сур’ё́зна

прыслоўе, утворана ад прыметніка

станоўч. выш. найвыш.
сур’ё́зна сур’ё́зней -

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

сур’ёзна нареч.

1. серьёзно; см. сур’ёзны;

2. разг., в знач. вводн. сл. серьёзно;

не, с., калі́ прые́дзеце да нас? — нет, серьёзно, когда́ прие́дете к нам?

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сур’ёзна, прысл.

1. Прысл. да сур’ёзны.

2. Не жартуючы, без смеху. Чорныя гузічкі Мішкавых вачэй глядзяць уважліва, сур’ёзна. Брыль.

3. у знач. пабочн. Разм. Сапраўды. Сход пераносіцца назаўтра, сур’ёзна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

усур’ёз, прысл. (разм.).

Сур’ёзна, не жартам.

Заняцца справай у.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сур’ё́з, -у, м. (разм.).

Сур’ёзнасць.

На поўным сур’ёзесур’ёзна, без жартаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

серьёзно нареч. сур’ёзна;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

всерьёз нареч., разг. сур’ёзна.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

заве́льмі, прысл.

Разм. Занадта, празмерна; больш, чым трэба. Васіль Іванавіч азірнуўся і, хаваючы ўсмешку, сур’ёзна, ужо завельмі сур’ёзна паглядзеў на Шайку. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сэ́рыё ’сярдзіта, сурова; сапраўды, не жартуючы, сур’ёзна’ (Нас.). З польск. serioсур’ёзна’, na serio ’без жартаў, усур’ёз’, што да лац. serio ’тс’ ад sērius ’сур’ёзны’. Відаць, на базе прыслоўя мясцовае ўтварэнне сэ́рыя (сэріё) ’сярдзіты твар; суровасць’ (Нас.), параўн. старое польск. serjo ’паважны, сур’ёзны’ (Варш. сл.). Параўн. сур’ёзны, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

основа́тельно нареч.

1. абгрунтава́на; слу́шна; ва́жка; разу́мна;

2. грунто́ўна; сур’ёзна;

3. пава́жна, ста́ла; сур’ёзна;

4. мо́цна;

5. разг. здо́рава; см. основа́тельный;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)