торфабрыкетны завод у Беларусі, у пас. Беразінскае Маладзечанскага р-на Мінскай вобл. Створаны ў 1949—53 як торфапрадпрыемства «Беразінскае», у 1959 на ім пабудаваны торфабрыкетны з-д. Працуе на базе Беразінскага радовішча торфу (гл.Бярэзінскае балота). Асн. прадукцыя (1995): торфабрыкеты на мясц. паліва.