі торфу. Акад.Нац.АН Беларусі (1980), д-ртэхн.н. (1969), праф. (1971). Засл. дз. нав. і тэхн. Беларусі (1978). Скончыў БПІ (1956). З 1958 у Калінінскім політэхн. ін-це. У 1973—87 дырэктар Ін-та торфу, у 1990—97 — Ін-та праблем выкарыстання прыродных рэсурсаў і экалогіі АН Беларусі. З 1987 — віцэ-прэзідэнт, з 1992 акад.-сакратар Аддз.хім. і геал. навук Нац.АН Беларусі. Навук. працы па механіцы торфу, фіз.-хім. асновах тэхналогіі вытв-сці торфу, працэсах структураўтварэння і вільгацепераносу ў торфе, надмалекулярных структурах арган. злучэнняў торфу і інш.
Тв.:
Микро- и макрореология дисперсных систем. Мн., 1975;
Физико-химические основы технологии торфяного производства. Мн., 1983 (у сааўт.);
Физика и химия торфа. М., 1989 (у сааўт.);
Физические процессы в торфяных залежах. Мн., 1989 (разам з Я.Ц.Базіным, У.І.Косавым);
Массоперенос в природных дисперсных системах. Мн., 1992 (разам з АМ.Абрамцом, М.У.Чураевым).