1. Тое, што і туберкулёз. Казінае малако лічылася найлепшым ратункам ад сухотаў, ад усякай знямогі, кашлю, болю ў грудзях.Кулакоўскі.//перан.Жарт. Пра адсутнасць грошай, безграшоўе. Цапнуў, лапнуў [Васіль] па кішэнях — сухоты.Гроднеў.
2.Разм. Клопат, непрыемнасць. — Праўда, Янка! — падтрымаў Тукалу Лабановіч і потым сур’ёзна сказаў: — Мы не цягаемся, а ідзём да пэўнай мэты, каб рабіць сухоты цару, разумееш?Колас.Бабка хуценька дастае з куфра банькі, выцірае іх ручніком. — Ой, божа ж мой, і адкуль на маю галаву сухоты такія...Каліна.
•••
Скарацечныя сухоты (уст.) — туберкулёз, які хутка развіваецца і прыводзіць да смерці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
vein[veɪn]n.
1.anat. ве́на; жы́ла
2. жы́лка, прасло́йка і́ншага ко́леру (у дрэве, мармуры і да т.п.)
3. ры́са; мане́ра; настро́й; тон; стыль;
in the same vein/in a similar vein прыблі́зна тако́е, не́шта падо́бнае;
in a serious veinсур’ёзна
4. схі́льнасць, жы́лка;
a vein of humo ur юмарысты́чная жы́лка
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
безадка́зны, ‑ая, ‑ае.
1. Які не нясе адказнасці ні перад кім. [Галавенька Громаву:] — Безадказны ты нейкі, папраўдзе, як малое дзіця.Лупсякоў.// Які не атрымліваецца пачуццём адказнасці. А сказаць трэба сур’ёзна і горача, каб.. [Маша] паверыла, каб зноў не палічыла гэта за легкадумны жарт, за яго [Славікаву] звычайную безадказную балбатню.Шамякін.
2. Які працуе безадмоўна, без перабояў. [Іван Іванавіч:] — Для палёту да другіх планет трэба было сканструяваць лёгкі, зручны і безадказны рухавік.Гамолка.
3. Які без пярэчання выконвае ўсе загады, распараджэнне, бездакорны, беззаганны. Бяссільная [Сымонава] злосць вылілася на Машку, яго безадказную памочніцу, і ясна стала, якая яна, гэтая злосць, горкая, дзікая і дурная.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Мучыць, катаваць каго‑н. Здзекаваўся [пан] з людзей, забіваў іх бізунамі і такія вытвараў штукі, што ўрэшце і зямлі цяжка стала насіць яго.Колас.На вачах у маці здзекаваліся з Валодзі, паласуючы гумавымі бізунамі худзенькае хлапчукова цела.Новікаў.
2. Груба, зняважліва высмейваць, абражаць каго‑, што‑н.; кпіць з каго‑, чаго‑н. Славік, зразумеўшы, што.. [Маша] знарок здзекавалася з яго, надзьмуўся, ужо зусім сур’ёзна думаючы, як бы ёй адпомсціць.Шамякін.Даніка ў Галынцы не любілі толькі Палуянавы хлопцы. І здзекаваліся яны з яго нядоўга, пакуль ён не «ўвабраўся ў сілачку».Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ста́віццаI (выяўляць сваё стаўленне) sich verhálten* (да каго-н, чаго-н. zu D gégen A); díese oder jéne Éinstellung háben;
ста́віцца з асцяро́гай дакаго-н. mísstrauisch gegenüber j-m sein;
ста́віцца сур’ёзна дачаго-н.etw. ernst néhmen*;
ста́віцца дрэ́нна дакаго-н. sich schlecht zu j-m (D) verhálten*
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
ска́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; незак., што.
Агаляць, паказваць зубы (звычайна пра жывёлу). Сытыя коні то нагінаюцца раз-поразу да высокай травы, то гуляць вушы, скаляць зубы і паіўкваюць адзін па аднаго.Брыль.Падаляка качаргою падварушваў дровы ў печцы і скаліў зубы, крывячыся ад гарачыні.Пестрак.
•••
Скаліць (шчэрыць) зубы — смяяцца, рагатаць; насміхацца. Хлопцы пырснулі ад смеху. [Інструктар райкома:] — Ну, хопіць... Справа сур’ёзная, а вы зубы скаліце.Новікаў.Усе засмяяліся, а Рыгор зазлаваў: — Я сур’ёзна кажу, а ты зубы скаліш!Шашкоў.[Леснічыха:] Ат, што мне зубы з табой скаліць! Няма ў мяне часу на гэта.Козел.[Левановіч:] — Ну, ты, Фарафонаў, з мяне зубы не скаль. Я старэй за цябе...Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гру́па, ‑ы, ж.
1. Некалькі чалавек, прадметаў і пад., якія знаходзяцца блізка адзін ад аднаго. Група дамоў. □ На ўзлеснай вуліцы, якая была дагэтуль бязлюднай, раптам з’явілася група дзяўчат і хлопцаў.Шахавец.// Графічны малюнак, скульптура або фатаграфічны здымак некалькіх асоб. Скульптурная група.
2. Сукупнасць прадметаў, з’яў, рэчываў, аб’яднаных паміж сабой якой‑н. агульнай прыметай, уласцівасцю і пад. Група крыві. □ У значнай колькасці вугор водзіцца ў возеры Нарач і некаторых азёрах Нарачанскай групы.Матрунёнак.
3. Аб’яднанне некалькіх асоб, арганізацыя, падраздзяленняў і пад., звязаных агульнымі мэтамі, ідэямі, сумеснай дзейнасцю. Камсамольская група. Ударная група войск. Група армій. □ А калі ў партызанскай групе сур’ёзна загаварылі аб узрывах чыгункі, .. [Ірына] проста сказала: — Гэта зраблю я...Лынькоў.// Аб’яднанне некалькіх асоб для сумесных заняткаў. Група падоўжанага дня. □ Жэня Жук — адзіная ў групе дзяўчына — з крэйдаю ў руках нешта тлумачыла.. ля дошкі.Карпаў.
[Ням. Gruppe.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гало́ўны, ‑ая, ‑ае.
1. Самы важны, асноўны, найбольш істотны. Галоўны герой твора. □ Бязмежная адданасць справе і скромнасць шчырага працаўніка — вось дзве галоўныя рысы характару пагранічніка.Брыль.Бумажкоў, галоўны арганізатар атрада, быў і яго камандзірам.Чорны.//узнач.наз.гало́ўнае, ‑ага, н.Янка Купала перадаў галоўнае — сатырычна-маралістычны пафас байкі.Палітыка.//узнач.пабочн. Самае асноўнае, істотна важнае. Многа думаў.. Сцёпка, і надумаўся ён за навуку сур’ёзна ўзяцца. Але як? Часу няма і, самае галоўнае, — няма кніжак.Колас.// Цэнтральны, самы значны, самы вялікі (пра вуліцу, магістраль і пад.). Галоўная вуліца. □ Уздыхнуў паравоз парай і без гудкоў, без свісткоў выбраўся на галоўны пуць.Лынькоў.
2. Які ўзначальвае каго‑, што‑н., старшы па службе. Галоўны інжынер. Галоўны канструктар. Галоўны урач.
•••
Галоўная кватэрагл. кватэра.
Галоўная кнігагл. кніга.
Галоўны сказгл. сказ.
Галоўны член сказагл. член.
Галоўным чынамгл. чын.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
2.заг.дава́й(це); зінф.незак.ціз1ас.мн.буд.Разм. Выражае запрашэнне да сумеснага дзеяння. Давай спаць. Давай возьмемся за работу. □ [Мігуцкі:] Я не хачу гвалтаваць вашага сумлення, але давайце разважаць сур’ёзна.Крапіва.
3.заг.дава́й; зінф.незак.Разм. Ужываецца ў значэнні: пачаў, стаў, узяўся энергічна рабіць што‑н. Купец кінуў гуслі, а сам выхапіў у фурмана пугу ды давай коней гнаць.Якімовіч.Пёс Лютня ўскочыў мядзведзю на спіну і давай кусаць.Бядуля.
•••
Быту не даваць — не даваць спакою каму‑н.
Вачам веры не даваць — пра неабходнасць пільна, уважліва ставіцца да чаго‑н., паўторна правяраць што‑н.
Даваць у нос — тое, што і біць у нос (гл. біць).
Не даваць жыццякаму — турбаваць, непакоіць.
Не даваць кроку ступіць — пра немагчымасць або забарону свабодна дзейнічаць.
Не даваць літасцікаму — не рабіць уступак, не пакідаць без пакарання за якую‑н. віну.
Не даваць праходукаму — настойліва прыставаць з пытаннямі, просьбамі, размовамі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рыхтава́цца1, ‑туюся, ‑туешся, ‑туецца; незак.
1. Рабіць усё неабходнае для правядзення, здзяйснення чаго‑н.; прымаць неабходныя меры для ажыццяўлення чаго‑н. Рыхтавацца ў дарогу. Рыхтавацца да зімы. □ Часці рыхтаваліся да атакі і гуртаваліся ў бярозавым гаі.Шамякін.Масква рыхтуецца да свята. Вясёлы гоман галасоў, Разгорнутыя транспаранты, Гірлянды залатых агнёў...Танк.Мы рыхтаваліся ўцякаць удвух з Жарнаком, і толькі з ім гаварылі аб гэтым сур’ёзна.Брыль.// Вывучаць што‑н., працаваць над чым‑н. з мэтай падрыхтоўкі да якой‑н. дзейнасці. Рыхтавацца да экзаменаў. Рыхтавацца да паступлення ў інстытут. Рыхтавацца да лекцыі. □ За сваё жыццё Святлана правяла ўжо не адну тысячу ўрокаў, і рыхтавацца ёй да іх было лёгка.Шахавец.
2. Быць, знаходзіцца ў стане або працэсе падрыхтоўкі. Рыхтавалася ў лесе база, з якой павінен быў дзейнічаць атрад.Чорны.У гэтым жа палацы рыхтаваўся цяпер пышны банкет у гонар польскай дзяржаўнасці.Колас.
3.Зал.да рыхтаваць.
рыхтава́цца2, ‑туецца; незак.
Зал.да рыхтаваць 2.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)