Астрамок ’невялікі воз (сена)’ (Гарэц., Касп.), астро́мак ’невялікі воз сена, ахапак сена’ (Нас., Гарэц.). Рус.дыял.остро́мок, острё́мок, остра́мок ’тс’, остра́мок доўгі шост у стагу сена’, укр.острямок, настрямок ’невялікі воз сена’, ст.-рус.острамок ’ахапак сена’ (1537). Параўн. настра́мак, стромак ’невялікі воз сена’ (Нас.). Фасмер (3, 166) звязвае з чэш.strom ’ствол, дрэва’, лічыць, што астромак ’сена вакол «строма», г. зн. шаста’. Таксама Безлай, Eseji, 118. Праабражэнскі, 2, 396: да стромкі ’такі, што імкнецца ўверх’, — г. зн. да стремиться. Сувязь з стромка адзначаў ужо Насовіч. Параўн. яшчэ дыял.настраміць ’накалоць’, укр.(у)стромити ’ўваткнуць, усунуць’. Выклікае цяжкасці тлумачэнне розных галосных пад націскам. Няясна. Гл. стромка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пры́тны ’круты, стромкі, адхоністы’ (Варл., Сцяшк., Ласт., Мат. Гом.), ’хуткі, праворны’ (Нас., Бяльк.), ’упарты, непаслушны’ (Ласт.), сюды ж пры́тна ’хутка, жвава’ (Нас.), ’моцна, шчыльна; тэрмінова; старанна, уседліва; вельмі неабходна’ (Нас., Юрч., Сцяшк., Жд. 3, ЛА, 5), прытно́м ’непасрэдна, адзін за адным, запар’ (ТСБМ, Касп., Стан.; беласт., Бел.-польск. ізал.), ’вельмі часта’ (Янк. 1; ст.-дар., Жыв. НС), пры́тня ’строма, круча’, пры́цінь, пры́ціня ’тс’: у сам пры́цінь сонца (пра сонца ў зеніце) (Ласт.), прыці́н ’зеніт’ (Стан.). Відаць, утварэнне з ‑n‑ суфіксацыяй: *prytъnъ(jь) або *pritьnъ(jь), што да *prъtiti, гл. пры́ткі, пры́тыць. Магчымы ўплыў іншых асноў, параўн. рус.дыял.при́тмом ’раптоўна, хутка’, якое Люканен (Восточнослав., I, 119) узводзіць да прасл.*pritь‑mo ад *pri‑tęti (< *tęti ’рэзаць’, гл. цяць).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
АРА́ЛЬСКАЕ МО́РА, Арал (цюрк. арал — востраў),
бяссцёкавае салёнае возера-мора ў Туранскай нізіне, на тэр. Казахстана і Узбекістана. Чацвёртае ў свеце возера па велічыні. Пл. 40 тыс.км² (у т. л.т.зв. Вялікага м. 37 тыс.км²). Пераважныя глыб. 20—25 м, найб. 61 м. Паўн. бераг у асн.стромкі, зах. — высокі (да 250 м), абрывісты, паўд. і ўсх. берагі нізінныя. Больш як 300 а-воў (найб. Кокарал, Барсакельмес, Адраджэння). Упадаюць рэкі Амудар’я і Сырдар’я. Т-ра вады на паверхні летам 26—30 °C, зімой ад -2 да +2 °C. Ледастаў 4—5 мес, у суровыя зімы мора цалкам замярзае. З 1960-х г. узровень Аральскага мора інтэнсіўна паніжаецца з-за ўзмоцненага расходу водаў Амудар’і і Сырдар’і на ірыгацыю. У 1980-я г. рачны сцёк складаў некалькі кубічных кіламетраў у год (пры 65 км³/год да 1960-х г.), воды Сырдар’і, у асобныя гады і Амудар’і, не даходзяць да мора. Узровень Аральскага мора да 1987 панізіўся амаль на 13 м, акваторыя скарацілася на 1/3. Адбылося аддзяленне меншай паўн.-ўсх. часткі Аральскага мора (Малое м.) пл. 3 тыс.км². Салёнасць павялічылася з 10 ‰ да 27—30 ‰, воды моцна забруджаны с.-г. хімікатамі. На сухіх абшарах б. марскога дна ўзнікла пустыня Аралкум пл. 2,6 млн.га. Уздоўж марскога ўзбярэжжа працягнуліся ўзгоркі соды і сульфату магнію, якія разносяцца вятрамі і забруджваюць вял. плошчы. Рыбны промысел і марскія трансп. перавозкі спынены. Адбываюцца разбурэнне сацыяльна-эканам. структуры гасп. комплексу Прыаралля, збядненне прыродных рэсурсаў, пагаршаюцца ўмовы жыцця і здароўя насельніцтва. Аральскае мора ператварылася ў зону экалагічнага бедства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
bold
[boʊld]1.
adj.
1) адважны, сьме́лы, дзёрзкі
a bold explorer — адва́жны дасьле́днік
a bold plan — адважны плян
2) наха́бны, бессаро́мны; бесцырымо́нны
3) выра́зны (пра по́чырк)
4) стро́мкі, стро́мы; рэ́зкі
bold cliffs — стро́мыя ска́лы, стро́мы
5) то́ўсты, тлу́сты
2.
n., Print
тлу́сты шрыфт
•
- make bold
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Страмі́на ‘драбіна’ (ТС), страмы́на ‘прыстаўныя драбіны’ (Кольб.; брэсц., пін., стол., Нар. лекс.), страбы́на, страмы́на, страмэ́на, стромы́на ‘тс’ (Сл. Брэс.), страмя́нка ‘лескі; драбіна’ (Сцяшк. Сл.), страмы́нка ‘зрубленае маладое дрэва з сукамі, па якім паднімаюцца на дрэва да вулля’ (Анох.). Параўн. укр.дыял.стра́мина, страми́на ‘драбіна’. Да стром, стромы, гл.; першаснае значэнне адлюстравала ў страмынка (Мяркулава, Этим. иссл., 4, 6–7). Паводле Борыся (Czak. stud., 125), узыходзіць да прасл.*strama/*stramъ ‘вертыкальны ці гарызантальны слупок як апора’, дэрыватаў з падаўжэннем каранёвага галоснага ад прасл.*stromiti, старога каузатыва да *strъměti, гл. страміць.
1. Узвышша, любое высокае месца, высокі ўзгорак (БРС).
2. Невысокі марэнавы або пясчаны ўзгорак, звычайна круглы або закруглены ці стромкі з аднаго боку; гравійны пагорак (Рэч., Слаўг., Стол., Шчуч.).
3. Высокі бераг ракі (Дубр., Крыч.).
4. Высокае поле (Ваўк.Сцяшк., Рэч., Слаўг.).
5. Снежны пагорак; сумёт (Крыч., Слаўг.).
□ ур. Жаромская Гара (лес, поле) каля в. Улукі Слаўг.
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
ДРУЦЬ,
рака ў Віцебскай, Магілёўскай і Гомельскай абл., правы прыток р. Дняпро. Даўж. 295 км. Пл. вадазбору 5020 км². Пачынаецца за 1 км на З ад в. Раздольная Талачынскага р-на Віцебскай вобл., вусце на паўд. ускраіне г. Рагачоў. Агульная даўж. рачной сістэмы Д. 2000 км. Асн. прытокі: Крывая, Няропля, Вабіч, Арлянка, Балонаўка, Грэза (злева), Аслік, Малыш, Даўжанка, Дабрыца (справа). Вадазбор у вярхоўі ў межах Аршанскага ўзв., на астатнім працягу — ва ўсх.ч. Цэнтральнабярэзінскай раўніны.
Даліна да ўпадзення р. Крывая невыразная, ніжэй трапецападобная шыр. 1,5—2,5 км. Схілы парэзаныя, выш. 8—30 м, да г.п. Бялынічы адкрыцця і пад ворывам, ніжэй па цячэнні пераважна пад лесам. Левы схіл больш спадзісты, правы сярэдне стромкі, нярэдка абрывісты. Пойма ў асноўным двухбаковая (на асобных участках у нізоўі левабярэжная, у верхнім цячэнні часткова затопленая Цяцерынскім, у ніжнім Чыгірынскім вадасх.), адкрытая, лугавая. Паверхня поймы ў прырэчышчавай ч. роўная, месцамі ўзгорыстая, перасечаная старыцамі, асушальнымі канавамі. лагчынамі. Рэчышча каналізаванае на 2 участках у вярхоўі агульнай працягласцю каля 16 км, на астатнім працягу моцназвілістае, свабодна меандрыруе, ніжэй упадзення р. Вабіч разгалінаванае на пратокі і рукавы са шматлікімі старыцамі і залівамі. Шыр. ракі ў межань у вярхоўі 10—20 м, ніжэй 30—50 м. Берагі пераважна стромкія, месцамі абрывістыя (выш. да 5 м), у вусцевай ч. спадзістыя (выш. да 1 м). Жыўленне мяшанае: снегавое, дажджавое, грунтавое. Асаблівасць рэжыму — вельмі выразнае веснавое разводдзе, на якое прыпадае 54% гадавога сцёку. Веснавы крыгаход каля 3 сутак. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 31,6 м³/с. Рака прымае сцёк з меліярац. каналаў. Суднаходная ніжэй плаціны Чыгірынскага вадасх. (за 84 км ад вусця) у паўнаводны перыяд. У ніжнім цячэнні каля в. Чыгірынка Чыгірынская ГЭС. На Д. гарады Талачын і Рагачоў, г.п. Круглае і Бялынічы, зоны адпачынку Чыгірынка, Маліна, Друць, Лужкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
descent
[dɪˈsent]
n.
1) зыхо́джаньне n., зыхо́д, спуск -у m.
2) схон, схіл -у m.
a steep descent — стро́мкі схон, стро́ма f.
3) перадава́ньне ў спа́дчыне
4) пахо́джаньне n., спа́дчыннасьць f.
of Belarusian descent — белару́скага пахо́джаньня
5) зьніжэ́ньне n., заняпа́д -у, упа́дак -ку m.
6) рапто́ўны напа́д, налёт -у m.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
slant
[slænt]1.
v.i.
1) нахіля́цца, схіля́цца
Most handwriting slants to the right — Лі́тары на пісьме́ перава́жна схіля́юцца напра́ва
2) насьвятля́ць тэндэнцы́йна
2.
n.
1) спад, схіл -у m.
a sharp slant — стро́мкі схіл
2) нахі́л -у m., схі́льнасьць f.
3) informal тэндэ́нцыя f.
3.
adj.
пахі́лы, пака́ты
•
- on the slant
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
про́рва, ‑ы, ж.
1. Вельмі глыбокі, стромкі абрыў, надзвычай глыбокая расколіна; бездань. Сарвацца ў прорву. □ Пячэры клыкі сталактытаў ашчэраць. То раптам тунелі у мроку, то прорва дзвювёрстая збоку.Вялюгін.// Багністае месца; дрыгва. Я рвануўся да.. [Іры], схапіў пад пахі і, ледзь сам не паляцеўшы ў балотную прорву, падняў на бераг, усю мокрую, перапалоханую.Пташнікаў.Балота цягне, засмоктвае ў чорную прорву, усё мацней сціскае грудзі.Аляхновіч.//перан. Бязмежная, вялікая глыбіня. Безупынна звініць ланцуг, і ў прорву бяздоннага ацэментаванага калодзежа з громам ляціць акаванае жалезнымі абручамі драўлянае вядро.Навуменка.
2.перан. Карэннае, прынцыповае разыходжанне ў чым‑н. паміж кім‑, чым‑н. — Маё сэрца цалкам у вашым калгасе. Але між намі, таварышы, — прорва: я — пасялковец.Колас.
3.Разм. Вельмі вялікая колькасць каго‑, чаго‑н., мноства. Прорва грошай. □ Нялёгка было падняць жаночымі рукамі такую прорву зямлі.Васілевіч.— Бач, параць, смажаць, ядуць, п’юць. Накармі такую прорву.Навуменка.
4.Разм. Аб пражэрлівым чалавеку. — Хлопчыка ўзялі. Ды такі ўжо хлопчык.. Прорва нейкая ненасытная — колькі не кармі, мала яму.Дадзіёмаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)